група млекакормячых жывёл атр. непаўназубых. 2 сям.: уласна Л. (Bradypodidae) — 1 род, 3 віды і двухпальцаляніўцавыя (Megalonychidae) — 1 род, 2 віды. Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Начныя дрэвавыя жывёлы. Ашыйнікавы Л. (Bradypus torquatus) у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 65 см, маса да 7 кг. Поўсць доўгая, шаравата-бурая, з зеленаватым адценнем, якое надаюць водарасці, што развіваюцца ў поўсці. Пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія. Кісці і ступні вузкія, выгнутыя. Пальцы (2 або 3) зрослыя на ўсю даўж., з доўгімі кіпцюрамі. Галава можа паварочвацца на 180°. Маларухомыя. Расліннаедныя. Раз у год нараджаюць 1 дзіцяня. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНВЕ́РТАР (англ. converter ад лац. converto змяняю, пераўтвараю),
металургічны агрэгат для атрымання сталі з вадкага чыгуну (прадзіманнем яго паветрам або кіслародам), а таксама чарнавога металу (напр., медзі) ці сульфідаў каляровых металаў (прадзіманнем штэйнаўтэхн. кіслародам, паветрам, інш. акісляльным газам).
Сталеплавільныя К. бываюць ёмістасцю да 400 т, маюць звычайна грушападобную форму. Адрозніваюць К. з прадзіманнем чыгуну знізу (бесемераўскія і тамасаўскія К., якія страцілі сваё прамысл. значэнне) і зверху (кіслародныя К.). Заліваюць чыгун у кіслародны К. праз гарлавіну, атрыманую сталь выпускаюць праз ляток у шлемнай частцы (К. можа паварочвацца вакол гарыз. восі спец. прыводам). К. каляровай металургіі ёмістасцю да 125 т. маюць форму пераважна гарыз. цыліндра. Гл. таксама Канвертарны працэс.
клас боканервовых малюскаў. Вядомы з ранняга кембрыю (каля 560 млн.г. назад). 4 атр., каля 1000 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах, найб. у Паўд. паўшар’і. Жывуць на дне на камянях, скалах, пераважна на мелкаводдзі.
Даўж. 0,5—40 см, маса да некалькіх кілаграмаў. Цела падоўжана-авальнае або чэрвепадобнае, падзяляецца на галаву, тулава і шырокую плоскую мускулістую нагу, якой яны могуць прысмоктвацца да субстрату. Ракавіна з 8 рухома сучлененых пласцінак дазваляе П.м. паварочвацца на брушны бок, накшталт макрыц. Дыхаюць шчэлепамі. Маюць своеасаблівыя органы пачуццяў (эстэты), размешчаныя ў каналах, што пранізваюць ракавіну; служаць для ўспрымання ціску вады, часткова пераўтвораны ў вочкі. Кормяцца водарасцямі, дэтрытам. Раздзельнаполыя; развіццё з ператварэннем, лічынка плавае. Некат. віды ядомыя.
4.(превращаться) фольк. пераваро́чвацца (у каго), ператвара́цца (у што); абарача́цца (у каго, у што, кім, чым).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
kéhrtmachenаддз.vi
1) вайск.паваро́чвацца круго́м
2) пайсці́ наза́д; павярну́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Вярну́цца (БРС, Бяльк.) ’нахіляцца, паварочвацца’ (БРС). Укр.верну́тися ’вярнуцца; кружыцца (аб галаве)’, рус.вернуться ’вярнуцца назад’, ст.-рус.вернутися ’тс’, славен.vŕniti se ’вярнуцца, вяртацца’, серб.-харв.вр́нути се, макед.врне се, балг.върна се ’тс’ паходзяць ад кораня vert‑/vort‑/vъrt‑ і суф. nǫti (sę). Гл. яшчэ вярну́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вірава́ць ’утвараць віры, круціць, бурліць’, (перан.) ’кіпець, бурліць’ (БРС, КТС; КЭС, лаг.). Укр.вирувати ’бурліць, кіпець’, польск.wirować ’паварочвацца кругом, круціцца вакол чаго-небудзь, над чым-небудзь’; ’надаваць чаму-небудзь віровы рух’, wirować (po wsi) ’бадзяцца па хатах’. Утворана ад вір1 (гл.) і ітэратыўнага суф. ‑ава‑ (< прасл.‑ova‑ti). Сюды ж віравацца, віраванне (КТС).
Разм. Тое, што і паварочацца 1. Людзі.. павярталіся з бежанства — хто раней, хто пазней.Пестрак.
павярта́цца2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і паварочвацца (гл. павярнуцца ў 1 знач.). Тарэнта павяртаўся тварам да Будніка, кладучы перад ім на стале вялікія, агрубелыя ад працы.. рукі.Галавач.— Ёсць, таварыш капітан! — но абцасах павяртаецца лейтэнант, каб ісці выконваць яго загад.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)