біс, выкл.

Выгук у тэатры, на канцэрце і пад., які выражае просьбу публікі паўтарыць выкананы нумар.

На біс праспяваць арыю Ленскага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чаты́ры, чатыро́х, чатыро́м, чатырма́, (аб) чатыро́х, ліч. кольк. Лік, лічба і колькасць 4.

|| парадк. чацвёрты, -ая, -ае.

Ч. нумар.

Чацвёртая старонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нумаро́к, ‑рка, м.

1. Памянш. да нумар (у 1, 5 знач.).

2. Тое, што і нумар (у 3 знач.). Нумарок з гардэроба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ext. (пісьмовае скар. ад extension) (пра тэлефонны дадатковы нумар) ext. 221 дадатко́вы ну́мар 221

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

telephone number [ˈtelɪfəʊnˌnʌmbə] n. ну́мар тэлефо́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

поря́дковый пара́дкавы;

поря́дковый но́мер пара́дкавы ну́мар;

поря́дковое числи́тельное грам. пара́дкавы лічэ́бнік;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухсо́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дзвесце. Двухсоты нумар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інвента́рны инвента́рный;

і. ну́мар — инвента́рный но́мер;

~ная кні́га — инвента́рная кни́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Nmmer

f -, -n ну́мар, паме́р (адзення)

~ fünf — ну́мар пяць, пя́ты ну́мар

lufende ~ — бягу́чы [пара́дкавы] ну́мар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

атракцыён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Назва забаў у парках, месцах масавых гулянняў, напр., каруселі, гушкалкі і пад.

2. Эфектны цыркавы або эстрадны нумар.

|| прым. атракцыённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)