не пока́зываться на глаза́ не пака́звацца на во́чы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прычуджа́цца ’здавацца, паказвацца’ (ТС). Рус.паўн.причудиться ’з’явіцца, здацца, паказацца’, причу́дие ’прывід’, укр.причуда ’вобраз у чалавечым уяўленні; прывід’. Да чуд, чуды, чудэсіць (гл.). Рускія словы, паводле Фасмера (4, 369), не звязаны з причуда ’выдумка, капрыз’.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Стыка́цца ‘зачыняцца’, ‘сутыкацца’ (Нас.), ‘бываць, знаходзіцца’ (Сцяшк.; навагр., З нар. сл.; ТС; віл., Жыв. сл.; Юрч., Варл.; бялын.; Янк. 3.), звычайна ў спалучэннях з не: не стыкацца дома (у хаце) ‘затрымлівацца, пабыць; вандраваць, бадзяцца, блукаць’, ‘паказвацца, мала бываць’ (Барад., Ян.): дома не стыкаецца (Нар. Гом.), ‘межаваць, судакранацца’ (Ласт., ТС), ‘злучацца’ (Варл.). Гл. тыкаць. Значэнне ‘зачыняцца’ Мяркулава (Этимология–1979, 12) тлумачыць у сувязі з дзеясловам ткаць, параўн. заткала ‘затычка’ (Нас.), рус.пск., цвяр.заткать ‘заткнуць, схаваць’, заткаться ‘знікнуць’; значэнне ‘быць, знаходзіцца’ узнікла, магчыма, у выніку эліпсіса слова-злучэння стыкацца з кім‑небудзь ‘сустракацца’. Да значэння ‘з’яўляцца, паказвацца’ параўн. ст.-слав.сътъкати, стъкати ‘абвясціць, паведаміць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
äußern
1.vt пака́зваць, выяўля́ць; выка́зваць
2.~, sich
1) выка́звацца
2) выяўля́цца, пака́звацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мігаце́ць, ‑гаціць; незак.
1.Паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку. Жаўтлявыя жмені [жыта] увесь час мігацелі ў паветры, напамінаючы Язэпу старыя добрыя часы, калі, бывала, да вайны на жніво выходзіў увесь калгас.Асіпенка.
2. Свяціць, блішчаць няроўным бляскам. Над ваколіцай звісала неба і мігацела безліччу зорак.Дудо.Сям-там мігацелі стрэлачныя ліхтары.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачапа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.
1. Дакрануцца некалькі разоў; пакратаць. [Галя] не кранулася іх рукою. Ведала звычай некаторых птушак: калі пачапаеш яйкі рукамі, птушкі цураюцца іх.Сабаленка.[Дзед] адкашляўся, разгладзіў, убачыўшы нас, вусы, пачапаў кароценька пастрыжаны клінок бародкі.Янкоўскі.
2. Крануўшы, парушыць. Пасля.. [жонка] расказвае, што цяпер пачалі паказвацца ваўкі. Мабыць, гэта пачапалі іхнія гнёзды.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Відне́ць ’світаць, святлець, днець, займацца на дзень’; ’віднецца, паказвацца, станавіцца відным’ (БРС, КТС, Шат., Касп., Сцяшк. МГ, Бяльк.). Укр.видніти ’світаць, святлець’, виднітися ’віднець, віднецца’, рус.кур., арл., калуж., йонаўск.видне́ть ’світаць’, польск.widnieć ’быць відным’; ’світаць’, славац.vidnieť (sa), мар.rozvidniť se ’тс’. Паўночнаславянскае ўтварэнне на ‑ěti ад vidьnъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мільга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. З’яўляцца, паказвацца на кароткі час і знікаць.
Між дрэў мільгала постаць.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Хутка праносіцца адзін за адным.
Мільгалі тэлеграфныя слупы.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Тое, што і мігаць (у 3 і 4 знач.).
Мільгаюць агеньчыкі.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Праносіцца ў свядомасці.