атракцыён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Назва забаў у парках, месцах масавых гулянняў, напр., каруселі, гушкалкі і пад.

2. Эфектны цыркавы або эстрадны нумар.

|| прым. атракцыённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)