недато́пак, ‑пка, м.

Абл. Стары, паношаны чаравік, бот, лапаць. «Няхай Андрэй сам цяпер даношвае свае лапці, а то ўсё мне чужыя недатопкі аддаюць», — думае Сцёпка. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́церты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выцерці.

2. у знач. прым. Паношаны, зношаны. Замест латанага, зашмуленага і выцертага кажушка носіць.. [дзед Талаш] мундзір ваеннага пакрою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашмо́цце, ‑я, н., зб.

Разм. Падранае адзенне, паношаны абутак; абрыўкі, шматкі чаго‑н. На нарах, апрача паперы і фарбы, былі звалены старыя кажухі і ашмоцце мышастых нямецкіх шынялёў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́піндырыць ’выставіць напаказ, убраўшы пышна; выгаварыць’ (Нас.). Запазычанне з польск. wypindrować ’дзіўна адзецца’. Параўн. польск. pinda ’франціха’. Магчыма, сюды ж чэш. дыял. pinda ’стары паношаны гальштук’. Брукнер (414) супастаўляе з прыпевам pindu‑ryndu. Далей няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ravel [ˈrævl] v.

1. заблы́тваць, ускладня́ць (пытанне)

2. (out) распуска́ць (вязанне);

ravel out a frayed sweater распусці́ць пано́шаны сві́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

поно́шенный

1. прич. пано́шаны;

2. прил. (о платье, обуви) падно́шаны, но́шаны; (изношенный) зно́шаны; (стоптанный) стапта́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

schdhaft

a пашко́джаны, папсава́ны; пано́шаны

~ wrden — сапсава́цца, злама́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

schäbig

a пацёрты, пано́шаны

2) скупы́, скна́рлівы, сква́пны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дра́ны

1. (разарваны, паношаны) zerrssen, bgerissen, zerlmpt, verschlssen;

2. (зроблены на тарцы) gereben;

дра́ная мо́рква geribene Möhren [Kartten]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абтрапа́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абтрапаць.

2. у знач. прым. Паношаны, падраны ад доўгага ўжывання. [Чыжык] найбольш дзівіўся на схуднелыя твары новых сяброў, на абтрапанае, бруднае адзенне, на абутак, з-пад падэшваў якога відаць былі босыя ногі. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)