lip [lɪp] n.

1. губа́;

theupper/lower lip ве́рхняя/ні́жняя губа́

2. край (пасудзіны, кратэра і да т.п.), но́сік (жбана)

keep a stiff upper lip захо́ўваць самавало́данне, вало́даць са бо́й;

be on everyone’s lips быць ва ўсі́х на ву́снах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДУГАВА́Я ПЕЧ,

прамысловая электрычная печ, у якой плавяць металы і інш. матэрыялы цяплом электрычнай дугі. Бываюць прамога дзеяння (дуга гарыць паміж электродамі і металам, што награваецца), ускоснага (непрамога) дзеяння (дуга гарыць паміж электродамі на пэўнай адлегласці ад матэрыялу) і з закрытай дугой (яна гарыць пад слоем цвёрдай шыхты, куды ўстаўлены электроды).

Найб. пашыраны Д.п. прамога дзеяння для выплаўкі сталі (ёмістасць да 400 т) і печы з закрытай дугой для выплаўкі каляровых сплаваў, ферасплаваў, электракарунду і інш. Ёсць таксама вакуумныя Д.п. з расходавальным электродам (яго робяць з металу, які пераплаўляецца) і з нерасходвальным (з вальфраму або графіту). Такія печы выкарыстоўваюцца для вакуумна-дугавога пераплаву металаў і сплаваў. Нагрэў і плаўленне металаў плазменнай дугой ажыццяўляецца ў плазменна-дугавых печах.

Электрасталеплавільная дугавая печ прамога дзеяння: 1 — кажух; 2 — метал; 3 — зліўны носік; 4 — купалападобнае скляпенне (перад загрузкай шыхты паднімаецца і адводзіцца ўбок); 5 — электроды.
Схема вакуумнай дугавой печы з расходавальным электродам: 1 — вакуумная камера; 2 — электрод; 3 — крышталізатар; 4 — злітак, які наплаўляецца.

т. 6, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

то́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад тачыць.

2. у знач. прым. Наточаны, востры. Точаны нож.

3. у знач. прым. Які вытачылі. Точаныя фігуркі. Точаныя ножкі стала.

4. перан.; у знач. прым. З правільнымі, прыгожа акрэсленымі лініямі (пра рысы твару, фігуры і пад.). Люська — тоненькае, залатакудрае і шумлівае дзяўчо; чыстыя сінія вочы заўсёды насцеж, точаны носік задзёрты — нібы яна ніколі і не была сіратой-дзетдомаўкай. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spout1 [spaʊt] n.

1. но́сік, дзю́бка, го́рлачка, гарлаві́на бутэ́лькі

2. струме́нь;

dark spo uts of smoke цёмныя клубы́ ды́му;

a sand spo ut пясча́ны смерч;

a spout of blasphemies пато́к ла́янкі

go up the spout BrE, slang : His holiday plans have gone up the spout. Яго планы на адпачынак ляснуліся.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сы́ска ’соска’ (Касп., Сцяшк. Сл., Скарбы, Сл. ПЗБ), ’сасок’ (Сл. ПЗБ), сы́ська ’матачнік (у пчол)’ (Сл. Брэс.), сысо́к ’адростак для ўсмоктвання пажыўных рэчываў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сюды ж сы́саўка ’соска’ (ТС). Да сыса́ць ’ссаць’ (Сл. ПЗБ), што да прасл. *sysati, параўн. укр. сиса́ти, польск. sysać, славен. sísati, серб.-харв. си̏сати, балг. дыял. си́сам, макед. сиса, ст.-слав. сысати ’тс’, ітэратыва да *sъsati, гл. ссаць. Параўн. укр. сиса́к ’цыбук’, славен. sȋsek ’сасок (грудзей), соска’, серб.-харв. си̏сак ’хабаток (насякомых)’, ’носік’, дыял. сиска ’сасок (у вымені)’. Гл. Скок, 3, 244; Бязлай, 3, 238; Глухак, 549. Гл. таксама цыцка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отби́ться в разн. знач. адбі́цца, мног. паадбіва́цца;

но́сик у ча́йника отби́лся но́сік у ча́йніка адбі́ўся;

