Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ǘberglücklicha ве́льмі шчаслі́вы;
~ sein не па́мятаць сябе́ ад ра́дасці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Кічу́к ’начынены мясам страўнік’ (Вешт., ТС). Абсалютны сінонім да кіндзюк (гл.). Калі лічыць гэтыя словы аднаго паходжання, цяжка вытлумачыць фанетычныя змены (кіндзюк > *кідзюк > *кіцюк > *кічук). Трэба памятаць, што дакладная цюркская крыніца для кіндзюк таксама адсутнічае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ОЎТС ((Oates) Джойс Кэрал) (н. 16.6.1938, г. Локпарт, штат Нью-Йорк, ЗША),
амерыканская пісьменніца. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і л-ры. Скончыла Сіракузскі і Вісконсінскі ун-ты. З 1978 праф. Прынстанскага ун-та. Друкуецца з 1963. Першы значны раман «Сад радасцей зямных» (1967) створаны ў традыцыях рэаліст.сац. рамана 1930-х г. Далейшая яе творчасць адметная распрацоўкай актуальнай праблематыкі ў рамках сац.-аналіт.псіхал. апавяданняў (раманы «Іх жыцці», 1969; «Анёл свету», 1981; «Ты павінен памятаць пра гэта», 1987; «Амерыканскія апетыты», 1989, і інш.) і цікавасцю да дэфармаванай чалавечай псіхікі, праяў псіхапаталогіі (раманы «Забойцы», 1975; «Чайлдуорлд», 1976; «Бельфлёр», 1980; «Сонцастаянне», 1985; «Таму што гэта балюча, таму што гэта маё сэрца», 1990, і інш.). Аўтар зб-каў навел, вершаў, эсэ, крытычных артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
retain
[rɪˈteɪn]
v.t.
1) затры́мваць, захо́ўваць (звы́чай, ко́лер)
2) захо́ўваць у па́мяці, па́мятаць
3) найма́ць (асабл. адвака́та)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
*Паме́тнік, пометнік ’апоўзіны, якія кладуць паверх стога’ (ТС), пометнік, помеціна ’тонкія латы ў страсе на сохах’ (Нар. сл., жытк.), паметнік ’падсцілка пад стогам’ (Нар. сл., навагр.). Рус.пометины ’апоўзіны на стозе або на саламяным дасе’. Ад *памятаць (параўн. тур.метану́ць ’шпурнуць, кінуць аб землю’) з суф. ‑НІК, ‑ІН‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БРЭ́ЙГЕЛЬ (дакладней Брогел) Старэйшы, ці «Мужыцкі» (Bruegel de Oude, Boeren Brueghel) Пітэр (паміж 1525 і 1530, г. Брэда, Нідэрланды — 5.9.1569), нідэрландскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў флам. і галандскага рэаліст. мастацтва. У 1551 прыняты ў Антверпенскую гільдыю жывапісцаў. З 1563 працаваў у Бруселі. У раннія гады зазнаў уплыў Х.Босха. У яго творчасці ўвасобіліся пачуцці і страсці эпохі; складана перапляталіся гумар і трагізм, гратэск і грубаватая прастата з горыччу, сарказм з сатыр. павучальнасцю. Свайго гал. героя — сучасніка ён маляваў бескампрамісна («Сялянскае вяселле», «Сялянскі танец», абедзве каля 1566—67). Пачуццё бязмежнай велічы сусвету і неабходнасці ва ўсіх выпадках памятаць пра вечнасць жыцця і арыентавацца на яго першародныя законы не пакідалі мастака і тады, калі ён звяртаўся да тэмы вайны, голаду і смерці. Сэнс яго твораў неадназначны і часам глыбока зашыфраваны: «Перапіс у Віфлееме» (1566), «Сарока на шыбеніцы» (1568), «Сляпыя» (1568). Вял. значэнне ў яго творчасці мелі нідэрл. традыцыі, фальклор і нар. міфатворчасць. Нярэдка прыказка ці прытча выкарыстоўваліся ім як іншасказальная форма для глыбокага роздуму пра лёс краіны і свайго народа («Краіна гультаёў», 1567). У канцы жыцця звяртаўся да сцэн сял. жыцця, пейзажа («Змрочны дзень», «Поры года», «Вяртанне статка», «Паляўнічыя на снезе», «Жніво», усе 1565).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́мніць ’памятаць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), помліць, помняць, поўніць ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел.помнити (Сл. Скар.). Рус.по́мнить, польск.pomnieć ’тс’. Прасл.*po‑mьněti (Махэк, 490) < *mьněti/*mьniti ’думаць, меркаваць’, гл. памяць. Станкевіч (Зб. тв., 1, 59) лічыць, што па-беларуску мае быць по́мнець, што неабавязкова, паколькі магчыма і ўтварэнне *po‑mьniti ’тс’, параўн. літ.miñti ’помніць’ і minéti ’прыпамінаць, успамінаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
éingedenk:
~ sein (G) по́мніць, па́мятаць (пра што-н.);
sei déssen ~! по́мні пра гэ́та!;
~ déssen, dass… па́мятаючы пра то́е, што…
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
крамса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Разм.
1. Праводзіць лініі, рабіць драпіны на чым‑н.; крэмзаць. Крамсаць паперу. □ Крамсалі вострыя пешні сухі, утрамбаваны грунт.Шынклер.// Успыхваючы, асвятляць; бліскаць, паласаваць. Неба спахмурнелае крамсаюць Дваццаць шэсць ахвярных бліскавіц. Дваццаць шэсць бакінскіх камісараў Навальніца хоча блаславіць.Барадулін./уперан.ужыв.З гадоў, калі неба крамсалі Узнятыя гневам клінкі, Прыходзяць да нас камісары — Духоўныя нашы бацькі.Бураўкін.
2. Ірваць, рэзаць на кускі. — Будзе доўга ён у мяне памятаць, як газеты крамсаць на цыгаркі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)