кандэля́бр, ‑а, м.

Вялікі падсвечнік з разгалінаваннямі для некалькіх свечак або электрычных лямп у выглядзе свечак. У вялікім пакоі з зашторанымі вокнамі гараць у высокіх кандэлябрах свечкі, на падлозе, на сценах — дываны. Навуменка.

[Фр. candélabre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трысве́чнікпадсвечнік для трох свечак’ (Ласт., Адм.), трысве́чнік ‘тс’ (Некр. і Байк.). Калька грэч. τριχ ήριον ‘тс’, гл. трыкір ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ззеляне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца зеленню (у 4 знач.). Падсвечнік ззелянеў.

2. Моцна пабляднець, змяніцца з твару пад уплывам хваробы, злосці і пад. [Аміля] зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жырандо́ль, ‑і, ж.

Уст. Вялікі фігурны падсвечнік для некалькіх свечак. [Бацюшка] загадаў царкоўнаму старасту, каб былі запалены ўсе лампадкі, каб ва ўсіх падсвечніках і вісячых жырандолях гарэлі свечкі. Чарот. У зале, у вялікай жырандолі, гарэла з дзесятак свечак, палаў камін і ля яго сядзела князёўна. Лупсякоў.

[Фр. girandole.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жырандо́ль

(фр. girandole)

1) уст. фігурны падсвечнік для некалькіх свечак;

2) фантан з некалькімі струменямі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Трыкі́р ‘трысвечнік’: наш трыкір, нашыя тры святліны (Н. Мацяш), укр. трикірій ‘тс’, рус. трики́рийпадсвечнік з трох свечак’, стараж.-рус. трикирии ‘тс’. Запазычана праз царкоўнаславянскую мову як сімвал святой Тройцы з грэч. τριχήριον ‘тс’ з адаптацыяй да асаблівасцей беларускай мовы; гл. Фасмер, 4, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кандэля́бр

(фр. candélabre, ад лац. candela = свечка)

падсвечнік з разгалінаваннямі для некалькіх свечак або электрычных лямп у выглядзе свечак.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Панікадзі́ла ’вялікая люстра са свечкамі або стаячы кандэлябр перад іконамі’ (ТСБМ). Рус. паникади́ло ’вісячы падсвечнік для вялікай колькасці свечак’, ст.-рус. паникандѣло, паникадило. З сяр.-грэч. πολυκάνδηλον, якое было набліжана да кадзіла (гл.) (Міклашыч, 231; Фасмер, 3, 197). Пачатак слова Фасмер (там жа) тлумачыць уплывам слова паніхі́да.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разе́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прыстасаванне для ўключэння электрапрыбораў у электрычны ланцуг.

2. Маленькі сподачак для варэння.

3. Сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур і пад., якія служаць упрыгожаннем чаго-н.

4. Кружок з адтулінай у сярэдзіне, які засцерагае падсвечнік ад капель стэарыну, воску і пад.

5. Архітэктурнае або мастацкае ўпрыгожанне ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі.

6. Шкляны або папяровы абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба.

|| прым. разе́тачны, -ая, -ае (да 1, 2, 4—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БРУ́НА ((Bruno) Джардана Філіпа) (1548, г. Нола, Італія — 17.2.1600),

італьянскі філосаф-матэрыяліст, паэт. Выступаў супраць каталіцызму, схаластыкі і цемрашальства. У 15 гадоў стаў манахам. Вучыўся ў манастырскай школе дамініканскага ордэна. Атрымаў сан святара і ступень д-ра філасофіі. У 1575, каб пазбегнуць праследавання царкоўнікамі за свае погляды, пакінуў манастыр, пазней і Італію. Жыў у Францыі, Англіі, Германіі. У 1592 вярнуўся на радзіму. Быў абвінавачаны інквізіцыяй у ерасі і вальнадумстве, пасля 8-гадовага зняволення ў турме спалены. Абапіраючыся на геліяцэнтрычную сістэму М.Каперніка і дапаўняючы яе новымі палажэннямі, Бруна выказваў думкі, што Сусвет не абмяжоўваецца сонечнай сістэмай, а Сонца не з’яўляецца абсалютным цэнтрам Сусвету, яно рухаецца і мяняе сваё становішча адносна зорак, што існуе бясконцае мноства светаў. Адзінай субстанцыяй свету лічыў матэрыю. Аднак матэрыяліст. і дыялект. ідэі ў Бруна спалучаліся з пантэізмам і гілазаізмам. Распрацоўваючы метад пазнання свету, спалучаў эмпірызм з рацыяналізмам. Асн. працы: «Пра прычыну, пачатак і адзінае» (1584), «Пра бясконцасць, сусвет і светы» (1584). Аўтар антыклерыкальнай сатыр. паэмы «Ноеў каўчэг», камедыі «Падсвечнік» (1582), філас. санетаў.

Літ.:

Горфункель А.Х. Джордано Бруно. М., 1973.

Дж.Бруна.

т. 3, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)