паслушэ́нства, ‑а, н.

Беспярэчнае падпарадкаванне каму‑н.; пакорнасць, паслухмянства. Язэпа трохі дзед павучыць, І памуштруе і памучыць, Бо трэба ж іх [дзяцей] адукаваць і паслушэнству навучаць. Колас. Душа Яўгена Данілавіча адразу памякчэла, калі ён убачыў на шырокім твары Лапыра пакору і паслушэнства. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́ннасць ’віна’ (Гарэц., Нас.); ’пакора, пакорнасць, абавязак’ (Нас.). Укр. винність ’вінаватасць’, паўн.-рус. винность ’стан вінаватага’, уладз., арханг., перм., арл. ’вінаватасць, віна’, ст.-рус. винность ’тс’ (з XVII ст.), польск. winność ’абавязак вярнуць доўг’; ’віна’. Запазычана з польскай мовы, дзе семантыка лексемы бліжэй да бел., чым у рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безотве́тность

1. (молчаливость) бязмо́ўнасць, -ці ж., маўклі́васць, -ці ж.;

2. (покорность) пако́рлівасць, -ці ж., пако́рнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

obedience [əʊˈbi:diəns] n. паслухмя́насць, пако́ра, пако́рнасць, пако́рлівасць, ціхмя́насць; blind/complete/total/unquestioning obedience сляпо́е/по́ўнае/абсалю́тнае/безумо́ўнае/беспярэ́чнае падпара́дкаванне;

in obedience to the law у адпаве́днасці з зако́нам, адпаве́дна зако́ну

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

изъявля́ть несов. выка́зваць; (о согласии — ещё) выяўля́ць;

изъявля́ть жела́ние выка́зваць (выяўля́ць) жада́нне;

изъявля́ть согла́сие дава́ць (выка́зваць) зго́ду;

изъявля́ть поко́рность выка́зваць пако́рнасць, скара́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́слух, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Пакорнасць, паслушэнства. Байцы ж нашыя — героі, Ты не знойдзеш гэткіх армій.., Што за послух у казарме! Купала.

2. ‑у. Абавязак, ускладзены на кожнага манаха або паслушніка ў манастыры.

3. ‑у. Чутка, пагалоска. Можа, таму і пусцілі па вёсцы нядобразычлівыя языкі послух, што, вядома ж, Дарафей — нейкі бязладны. Даніленка.

4. ‑а. Гіст. Сведка на судзе ў Старажытнай Русі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пако́ра, ‑ы, ж.

1. Поўнае падпарадкаванне, пакорнасць. [Мамка:] — Усё аддам за яго. Ніколі не буду з ім оісорсткая. Хай пакора, хай нават рабства. Караткевіч. Маці мела вялікі ўплыў на дачку, выхаваную ў сляпой пакоры царкве і матчынай волі. Лынькоў.

2. Паслушэнства, пакорлівае прыняцце лёсу. Чалавек у пакоры схіліў галаву на правае плячо і падвёў вочы пад лоб. Пестрак. Не хрысціянская пакора і слухмянасць, а воля да жыцця і барацьбы кіруюць чалавекам. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uległość

uległoś|ć

ж. падатлівасць; пакорнасць; пакорлівасць; пакора;

zmusić do ~ci — прымусіць да пакоры; змусіць падпарадкавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

повинове́ние ср. (подчинение) падпара́дкаванне, -ння ср.; (покорность) пако́рнасць, -ці ж.; (послушание) паслушэ́нства, -ва ср., паслухмя́насць, -ці ж.;

повинове́ние зако́нам падпара́дкаванне зако́нам;

держа́ть в повинове́нии трыма́ць у паслушэ́нстве (паслухмя́насці);

выходи́ть из повинове́ния выхо́дзіць з паслушэ́нства (паслухмя́насці).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ІСЛА́М (араб., літар. пакорнасць, адданне сябе волі Бога),

