Таўка́н ’ятрышнік, Orchis latipolia L.’ (гродз., Кіс.), таўку́н ’тс’ (Расл. св.). Няясна; магчыма, ад таўчы (гл.), бо клубеньчыкі расліны нярэдка выкарыстоўвалі з магічнымі і лекавымі мэтамі ў стоўчаным выглядзе, параўн. Пастусяк, Pogranicze, 303.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́ЛЬМА-МА́ТЭР (лац. alma mater літар. маці-карміцелька),
старадаўняя студэнцкая назва універсітэта (якае дае «духоўны пажытак»); ужываецца як ласкальнае або жартоўнае, нярэдка ў дачыненні да інш. скончаных асобай навуч. устаноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сця́гнуты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад сцягнуць.
2.узнач.прым. У мовазнаўстве — які надвергнуўся сцяжэнню, усечаны. У мове паэтычных твораў (асабліва XIX і першай трэці XX стагоддзя) нярэдка сустракаюцца так званыя сцягнутыя, або ўсечаныя, формы прыметнікаў.Граматыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяду́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Абл. Нерухавы, пасіўны чалавек; маруда. Гэтае мясцовае слова «сядура», распаўсюджанае сярод насельніцтва Калінаўшчыны, Злобіч нярэдка ўжываў, калі гаварыў пра якога-небудзь чалавека-маруду.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ґе́лзаць ’кілзаць’ (Сцяц.). Як і кілзаць (гл.), запазычанне з польск.kiełzać ’тс’ (аб паходжанні польск. слоў гл. Брукнер, 227–228). У бел. мове адбылося азванчэнне k‑ > g‑, што нярэдка бывае ў словах, дзе ёсць санорны r або l. Параўн. ге́льзаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
археацыя́ты
(ад археа- + гр. cyathos = кубак)
марскія жывёлы кембрыйскага перыяду з вапняковым шкілетам у выглядзе кубка, якія вялі прымацаваны спосаб жыцця і нярэдка ўтваралі рыфы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КОНТРНАСТУПЛЕ́ННЕ,
асобы від наступлення, у якім ажыццяўляецца пераход ад абароны ў наступленне з мэтай разгрому груповак наступаючага праціўніка. Праводзіцца ў стратэг., часам аператыўным маштабе, падрыхтоўваецца ў ходзе абарончай аперацыі. Нярэдка перарастае ў агульнае наступленне, якое завяршае разгром праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНУМЕ́НТ (лац. monumentum ад moneo нагадваю) у скульптуры і архітэктуры, помнік вял. памераў у гонар значнай падзеі, выдатнага грамадскага дзеяча. Часта з’яўляецца ідэйнай і аб’ёмна-прасторавай дамінантай арх. ансамбля. Нярэдка будуецца ў выглядзе скульптурна-.арх. комплексу (гл.Мемарыяльныя збудаванні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Баро́к ’могілкі’ (ДАБМ, 914). Відавочна, сюды ж баро́к ’назва ўчастка лесу’ (Янк. Мат.). Гл. яшчэ Яшкін. Памяншальнае ад бор (першапачаткова ’могілкі ў бары’; могілкі нярэдка бываюць сярод хвойных дрэў). Параўн. рус.дыял. (ноўгарад.) боро́к ’могілкі’ (гл. СРНГ, 3, 114, там і меркаванні наконт этымалогіі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЛЯ́СЫ, балясіны,
невысокія фігурныя слупкі, якія падтрымліваюць поручні агароджы балкона, усходаў, парапета і інш., элемент балюстрады. Вырабляюць з дрэва, бетону, металу. Бываюць плоскія, круглыя ці гранёныя ў сячэнні. Складаюцца з базы, ствала грушападобнай, прызматычнай, вазона- або келіхападобнай формы, нярэдка завяршаюцца плінтам.