несообра́зный

1. нязго́дны (з чым); неадпаве́дны (чаму);

2. (нелепый) недарэ́чны; (бессмысленный) бязглу́зды;

ни с чем несообра́зный ні на што не падо́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

abhorrent to

супярэ́чны, нязго́дны, несумяшча́льны зь не́чым

abhorrent to nature — супярэ́чны прыро́дзе

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

inconsistent

[,ɪnkənˈsɪstənt]

adj.

1) нязго́дны, супярэ́члівы

2) несула́дны, нязла́джаны; неаднаро́дны, несуцэ́льны

3) непасьлядо́ўны, зьме́нлівы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

incongruous

[ɪnˈkɑ:ŋgruəs]

adj.

1) неадпаве́дны; несумяшча́льны, не да ме́сца, недарэ́чны

2) непасьлядо́ўны, нязго́дны, несула́дны; нязла́джаны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

discordant

[dɪsˈkɔrdənt]

adj.

1) нязго́дны, супярэ́чны

2) несугу́чны, несула́дны, нястро́йны; дысана́нсны

3) рэ́зкі (для ву́ха)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

contradictory

[,kɑ:ntrəˈdɪktəri]

adj.

1) супярэ́чны, супярэ́члівы, нязго́дны

the contradictory report — супярэ́члівыя паведамле́ньні

2) які́ пярэ́чыць, перако́рлівы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unfaithful

[ʌnˈfaɪӨfəl]

adj.

1) няве́рны; верало́мны

2) недакла́дны, нязго́дны з арыгіна́лам

an unfaithful transcript — ко́пія, нязго́дная з арыгіна́лам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ДЫСІДЭ́НТЫ [ад лац. dissidens (dissidentis) нязгодны, супярэчлівы],

1) вернікі-хрысціяне, якія не прытрымліваюцца пануючага веравызнання, пераважна ў краінах, дзе дзярж. ці пануючай рэлігіяй з’яўляецца каталіцызм або пратэстантызм. У сярэдневяковых краінах Зах. Еўропы каталіцкая царква праследавала Д., лічыла іх «адступнікамі» ад веры, ерэтыкамі. У 16—17 ст. грамадз. правы Д. парушаліся ў сувязі з рэліг. Рэфармацыяй (напр., гугенотаў у Францыі, анабаптыстаў, квакераў, кальвіністаў, лютэран і інш., а з 1596 і праваслаўных у Рэчы Паспалітай). Улады Рэчы Паспалітай у 1616 пазбавілі праваслаўных доступу на сеймы, у 1718 забаранілі дысідэнцкай шляхце займаць пасады ў трыбуналах, камісіях, мясц. урадах; асабліва варожыя дзеянні да Д. праяўлялі езуіты (у 17—1-й пал. 18 ст. ў праваслаўных адабрана каля 200 цэркваў). Д. часта баранілі свае правы з дапамогай знешніх сіл. У 1767 пад патранажам Прусіі і Расіі ўтвораны Тарунская (пратэстанцкая) і Слуцкая (праваслаўная) канфедэрацыі. У 1768 сейм ураўнаваў у правах Д. з католікамі, аднак гэта праблема ў Рэчы Паспалітай не была поўнасцю вырашана, што давала падставы Расіі для ўмяшання ў справы Рэчы Паспалітай (гл. Варшаўскі дагавор 1768).

2) Асобы, якія адкрыта адстойваюць апазіцыйныя ўладам погляды ва ўмовах адсутнасці ў грамадстве рэальнага паліт. плюралізму. Тэрмін замацаваўся ў сярэдзіне 1970-х г. У СССР і інш. сацыяліст. краінах у канцы 1950-х — сярэдзіне 1980-х г. Д. ў розных формах патрабавалі выканання правоў і свабод чалавека і грамадзяніна (праваабаронцы), пратэставалі супраць уводу сав. войск у Чэхаславакію (1968) і Афганістан (1979). Многія з іх былі асуджаны ўладамі, высланы або вымушаны эмігрыраваць. Сярод найб. вядомых Д. былі У.К.Букоўскі, В.Гавел, А.І.Салжаніцын, А.​Дз.Сахараў.

Я.К.Анішчанка (дысідэнты ў Рэчы Паспалітай).

т. 6, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

inconsequent

[ɪnˈkɑ:nsɪkwənt]

adj.

1)

а) непасьлядо́ўны, нелягі́чны

б) нязго́дны з агу́льным хара́ктарам ці ўзо́рам

2) не да ме́сца, не на тэ́му, які́ не даты́чыць спра́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

illegitimate

[,ɪlɪˈdʒɪtəmət]

1.

adj.

1) пазашлю́бны; наро́джаны па-за шлю́бам

2) незако́нны; нязго́дны з пра́віламі; афіцы́йна не дазво́лены

3) нелягі́чны; няпра́вільны

2.

v.t.

абвяшча́ць незако́нным, нязго́дным з пра́віламі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)