отби́ться от врага́ адбі́цца ад во́рага;

ло́шадь отби́лась от табуна́ конь адбі́ўся ад табуна́;

от рук отби́ться ад рук адбі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і пята. [Харытон Іванавіч] пастаяў на сярэдзіне пакоя, пераступаючы з наскоў на пяткі. Васілёнак. — А яны ў мяне скурай падшыты, — хваліцца Вулька, смела падымаючы і паказваючы пятку валенка. Лынькоў. Першыя замахі былі няўдалыя: то каса ўразалася ў густую траву адною пяткаю, а носік яе выскакваў напаверх.., то насок касы ўпіраўся ў зямлю і неставала сілы пацягнуць. Сабаленка.

•••

Душа ў пятках (у пяткі) гл. душа.

Лізаць пяткі каму гл. лізаць.

Падмазаць пяткі гл. падмазаць.

Паказаць пяткі гл. паказаць.

Толькі пяткі заблішчалі — пра хуткі бег.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задра́цца 1, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; пр. задраўся, ‑лася; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падняцца ўгору. [Плывец] бухнуўся галавою ў ваду, а ногі са шкарпэткамі задраліся ўгору. Колас. — Уй, — закрычыць, быццам ад страху, Аўдуля, а ў душы рада, смяецца, носік той кірпаты задзярэцца, вочкі прыжмурацца. Ермаловіч. // Загнуўшыся, падняцца ўверх (пра вопратку). Плацце задралася. // Адарваўшыся, загнуцца ўгору; залупіцца (у 1 знач.). Кара на ліпе задралася.

2. Разм. Загаліцца, падняўшы плацце, спадніцу.

3. Павесці сябе задзірыста. Сымон адчувае сябе ніякава. Задраўся тады крыху, як былі ў Івана. Сташэўскі.

задра́цца 2, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; пр. задраўся, ‑дралася; зак.

Пачаць драцца (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мыс, мы́сік, мысок ’вострая частка сушы, якая выходзіць у мора, возера, раку’ (ТСБМ), ’вугал, насок, край’ (Гарэц., Нас., Бяльк.), ’нос лодкі’, ’лязо нажа’ (Касп.), мы́сікі ’канцы завязанай хусткі’ (стаўбц.). Рус. мыс, мысок, мысочек, мысик ’мыс’, ’выступ, вугал прадмета’, ’узвышша з вельмі крутымі схіламі’, ’край лесу’, ’адгор’е’, ’востраў’, ’галава рыбы’, ’грудзі каровы’. Бел.-рус. ізалекса (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27). Прасл. mysъ генетычна звязана з мыса ’морда’, ’рыла’ (як, напрыклад, kopъkopa і інш. пары, гл. аб гэтым Ільінскі, AfslPh, 29, 162 і наст.). Параўн. адпаведнікі мыса ў іншых слав. мовах: чэш. mys < рус. мыс, славац. mys з чэш.; чэш. cip і польск. cypel з с.-в.-ням. zipf (суч. ням. Zipfelносік, насок’), балг. нос, серб.-харв. р̑т, славен. ŕt, макед. ’рт (што фармальна адпавядае бел. рот).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зна́чыцца 1, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

1. Быць запісаным дзе‑н., занесеным у які‑н. спіс. У запісцы значылася такая вуліца, якой хлопец ніколі і не чуў. Кулакоўскі. У спіску лепшых работнікаў падполля на адным з першых месц значыцца сям’я.. Яркіна. Брыль. // Лічыцца, называцца. Палеская, або Мазырская група Чырвонай Арміі, як значылася яна афіцы[й]на, абрала ўчастак контрудару на лініі Крыўцы — Высокае. Колас.

2. Быць бачным; вылучацца, віднецца. У цемры постаць .. [Ганны] ледзь значыцца, а твару і зусім не відаць. Мележ. Дарогу замяло. Ледзь значыўся свежы след. Гроднеў.

зна́чыцца 2, пабочн.

Разм. Такім чынам, выходзіць. — Значыцца, вы толькі ўступілі ў Чырвоную Армію? Машара. Носік дэманстратыўна пакінуў сход. За жывое ўзяло, значыцца. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)