падгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што і чаго.
1. Загнуць, падагнуць край чаго‑н. Падгарнуць прасціну. Падгарнуць посцілку пад сяннік.// Засунуць, схаваць пад што‑н. [Дзяўчына] паправіла хустку, падгарнуўшы пад яе пасмачкі [валасоў].Пестрак.
2. Падграбці граблямі. Падгарнуць сена.//Падсунуць куды‑н., пад каго‑, што‑н. Падгарнуць пад сябе саломы. □ Пацейчык падгарнуў пад сябе торбу з хлебам і заснуў.Чорны.//Разм. Падагнуць, падсунуць, падкурчыць пад сябе. На падлозе, падгарнуўшы пад галаву голыя рукі, стагнаў збіты, акрываўлены чалавек.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подпра́витьсов.
1. падпра́віць;
2.(здоровье) разг. падпра́віць;
3.(всунуть под что-л.)падсу́нуць, засу́нуць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падсу́нуты
1. пододви́нутый, придви́нутый;
2. подсу́нутый;
3.разг. подсу́нутый;
4.разг. подсу́нутый, су́нутый;
5. подсу́нутый;
1-5 см.падсу́нуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыжану́ць ’прыгнаць’ (Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *жану́ць/*жэну́ць/*жыну́ць, форма якога звязана з прасл.*ženǫ (1 ас. адз. л. цяп. час) ад *gъnati (гл. ЭССЯ, 7, 196–197). Падаецца, аднак, што з улікам ст.-бел.приженути ’прыгнаць; спешна прыехаць’, а таксама рус.наўг.прижа́нуть ’наблізіць усутыч’, прижену́ть ’падсунуць да нечага’ з вельмі блізкай семантыкай, з’яўляецца магчымасць для рэканструкцыі інфінітыўнага карэляту *ženǫti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
Знаходзіць зручны момант, каб спрытным рухам зрабіць што‑н. Нічыпар стаяў напагатове. Ён перагнуўся цераз балясіну, лаўчыўся падсунуць сачок пад рыбіну.Асіпенка.//перан. Дасягаць якой‑н. мэты пры дапамозе розных хітрыкаў; ухітрацца. Прыходзілася выкручвацца, лаўчыцца, каб расказаць усё і ў той жа час сёе-тое і змаўчаць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Падштурхнуць каго‑, што‑н. Падапхнуць суседа. □ Мужчыны ззаду пільнаваліся вазоў. У выпадку чаго можна ўтрымаць рубель, каб воз не перакуліўся, або падапхнуць ззаду, калі на г[а]ру прыстане конь.Чарнышэвіч.
2. Засунуць, падсунуць пад што‑н. Падапхнуць табурэтку пад стол. □ Доўга не думаючы, Валодзя падапхнуў пад рамень пілотку з зорачкай і сказаў: — Пайшлі ў воласць!Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.што. Падабраўшы канец, край чаго‑н., падсунуць, засунуць пад што‑н. Мар’ян паклаў свой шынель на мяне, падаткнуў і мой, і свой мне пад бакі.Васілёнак.[Жанчына] скупа кінула мне «добры дзень», не саромеючыся, падаткнула падол спадніцы, выцерла рукой мокры ад дажджу твар і ўзялася мыць падлогу.Хомчанка.// Заткнуць пад што‑н. [Піліп] падаткнуў пад паху верхнюю адзежу, пералез цераз паркан і агародамі падаўся да свайго дому.Сачанка.
2.што і чаго. Разм.Падсунуць, падкінуць чаго‑н. куды‑н. — Каб ведалі, хто падаткнуў агню [у пасеку], — судзілі б, не шкадуючы.Пташнікаў.
3.перан.; каго. Разм. Падбухторыць на што‑н. Напіўшыся,.. [Антось Кнюх] успамінае ўсе крыўды і можа зрабіць усё, хто на што ні падаткне.Дуброўскі.
4.перан.; накаго і здадан.сказам. Разм. Удаць, данесці на каго‑н. Нехта з «добрых» людзей падаткнуў, што стары ў партызанскім атрадзе.Кудравец.
•••
Камар носа не падаткнегл. камар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)