Вусёнак ’частка жака; рукаў, па якому рыба заходзіць у жак ці нерат’ (Касп.). Ад ву́сце ’горла ў жаку ці нераце’; параўн. смал. вустёнок ’уваход для рыбы ў вяршу, мярэжу’ (Мат., смал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пражо́рка ’адтуліна ў агароджы праз раку. у якую устаўляюць “нерат’ (паўн.-усх., КЭС). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад пражэрці < жэрці. Гл. жарало і жэрло© у семантычным плане параўн. асабліва рус. смал. жерло ’адтуліна ў печы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́рат ’від рыбалоўнай сеткі’ (Касп.; в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ; мядз., Сл. ЦРБ, полац., Шн. 2), ’плеценая з нітак сетка для сена, пяхцер’ (Касп.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ст.-бел. норотъ ’верша’, рус. норот ’верша’. Гл. нерат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́ратнерат’ (Бяльк.). Да не́рат (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324.

Ме́рат2 ’д’ябал’ (Уласт). Рус. наўг., цвяр. ме́рет ’тс, нячысцік’. З рус. ме́рек: пск., цвяр. ’трызненне’, ’прывід, здань’, вяц. ’д’ябал’, зах.-рус. мере́кать ’здавацца, уяўляцца’, перм. мерещить ’тс’, вяц. меречить ’намервацца рабіць благое’, балг., макед. мера́к ’моцнае жаданне да чаго-небудзь, цяга, ахвота’. Можна меркаваць, што ‑т у выніку спарадычнага чаргавання ўзыходзіць да ‑k‑ (*мерекʼ > *меретʼ > ме́рат). Да прасл. merk‑/mьrk. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. mérkti ’жмурыцца’, лат. mir̃kšţêt ’маргаць’, гоц. maurgis ’ранак’ (Фасмер, 2, 602 і 605). Паводле Уласта (Крывіч, 4, 1923, 30), звязваецца з мара́1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mischief [ˈmɪstʃɪf] n.

1. сваво́льства; дураслі́васць, гарэ́злівасць;

Her eyes were full of mischief. Яе вочы былі поўныя гарэзлівасці.

2. fml шко́да; бяда́

get into mischief тра́піць у не́рат;

do smb. a mischief наўмы́сна шко́дзіць каму́-н.;

make mischief пасвары́ць (каго-н. з кім-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Рэ́бры1 ’лазовыя дубцы, якімі сплятаюць нерат’ (Жыв. НС). Перанос паводле знешняга падабенства. Гл. рабро.

Рэ́бры2 ’басаножкі’ (Мат. Гом.). Відавочна, ад рабро (гл.), перанос паводле знешняга падабенства. Падобная семантычная мадэль у рус. ре́мни ’сандалі’. Але нельга выключыць, што лексема ўтворана шляхам фанетычных змен паводле народнай этымалогіі на базе першапачатковага трэпы, трэбы ’абутак на драўлянай падэшве; басаножкі’, дрэпы ’абутак на драўлянай падэшве’ (ЛА, 4). На семантыку маглі паўплываць дрэбы, драбы (гл.) ’рэбры ў кошыку’ (ЛА, 4). Гл. далей трэпы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

scrape1 [skreɪp] n.

1. скабле́нне, скрабе́нне;

give a carrot a scrape скрэ́бці мо́ркву

2. дра́піна;

get a scrape on one’s elbow абадра́ць ло́каць

3. dated непрые́мная сітуа́цыя, бяда́

a scra pe of the pen ро́счырк пяра́;

get into ascrape тра́піць у не́рат;

get out of scrape вы́круціцца з непрые́мнага стано́вішча

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ке́рад ’карытца для рэзкі сечкі’ (Сцяшк. Сл.). Мабыць, недакладнасць у дэфініцыі. У Сцяшк. Сл., 209 прыводзіцца наступны прыклад: «Наш кʼерад зусʼим сапсаваўся, нама Пак резац свечку», з якога відаць, што гаворка ідзе аб прыладзе для рэзкі сечкі. Назва гэтай прылады таго ж паходжання, што і керат (гл.) ’конны прывад да малатарні’ («Коні цягнулі нерат, а ён круціў малацілку»). Апошняе з польск. kierat ’гарызантальнае зубчатае кола, якое круцілі коні, а яно пры-водзіла ў рух розныя сельскагаспадарчыя машыны’. Польск. kieraK ням. Kehrrat ’тс’ (Rad kehren ’круціць кола’) (гл. Слаўскі, 2, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ез ’перагародка, якую ставяць рыбакі на рацэ, з праходам, у якім расстаўляюць нерат’ (БРС, Шат., Серб., Горб., Бяльк., Кірн., Мат. АС, Янк. I, ТС) (гл. таксама яз), рус. ез ’тс’, укр. ёз ’тс’, ст.-рус. ѣзъ ’тс’, балг. яз ’гаць’, серб.-харв. ја̑з ’тс’, славен. jȇz ’плаціна, дамба’, чэш. jez ’гаць, плаціна’, польск. jaz ’гаць, перагародка на рацэ’, ст.-луж. jěz ’тс’. Прасл. ězъ. Балт. паралелі: літ. ežė̃, лат. eža, ст.-прус. asy ’мяжа’. Гэта балта-слав. лексема звязана генетычна з балта-слав. назвай возера (гл.). Параўн. Ільінскі, Slavia, 2, 251–252; Вайда, BSL, 29, 38–40; Фрэнкель, LP, 4, 99; Буга, II, 508; Сэмерэні, ВЯ, 1967, 4, 18; Тапароў, Эт. сл., 1, 120–121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zapuścić

зак.

1. запусціць; апусціць;

zapuścić sieci — закінуць нерат;

zapuścić kurtynę — апусціць заслону;

2. запусціць, закінуць;

zapuścić ogród — запусціць сад;

3. адпусціць (адгадаваць);

zapuścić wąsy — адпусціць вусы;

4. запусціць, пусціць;

zapuścić silnik — запусціць матор

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)