ПЯТРА́ ДЗЯЛЯ́НА ПАЎСТА́ННЕ,

паўстанне супраць візант. панавання на тэр. гіст. Македоніі і прылеглых зямель Балканскага п-ва ў 1040—41. Непасрэдная падстава — узмацненне падатковага цяжару. Гал. кіраўнік — Пётр Дзялян, які назваў сябе ўнукам цара Зах.-Балг. царства (заваявана Візантыяй у 1018) Самуіла і быў абвешчаны царом. Захапіўшы гарады Бялград, Ніш і Скопле, Пётр падначаліў сабе атрады паўстанцаў у Албаніі. Візант. імператар Міхаіл VI скарыстаў міжусобную барацьбу сярод паўстанцаў (сын балг. цара Івана Уладзіслава Алусіян асляпіў Пятра і ўцёк да візантыйцаў) і ў 1041 задушыў паўстанне.

т. 13, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ра́цыя1

(польск. racja, ад лац. ratio = розум)

разумная падстава, слушнасць (мець рацыю).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Bewisgrund m -(e)s, -gründe падста́ва (доказу), до́каз, аргуме́нт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Рэзо́н ’сэнс, падстава, разумны довад’ (ТСБМ). З рус. резон ’тс’, якое з фр. raison ’прычына’ < лац. ratiōnem ’тс’ (Фасмер, 3, 463).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предло́гI м. (повод к чему-л.)ы́думанная) прычы́на, -ны ж.; зачэ́пка, -кі ж.; падста́ва, -вы ж.;

предло́г для ссо́ры прычы́на (зачэ́пка, падста́ва) для сва́ркі;

под благови́дным предло́гом знайшо́ўшы (прыду́маўшы) зру́чную прычы́ну;

под предло́гом пад ма́ркай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rsache f -, -n прычы́на, падста́ва;

kine ~! няма́ за што (дзя́каваць)!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сэнс

(польск. sens, ад лац. sensus)

1) значэнне, унутраны змест;

2) мэта, разумная падстава, карысць, толк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Маты́ў ’рытмічная адзінка мелодыі’, ’падстава для дзеяння’, ’тэма ў творах мастацтва’ (ТСБМ). З польск. motyw ’тс’, якое з с.-вяк.-лац. motivum ’рухомае’ < лац. motus ’рух’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

basis [ˈbeɪsɪs] n. (pl. bases) асно́ва, падста́ва; ба́зіс;

on the basis of smth. на асно́ве чаго́-н.; на падста́ве чаго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АРГУМЕ́НТ (лац. argumentum),

1) суджэнне (або іх сукупнасць), што прыводзіцца ў пацвярджэнне праўдзівасці інш. суджэння, канцэпцыі, тэорыі.

2) У логіцы — пасылка доказу (інакш — падстава або довад доказу); часам аргументам называюць увесь доказ цалкам. Лагічныя довады для абгрунтавання якога-н. палажэння называюць аргументацыяй. Азначае таксама працэс лагічнага доказу ісціннасці якога-н. палажэння (суджэння) пры дапамозе аргумента (аксіём, азначэнняў і выказванняў аб фактах). Аргументацыя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі пабудовы доказаў (правілы катэгарычнага сілагізму, умоўна-раздзяляльнага, умоўнага сілагізму і інш.). У ёй можа быць выкарыстана адвольная, але канечная колькасць аргумента. Спосаб сувязі аргумента паміж сабой ці з тэзісам (палажэннем, якое аргументуецца) наз. дэманстрацыяй, формай доказу або формай аргументацыі.

У.​К.​Лукашэвіч.

т. 1, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)