падпара́дкавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся; зак. і незак.

Стаць (быць) у залежнасці ад каго-, чаго-н., падначаліцца (падначальвацца) каму-, чаму-н.

П. загаду.

|| незак. падпарадко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. падпара́дкаванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпара́дкавацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падпара́дкуюся падпара́дкуемся
2-я ас. падпара́дкуешся падпара́дкуецеся
3-я ас. падпара́дкуецца падпара́дкуюцца
Прошлы час
м. падпара́дкаваўся падпара́дкаваліся
ж. падпара́дкавалася
н. падпара́дкавалася
Загадны лад
2-я ас. падпара́дкуйся падпара́дкуйцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час падпара́дкаваўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падпара́дкавацца I сов. подчини́ться; повинова́ться

падпара́дкавацца II несов. подчиня́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпара́дкавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак. і незак.

1. Апынуцца (быць) у залежнасці, пад уладай каго‑, чаго‑н., падначаліцца (падпачальвацца) каму‑н.; паслухацца (слухацца) каго‑н. Станіслаў Вярбіцкі поўнасцю падпарадкаваўся новаму механіку і без яго загаду сам ні за што не браўся. Чарнышэвіч. [Камендант:] — Я — салдат і падпарадкуюся толькі свайму камандаванню. Грахоўскі. Скінуўшы шынель, [Грушэўскі] расставіў студэнтаў і запрапанаваў заспяваць ужо вядомую песню. У яго было столькі ўпэўненасці, што студэнты падпарадкаваліся. Карпюк.

2. Зрабіць (рабіць) што‑н. пад уздзеяннем чаго‑н., у адпаведнасці з чым‑н. Падпарадкаваўшыся позняму часу, я неўзабаве лёг спаць, але сон не прыходзіў. Ракітны. Дзейнасць [Саўкі] болей падпарадкуецца натхненню, чым папярэдняй прадуманасці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпара́дкавацца sich unterstéllen (каму-н. D), sich únterordnen (каму-н. D); gehórchen vi (каму-н. D) (слухацца); sich fügen (чаму-н. in A) (прымірыцца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падпара́дкаванне, -я, н.

1. гл. падпарадкавацца, падпарадкаваць.

2. У граматыцы: фармальная залежнасць адных слоў ці сказаў ад другіх.

П. даданых сказаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bully​2 [ˈbʊli] v. запало́хваць, наганя́ць страх;

bully into submission сі́лаю прымуша́ць падпара́дкавацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

падпарадко́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падпарадкавацца.

2. Зал. да падпарадкоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднача́ліцца, -юся, -ішся, -іцца; зак.

Стаць падуладным, падпарадкавацца.

П. загаду.

П. ўладзе.

|| незак. паднача́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. паднача́ленне, -я, н. і паднача́льванне, -я, н.

Знаходзіцца ў падначаленні ў каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«ПАСТУШО́К»,

старадаўні бел. нар. танец, заснаваны на пастухоўскіх гульнях. Муз. памер ​2/4. Тэмп умераны. Характар танца вясёлы, заўзяты. Танцоры імітуюць паводзіны статка. Пастушок, які ўмела валодае пугай, прымушае ўсіх падпарадкавацца яго волі. Зафіксаваны ў 20 ст. ў в. Наркі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. І.​Серыкавым.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 12, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)