1. Выхваляць самога сябе; хваліцца. Пакрысе бяседа ўвайшла ў тое рэчышча, калі пачынаецца бязладная гамана, калі мужчыны пачынаюць адзін перад адным выхваляцца.Сабаленка.
2.Зал.да выхваляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каля́ны, ‑ая, ‑ае.
Цвёрды, грубы навобмацак; лубяны, нягнуткі. Каляная матэрыя. Каляны кажух. □ Пакрысе набрыньвалі вільгаццю і цяжэлі каляныя шынялі.Быкаў.// Жорсткі, калючы. Хмарынкі на небе ператвараліся ў хмары і сыпалі дажджом і калянымі крупінкамі снегу.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́йный ча́йны;
ча́йное де́ревобот. ча́йнае дрэ́ва;
ча́йная ро́забот. ча́йная ру́жа;
◊
че́рез час по ча́йной ло́жке па кро́пельцы цы́ркаць; цы́ркаць пакрысе́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спана́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., зінф. і без дап.
Абл. Прывыкнуць, прызвычаіцца рабіць што‑н. Летась былі спанатрылі ластаўкі ляпіць гняздо над самай галавой Хрыста, пакрысе залепліваючы яе граззю.Пташнікаў.[Цётка:] — А то спанатрыў [хлопчык]: абы-што, дык у слёзы.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхо́жая, ‑ай, ж.
Першы нежылы пакой пры ўваходзе ў кватэру, дзе звычайна знімаюць верхняе адзенне; пярэдняя. Невялікая двухкапеечная царкоўная свечачка цьмяна асвятляла прыхожую.Колас.Пакрысе прадавец білетаў улез у калідор, потым апынуўся ў прыхожай і, урэшце, — у бакоўцы механіка.Быкаў.Серафіма стрымана смяялася, кідаючы вачамі на вешалку ў прыхожай.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́ЛДЭ (Velde) ван дэ, сям’я нідэрландскіх жывапісцаў 17 ст.Эсаяс (каля 1590—91, Амстэрдам — 18.11.1630). Вучыўся, верагодна, у Д.Вінкбонса. Працаваў у Харлеме (з 1610), Гаазе (з 1618). Пісаў пейзажы, батальныя і жанравыя карціны. У каларыстычных пошуках прыйшоў да танальнага жывапісу, які ўзнаўляе мяккую святлоценявую гульню паветра («Від на Зірыкзе», 1618, «Грамада ў парку», каля 1620, «Пераправа», 1622, «Нападзенне на фургон», 1626, «Дзюнны пейзаж», 1629, і інш.). Вілем Малодшы (хрышчаны 18.12.1633, г. Лейдэн, Нідэрланды — 6.4.1707). Пляменнік Эсаяса. Вучыўся ў свайго бацькі марыніста Вілема Старэйшага і С. дэ Влігера. Працаваў у Амстэрдаме, Лондане. Аўтар парадных па кампазіцыі, гучных па колеры марскіх пейзажаў: «Караблі ў штыль» (1657), «Залп салюта» (1666) і інш.Адрыян (хрышчаны 30.11.1636, Амстэрдам — 21.1.1672). Брат Вілема. Вучыўся ў Харлеме ў Я.Вейнантса. Працаваў у Амстэрдаме. Пісаў партрэты, жанравыя сцэны, рэліг. і алегарычныя кампазіцыі. Праславіўся пейзажамі з выявамі людзей і жывёл («Бераг у Схевенінгене», 1658, «Статак», 1663, «Ферма», 1666, «Паляванне», 1669, «Пейзаж са статкам кароў», 1671, і інш.). У яго творах рэалізм і дэмакратызм вобразаў, празрыстасць і свежасць колеравых спалучэнняў пакрысе саступаюць месца вытанчанай святочнасці і ідылічнасці адлюстравання.
Устаць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Фільм канчаўся, і пакрысе аціхала музыка. Паўставалі, застукалі крэсламі людзі.Вышынскі.Высахла папараць, паўставала з зямлі, прычасалася; цяпер яна зусім маладая, бы і не мерла, а толькі змяніла свой колер за зіму.Пташнікаў.
паўстава́ць2, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае.
Незак.да паўстаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разабраць, разнесці за некалькі прыёмаў, у розныя месцы. Ніжніх лесвіц няма — расцягалі на дровы, на верхніх ярусах — густыя пераплёты коса пастаўленых клетак.Навуменка.Абгніў, абваліўся паркан. Праўда, .. [Алеся] сама пакрысе яго расцягала.Скрыган.// Раскрасці. Пайсці ў лес, гэта значыць кінуць усё дабро. А хіба яно застанецца цэлае! Яго ж расцягаюць дарэшты.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
луза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці (гарбузікі, сланечнік і пад.); лушчыць (у 2 знач.). На адыходзе бабка.. насыпала.. [Стасю] гарбузікаў яшчэ і ў кішэню. — Бяры, унучак, па дарозе будзеш яшчэ лузаць.Вітка.
2. Тое, што і лушчыць (у 1 знач.). Лузаць гарох. □ Да самага снегу мы пакрысе лузалі сухія стручкі [фасолі], малацілі іх на падлозе пранікамі.Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)