заві́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Павіслы, звіслы. Завіслае павуцінне.

2. Размешчаны нерухома ў вадкім ці газападобным асяроддзі; які не злучаецца з гэтым асяроддзем (пра часцінкі цвёрдых цел). Мутныя воды ў сажалках, азёрах і рэках ачышчаюцца ад завіслых у іх цвёрдых частачак. Гаркуша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЛА́СКА ІБА́НЬЕС ((Blasco Ibánez) Вісентэ) (29.1.1867, г. Валенсія, Іспанія — 28.1.1928),

іспанскі пісьменнік. Скончыў Валенсійскі ун-т (1888). У ранніх творах адчувальны ўплыў рамантызму (гіст. раман «Граф Гарсі-Фернандэс», антыклерыкальны раман-фельетон «Чорнае павуцінне», апрацоўкі легендаў і паданняў). Аўтар раманаў і апавяданняў пра Валенсію «Бесшабашнае жыццё» (1894), «Майская кветка» (1895), «Хутар» (1898), «У апельсінавых садах» (1900), зб. «Валенсіянскія апавяданні» (1896) і інш. Вызначальны творчы метад Бласкі Ібаньеса — рэалізм з элементамі натуралізму. Напісаў цыклы сац.-тэндэнцыйных («Сабор», 1903; «Нязваны госць», 1904; «Вінны склад», «Арда», абодва 1905) і філас.-псіхал. раманаў («Голая маха», 1906; «Кроў і пясок», 1908; «Мёртвыя валадараць», 1909). Падзеі 1-й сусв. вайны ў раманах «Чацвёра вершнікаў Апакаліпсіса» (1916), «Наша мора» (1918), «Ворагі жанчын» (1919). Раманы «Зямля для ўсіх», «Каралева Калафія» (абодва 1923) з задуманага цыкла твораў пра Паўд. Амерыку, раман «У пошуках Вялікага Хана» (1928) пра Х.​Калумба.

Тв.:

Рус. пер.Полн. собр. соч. Т. 1—16. М., 1910—12;

Избр. произв. Т. 1—3. М.; Л., 1959;

Солнце мертвых. М., 1965.

Літ.:

Плавскин З.И. Иснанская литература XIX—XX веков. М., 1982.

Е.​А.​Лявонава.

т. 3, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Gespnnst n -(e)s, -e пра́жа, пра́дзіва;

ein ~ von Lüge und Betrg павуці́нне хлусні́ і падма́ну

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

філье́ра, ‑ы, ж.

1. Спец. Прыстасаванне ў прадзільнай машыне ў выглядзе каўпачка або дыска з адтулінамі для атрымання штучных нітак. З чырвона-белых ад гарачыні фільераў бясконца плыло тонкае бліскучае павуцінне. Савіцкі.

2. Металічная пласцінка з калібраванымі адтулінамі, праз якія цягнецца і шліфуецца дрот.

[Фр. filiere ад fil — валакно, нітка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

web [web] n.

1. павуці́нне;

a web of intrigue/lies павуці́на інтры́г/хлусні́

2. перапо́нка (у птушак)

3. руло́н (паперы, тканіны)

4. the web се́тка радыёста́нцый, чыгу́нак і да т.п.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ткаць несов., в разн. знач. ткать;

т. пало́тны — ткать холсты́;

паву́к тчэ павуці́нне — пау́к ткёт паути́ну;

яго́ фанта́зія тчэ дзі́ўныя во́бразы — его́ фанта́зия тчёт удиви́тельные о́бразы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дра́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Мець прывычку драпаць. [Ленка] ужо ўмела смяяцца, хапаць за валасы, за нос, драпацца. Шамякін. // Тое, што і драпаць ​1. Лапкі драпаліся, на твар наліпала павуцінне, за каўнер сыпалася ігліца. М. Ткачоў.

2. Скрэбці, драпаць па чым‑н. з мэтай пранікнуць куды‑н. Сабака драпаецца ў дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ткать несов., в разн. знач. ткаць;

ткать шёлк ткаць шоўк;

пау́к ткёт паути́ну паву́к тчэ павуці́нне;

его́ фанта́зия ткёт удиви́тельные о́бразы яго́ фанта́зія тчэ дзі́ўныя во́бразы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сінізна́, ‑ы, ж.

Разм. Сіні колер чаго‑н. Калі ўвесь час глядзець угору, то можна ўбачыць, як на лёгкай сінізне неба гэтак жа павольна, як і хмаркі, ляціць бялюткае павуцінне. Алешка. // Сіняватае адценне чаго‑н. Чалавек у пенснэ разгарнуў зялёную папку, выцягнуў батыставую хустачку, правёў ёю па чорных да сінізны вусах. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tissue [ˈtɪʃu:,ˈtɪsju:] n.

1. biol. клятча́тка, тка́нка

2. textile ткані́на (празрыстая)

3. то́нкая абго́ртачная папе́ра; папяро́вая сурвэ́тка;

a face/facial tissue сурвэ́тка для зня́цця макія́жу;

toilet tissue туале́тная папе́ра

a tissue of lies lit. павуці́нне хлусні́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)