Ды́ба́ць ’чыкільгаць, ісці’ (БРС, Нас.), ’павольна ісці’ (Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Жд. 2). Рус. ды́ба́ть, укр. ди́бати, польск. dybać ’падпільноўваць; падкрадвацца’, славац. dibať, серб.-харв. dibati ’хістацца, гайдацца’ і г. д. Прасл. *dybati (агляд форм і семантыкі ў Трубачова, Эт. сл., 5, 197–198). У аснове ляжыць тэарэтычная база *dъb‑ (< *dŭbo‑), якую параўноўваюць з герм. *tuppa‑ ’пучок валасоў, каса’; матывацыю гл. у Трубачова, там жа. Форма *dybati — ступень падаўжэння. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 557. Аддзеяслоўным прасл. утварэннем з’яўляецца *dyba (з рознымі значэннямі; агляд гл. у Трубачова, там жа, 197); сюды адносіцца і бел. ды́бы ’хадулі; доўгія ногі’, ды́ба ’прылада катавання’ (БРС), ’слуп у студні, на якім вісіць крук для выцягвання вядра з вадой’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

creep2 [kri:p] v. (crept)

1. (up) падкра́двацца, падкрада́цца; непрыкме́тна надыхо́дзіць/набліжа́цца (пра час, узрост)

2. по́ўзаць, паўзці́

3. ле́дзьве но́гі перастаўля́ць (пра старых і хворых)

4. сла́цца, ві́цца (пра расліны)

5. infml по́ўзаць, рабале́пстваваць, нізкапакло́ннічаць;

creep into smb.’s favour уце́рціся ў не́чую ла́ску

6. адчу́ць мура́шкі па це́ле; скалану́цца, здрыгану́цца, задрыжа́ць (ад страху, агіды)

creep in [ˌkri:pˈɪn] phr. v. упаўза́ць; пракра́двацца, пракрада́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

подбира́ться

1. (составляться, образовываться) падбіра́цца;

подбира́ется компа́ния падбіра́ецца кампа́нія;

2. (подкрадываться) падкрада́цца, падкра́двацца, падбіра́цца;

3. (залезать, забираться под что-л.) разг. падбіра́цца, падла́зіць;

4. (принимать более строгий, подтянутый вид) разг. падця́гвацца;

5. (сжиматься, съёживаться) разг. згіна́цца, ку́рчыцца;

6. страд. падбіра́цца; збіра́цца; падыма́цца, падніма́цца; падгіна́цца; падку́рчвацца; см. подбира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Слюз1, слюс, слюш ‘слізь’, ‘плесня’ (беласт., віл., воран., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), слюз ‘слізь’ (ТС; рас., Шатал.), ‘слізкае гнойнае рэчыва на сапсутым мясе ці сапрэлым целе’ (Варл.), ‘слімак’ (лельч., Нар. лекс.), слюж ‘смоўж, слімак’ (Жыв. св.), сюды ж слю́зкі ‘слізкі’ (ТС), слю́знуць ‘прэць, гніць’ (Варл.), слю́за ‘слізь’ (бяроз., Сл. ПЗБ), слюзь, слюсь ‘тс’ (в.-дзв., шчуч., ашм., Сл. ПЗБ). Укр. слюз ‘слізь’, рус. слюз ‘тонкая скурка, скурачка’, слуз ‘тс’, ст.-рус. слузъ ‘слізь; макрота’, польск. śluz ‘слізь , серб.-харв. slȗz, slȗza ‘слізь; макрота’, славен. slȗz ‘слізь’, балг., макед. слуз ‘тс’, ст.-слав. слоузъ ‘страўнікавы сок’. Прасл. *sluzъ параўноўваюць з літ. šliū̃žes ‘санны след’, šliužaĩ ‘канькі’, šliauũti ‘паўзці, слізгацца’, швейц.-ням. slûche ‘цягнуцца’, гал. sluikenпадкрадвацца’, што да і.-е. *sel‑, якое, на думку Глухака (565), узыходзіць да гукапераймання (імітатыву). Паводле Борыся (Czak. stud., 43), зыходным для назоўнікаў з розным вакалізмам з’яўляецца дзеяслоў *sliziti ‘выдзяляць з сябе, сачыць вільгаць, вільготную клейкую субстанцыю’, гл. слізь, сляз, слізіць. Гл. таксама SEK, 4, 312; Глухак, 564; ЕСУМ, 5, 312. Гл. склізкі, слізкі.

Слюз2 ‘шлюз’ (ТС), ст.-бел. слюза ‘тс’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. шлюз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)