geil

1. a

1) пажадлі́вы; юрлі́вы

2) тлу́сты, урадлі́вы (пра глебу)

2. adv:

~ wchsen* пы́шна [бу́йна] расці́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

*Пахатны́, похотны́ ’ахвочы да жартаў з жанчынамі’, по́хоць ’хаценне, сквапнасць’, похо́чваць ’мець ахвоту, хацець’ (ТС). Укр. похоті́ти ’пажадаць’, рус. по́хоть ’пажадлівасць’, ст.-рус. похотъ ’савакупленне’, ’воля’, ’жаданне’, ’прыхамаць’, ’страсць’, ’юр’, польск. старое pochoć, pochodź, pochuć ’пажадлівасць’, чэш. старое pochotný ’смачны, прыемны’, pochoutka ’слодыч’, ’дэлікатэсы’, славен. pohȏta, серб.-харв. по̏хота, макед. похотен, похотливпажадлівы’, балг. по́хот ’жадлівасць’. Прасл. po‑xotь, po‑xotьnъ(jь) < xotěti > хаце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жадзён ’які церпіць нястачу ў самым неабходным’ (ТСБМ), жа́дны ’прагны, скупы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жа́дный, польск. уст. żądny ’прагны’, чэш. уст. žadný ’жадаючы’, в.-луж. žadny ’прагны; нячасты’, н.-луж. žadny, žednyпажадлівы, агідны; нячасты’, балг. жа̀ден, жѐден, макед. жеден, серб.-харв. же́дан, славен. žéjen ’прагны’. Як і жадаць (гл.), да прасл. *žęd‑; прыметнік утвораны з суфіксам *‑ьn‑ ад бессуфіксальнага імя *zędъ. Шанскі, 1, Ж, 273; Шанскі, ЭИРЯ, 3, 67; Пятлёва, Этимология, 1970, 213.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zmysłowy

zmysłow|y

1. пачуццёвы; адчувальны;

wrażenie ~e — пачуццёвае ўспрыманне;

2. пачуццёвы; пажадлівы;

rozkosze ~e — пачуццёвыя ўцехі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лакомы ’прагны’ (Сл. паўн.-зах.), ’сладастрасны; юрлівы’, ’прынадны, спакуслівы, ласы’ (Нас.), гродз. ’працавіты’ (БНТ, Лег. і пад.), укр. лакомий ’спакуслівы, сквапны, прагны’, рус. ’смачны’, ’ласы’, польск. łakomy ’прагны’, ’прагны да ежы’, ’скупы’, ’які выклікае хцівасць’, н.-луж. łakomy ’хцівы’, в.-луж. łakomy ’ласы’, чэш. lakomy, славац. lakomy ’хцівы, скупы’, славен. lakom ’пражэрлівы, прагны, пажадлівы’, серб.-харв. лаком ’прагны, сквапны’, ’скупы’, »макед., лаком ’прагны, скупы, ненажэрны, хцівы’, балг. лаком ’тс’, спелае. лакомь ’прагны’, ’скупы’. Прасл. оШотъ ’прагнучы, вельмі галодны’, ’хцівы’ — дзеепрыметнік залежнага стану ад дзеяслова *olkati. Параўн. аналагічныя ўтварэнні відомы, вядомы (гл.). Гл. таксама папярэдняе слова ла́кнуць (Фасмер, 2, 453; Слаўскі, 4, 443–444).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сква́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Прагны да багацця, хцівы, скупы. Надта ж прагавіты і сквапны быў бацька, надта ж пільнаваў, каб божа барані ніхто і хвілінкі не пасядзеў без работы. Сачанка. — Я чалавек не сквапны і за вялікім не ганюся, — растлумачыў .. [Бабейка] сваю просьбу. Хадкевіч. Не адступаў і бацюшка, хоць добра ведаў, што Хведар сквапны і больш не дасць. Кірэйчык.

2. на што, да чаго. Які прагна імкнецца што‑н. мець у вялікай колькасці; ласы да чаго‑н. [Ратчык:] — А я быў на .. [баравікі] не вельмі сквапны. Новікаў. [Паланевіч:] Я чуў, што .. [Буяк] на выпіўку сквапны. Крапіва. // Пажадлівы. Сквапнымі вачыма Крушынскі аглядае .. прыгожую постаць [Мэры]. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хці́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які імкнецца ўзяць сабе, атрымаць, мець у сябе як мага больш чаго‑н. Скупы багацей пасадзіў вялікі вінаграднік і вельмі баяўся зладзеяў і хцівых зайздроснікаў. Страх прымусіў яго абнесці сад вялізнай сцяной. Майхровіч. Хцівыя да чужога багацця, акупанты наспех вывозілі ва ўсходнюю Прусію ўсё, што траплялася пад руку. «Маладосць». // Які выражае хцівасць. Сам Банадысь, .. пакуль сесці ў сані, ішоў побач з канём. Ля студні кінуў хцівае вока на Ладымера: — Гэта ж у цябе вядро новае! Чорны. // Пражэрлівы, ненасытны, прагны. Наўкол лясы, лясы, лясы, А над лясамі хцівы, дужы, Як і ў далёкія часы, Яшчэ каршун злавесна кружыць. Грахоўскі.

2. Скупы, карыслівы. Пад маскай «прыстойнасці» і ціхай пакорлівасці лёсу праяўляецца ў ім небяспечны драпежнік, хітры дзялок, хцівы і бессардэчны «накапіцель». Перкін. // Заснаваны на карыслівасці, імкненні да асабістай выгады. Ёсць і такія інтарэсы між самімі людзьмі. Не ў варожым стане, а між сваіх. Інтарэсы дробныя, хцівыя. Грамовіч. Паэт парадзіруе валацужную рамантыку, якая фактычна маскіруе хцівую пагоню за нажывай. Бярозкін.

3. Пажадлівы. Ядвісю хмурым майскім ранкам Наведаў хцівы Яська Смык.. — Я вамі жыў і штодзень марыў, Каб мне дасталіся хутчэй. Пушча. // Які выражае пажадлівасць. Іваноўскі хцівымі вачыма глядзеў на артыстку. Новікаў. [Анежка] ўспомніла сухі і злосны твар Парэчкуса, пагляд яго хцівых вачэй, і яе ўсю закалаціла. Броўка. // знач. наз. хці́вы, ‑ага, м. Чалавек, які вызначаецца прагнасцю да нажывы, карыслівасцю, скупасцю. Якім трэба быць бяздушным, хцівым, каб прымушаць працаваць цяжка хворага чалавека. Дадзіёмаў. [Леў Раманавіч:] — А не паспеў чалавек як след агледзецца, зямля даставалася другому, багатаму, хціваму. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)