мусульманства, адна з трох сусв. рэлігій (разам з будызмам і хрысціянствам). Узнік у Аравіі ў пач. 7 ст. Заснавальнік — Мухамед. Веравызнанне І. выкладзена ў свяшчэннай кнізе Каран. Яно грунтуецца на 7 догматах веры: у адзінага Бога — Алаха; у анёлаў; ва ўсе кнігі Гасподнія (Тора, Евангелле, Псалмы і Каран); ва ўсіх пасланнікаў Алаха, у т. л. Адама, Майсея (Муса) і Ісуса Хрыста (Іса бен Марыям), якія прызнаюцца папярэднікамі Мухамеда; у прадвызначэнне; у канец свету і судны дзень; уваскрэсенне памерлых. Культ І. абапіраецца на 5 «слупоў веры»; спавяданне веры — абвяшчэнне, што «няма бога акрамя Алаха, і Мухамед — пасланнік божы» (шахада); штодзённая 5-разовая малітва (салят); падатак у суме ​1/40 ад гадавога прыбытку (для асоб, якія валодаюць пэўным мінімумам маёмасці) на карысць бедных (закят); пост саўм (цюрк. — ураза) у месяц рамадан (цюрк. — рамазан); паломніцтва ў свяшчэнны горад Мекку (хадж). Вял. значэнне надаецца рэліг. святам; ід-аль-адха (цюрк. — курбан-байрам), ід-аль-фітр (цюрк. — ураза-байрам) і інш., існуюць шматлікія абрады і рытуалы. Акрамя Карана мусульмане прызнаюць Суну (свяшчэннае паданне, выкладзенае ў апавяданнях пра жыццё і дзеянні прарока Мухамеда). На Каране і Суне грунтуецца шарыят — збор норм мусульманскага права. Сучасны І. падзяляецца на 2 асн. кірункі: сунізм (лічыцца артадаксальным кірункам) і шыізм (у ім Суна прызнаецца толькі часткова). Духавенства ў І. (мулы, імамы, муфтыі і інш.) выбіраецца вернікамі і не мае такой складанай іерархіі, як хрысціянскае, няма пасвячэння і ступеняў свяшчэнства. Паслядоўнікі І. складаюць большую частку насельніцтва многіх краін Азіі і Афрыкі. У краінах СНД І. пашыраны ў народаў Паволжа, Каўказа, Сярэдняй Азіі. Паводле Ісламскай лігі, І. вызнае больш за 1 млрд. вернікаў. Дзейнічае Арганізацыя Ісламская канферэнцыя (з 1971, аб’ядноўвае 45 краін), створаны Ісламскі банк развіцця. На землях Беларусі І. (сунізм) вызнае татарскае насельніцтва. У канцы 14 ст. з’явіліся ў Беларусі першыя мячэці. У 1591 у Рэчы Паспалітай пражывала каля 100 тыс. татар, якія мелі амаль 400 мячэцяў. У 17 ст. мусульмане трапілі пад уплыў каталіцкай царквы, іх колькасць зменшылася да 30 тыс. Працэс адыходу ад І. і асіміляцыі бел. татар працягваўся і ў наступным стагоддзі. Паводле перапісу 1897 у Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губ. пражывала 13 877 мусульман. У 1939 у Зах. Беларусі было 17 мячэцяў і 2 малітоўныя дамы. Пасля Вял. Айч. вайны у БССР дзейнічала адзіная мячэць у Іўі. У 1980-я г. пачалося ажыўленне рэліг. і грамадска-культ. дзейнасці сярод татар. У Беларусі дзейнічаюць 2 незалежныя рэліг. аб’яднанні: Мухтасібат Рэспублікі Беларусь (з 1993) і Муфтыят Рэспублікі Беларусь (з 1994). І. спрыяе захаванню нац. самасвядомасці бел. татар у іншаэтнічным і іншарэліг. асяроддзі.

Літ.:

Думін С.У., Канапацкі І.Б. Беларускія татары: мінулае і сучаснасць. Мн., 1993;

Лакотка А.І. Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці. Мн., 1994;

Encyclopaedia of Islam. T. 1—7. Leiden, 1956—93 (выд. працягваецца).

Ю.​А.​Крыніцкі.

т. 7, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)