князь Кукенойса (Кокнесе) — крэпасці на Зах. Дзвіне, васал полацкага князя. З 1206 прымаў удзел у паходзе полацкага кн. Уладзіміра супраць ням. рыцараў. У 1207 вымушаны падпарадкавацца рыжскаму епіскапу Альберту, але быў схоплены крыжакамі. У 1208 вызвалены з палону, зноў правіў Кукенойсам. Жыхары горада знішчылі атрад крыжакоў, уведзены ў Кукенойс паводле патрабавання епіскапа. Не дачакаўшыся дапамогі ад полацкага кн. Уладзіміра, спаліў замак і з дружынай перайшоў да наўгародцаў. У 1223 на чале атрада ўсходнеслав. войск (200 чал.) пасланы ў Юр’еў (сучасны г. Тарту), адкуль кіраваў большай часткай зямель эстаў. У 1224 ням. рыцары асадзілі Юр’еў. Вячка з атрадам адмовіўся пакінуць замак, разам з эстамі працягваў абараняцца, пакуль не загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падпара́дкаванне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. падпарадкаваць і станпаводлезнач.дзеясл.падпарадкавацца.
2. У граматыцы — спосаб злучэння сказаў, пры якім адзін сказ залежыць ад другога. Падпападкаванне даданых сказаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
defy
[dɪˈfaɪ]
v.t.
1) супраціўля́цца, не падпара́дкавацца; супраці́віцца
to defy the law — не падпара́дкавацца зако́ну
2) дамага́цца; рабі́ць вы́клік
I defy you to prove it — А ну, дакажы́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
забрыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Надзець аброць. Забрытаць каня.//перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкавацца. Былі ж старшыні, што нават на хаўтурах .. спявалі. Тых было латвей забрытаць. А да гэтага ні прыступіцца.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Уціхамірыцца, супакоіцца (пра чалавека); стаць паслухмяным, падпарадкавацца волі чалавека (пра жывёл).
Вясёлая публіка нарэшце ўтаймавалася.
Звер утаймаваўся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зменшыцца або суняцца (пра боль і пад.), заглушыцца (пра якое-н. пачуццё); прыйсці ў нерухомы стан.
Боль утаймаваўся.
Хваляванне ўтаймавалася.
|| незак.утаймо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
posłuchać
зак.
1. паслухаць;
2. паслухаць, паслухацца, падпарадкавацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
toe the line
а) стаць на ста́ртавую лі́нію
б) трыма́цца пра́вілаў
в) стро́га падпара́дкавацца дактры́не
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
непаслушэ́нства, ‑а, н.
Нежаданне або адмаўленне слухацца, слухаць каго‑н. Непаслушэнства дзяцей. □ Непаслушэнства ўнука, а тым больш заступніцтва за яго чужога чалавека, зусім раззлавалі гаспадыню.Пальчэўскі.// Адмаўленне падпарадкавацца каму‑н. Клямт адчуваў, як сярод.. [салдат] пашыраецца дух непаслушэнства і абыякавасці да начальства.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
béigeben*vt (D) дадава́ць, прыкла́дваць (да чаго-н.);
klein ~ забая́цца, спасава́ць; падпарадкава́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СЕН-СІР, Гуўён-Сен-Сір (Gouvion-Saint-Cyr) Ларан (17.7.1764, г. Туль, Францыя — 17.3.1830), французскі ваенны і дзярж. дзеяч, маршал Францыі (1812). З 1792 у рэсп. арміі, ген. (1794). Удзельнік войнаў супраць 1-й (1793—97), 2-й (1798—1801) і 3-й (1805) антыфранц. кааліцый, вайны ў Іспаніі (1808—09). У вайну 1812 камандаваў 6-м (баварскім) корпусам. Пасля Віленскай аперацыі 1812 яго корпус разам з 2-м увайшоў у асобную вайск. групу пад камандаваннем Н.Ш.Удзіно. У час Полацкіх бітваў 1812 паранены С.-С. замяніў цяжкапараненага Удзіно, атрымаў перамогу і прымусіў рускіх адступіць. 18—20 кастр. ён зноў паранены, перадаў камандаванне 2-м і 6-м карпусамі ген. К.Ж.Леграну. З-за нязгоды ген. Врэдэ (камандуючы 6-м корпусам) падпарадкавацца Леграну 24 кастр. баварскае войска было разбіта каля в. Бабынічы. С.-С. зноў прыняў камандаванне і злучыўся 30 кастр. з 9-м корпусам маршала К.Віктора ў раёне Чашнікаў, здаў яму камандаванне і пакінуў армію. У перыяд рэстаўрацыі каралеўскай улады на каралеўскай службе, ваенны (1815 і 1817—19) і марскі (1817) міністр. Аўтар успамінаў (т. 1—4, 1831).