Вінаспад (паэт.) ’багацце він’ (КТС, К. Крапіва). Новаўтварэнне па тыпу вадаспад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінасховішча ’месца, дзе захоўваюць віно’ (КТС). Складанае новаўтварэнне — калька з рус. винохрани́лище.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Веснаплынь (паэт.) ’пачатак вясны’ (КТС, П. Трус) — новаўтварэнне ад вясна́ і плынь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відань ’прывід, здань, праява’ (КТС, Я. Скрыган) — кантамінаванае новаўтварэнне ад відзець і здань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінавальны (грам.) — назва склону (БРС). Новаўтварэнне, калька з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 118).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акарэ́лы ’брудны, неахайны’ (Сцяшк. МГ). Відаць, да кара (гл.). Аддзеяслоўнае новаўтварэнне. Ад акарэць, карэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́зкасць ’уласцівасць мазлівага’ (ТСБМ) — новаўтварэнне ад мазкі і суф. ‑асц‑ь (Сцяцко, Афікс. наз., 137).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Веснавей (паэт.) ’веснавы вецер’ (КТС) — новаўтварэнне ад вясна́ (гл.) і вей (< веяць). Сюды ж веснавейны, веснавеяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Весціна ’вестка, паведамленне’ (КТС, П. Броўка). Новаўтварэнне (ад весць і суф. ‑іна). Паводле аналогіі, да навіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуця́к ’качар’ (Касп.; міёр., круп., Нар. сл.). Новаўтварэнне, паралельнае да вутка ’качка’; параўн. гусак, гуска і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)