разбу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. разбух, ‑ла; зак.
1. Павялічыцца ў аб’ёме, набраўшыся вільгаці. Гарох разбух у вадзе. □ Зямля набрыняла вадой, разбухла, як перастаялае цеста.Асіпенка.// Напіцца сокам, пажыўнымі рэчывамі; набухнуць. Пупышкі разбухлі.// Расцягнуцца, расшырыцца. Кішэні фрыцавай вопраткі разбухлі.Кавалёў.
2.перан.Разм.Непамерна павялічыцца, разрасціся. Кніга разбухла за кошт цытат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяздо́нны, ‑ая, ‑ае.
Непамерна глыбокі. Так загуста насыпана месяцаў У бяздонную прорву вод, Што не пройдзе ніяк, не памесціцца Сярод гэтых вод параход.Панчанка.[Кулеш] кінуўся да ракі і доўга глядзеў на цёмную плынь і ўсё адно ўбачыў смерць — чорныя, бяздонныя віры глядзелі на яго.Шамякін.// Бязмежны, бяскрайні. Бяздонны блакіт.
•••
Бяздонная бочкагл. бочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bottomless
[ˈbɑ:təmləs]
adj.
1)
а) бяз дна ці сядзе́ньня
б) Figur. беспадста́ўны, неабгрунтава́ны
2)
а) непаме́рна глыбо́кі, бяздо́нны
б) Figur. недасту́пны для ро́зуму, невытлумача́льны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Перабуты́рыць ’пераліць праз верх сасуда’ (Шпіл.), пірібухо́рівыньня ’пераліванне без патрэбы’ (Юрч. СНЛ), смал.перебухта́ривать, перебухто́ривать, перебуты́рить ’тс’. Да пера- і бухторыць ’празмерна ліць вадкасць’, ’непамерна многа піць (гарэлку, ваду)’, якое з прасл. інтэнсіва buxъtati (są) (гл. Трубачоў, Эт. сл., 3, 81), пашыранага суфіксам ‑or‑ (як, напр., рус.тараторить). Да гукапераймальнага bux‑ati > бу́хаць (гл.). Мена ‑о́р‑ > ‑ы́р‑ — вынік экспрэсіі. Параўн. бел.паўд.-зах.уды́рыць < ударыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не́ба, -а, мн. нябёсы, нябёс і нябёсаў, н.
Уся бачная над Зямлёй прастора ў форме купала.
На небе.
◊
Быць на сёмым небе — перажываць, адчуваць вялікую радасць.
Пад адкрытым небам — не ў памяшканні.
Трапіць пальцам у неба (разм., жарт.) — сказаць што-н. неўпапад, недарэчы.
Узнесці да неба — непамерна расхваліць каго-, што-н.
Як гром з яснага неба — раптоўна, зусім нечакана.
Як з неба зваліўся (разм.) —
1) нечакана з’явіўся; раптоўна здарыўся;
2) не разумее таго, што адбываецца навокал.
Як неба і зямля — нічога падобнага, поўная процілегласць.
|| прым.нябе́сны, -ая, -ае.
Н. купал.
Нябесная вышыня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бажаво́ліць ’непамерна многа хацець’ (Нас., Бяльк.), бажаво́льны ’пераборлівы, вычварны’ (Нас.), бажаволле ’непамернае жаданне’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. рус.божево́литься ’шалець, вар’яцець’, божево́льный ’звар’яцелы; злосны, наравісты’, укр.божеві́лля ’вар’яцтва’, божеві́льний ’звар’яцелы’, божево́літи ’вар’яцець’. У аснове гэтай табуістычнай назвы (розныя хваробы, вар’яцтва часта эўфемістычна называюцца божымі) ляжыць выраз божая воля (вар’яцтва — гэта тое, што бывае па божай волі). У бел. мове першапачатковая семантыка некалькі змянілася (’вар’яцтва’ → ’непамернае жаданне’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разду́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад раздуць.
2.узнач.прым.Разм. Павялічаны ў аб’ёме, уздуты. Зброі ў .. [Жэнькі] не было бачна, але Таццяна звярнула ўвагу на адтапыранае крысо кажуха і на раздутыя кішэні.Шамякін.Піліп — наш сусед, і ў яго сапраўды быў вол, шэры, худы, з раздутым, пераплеценым жыламі жыватом.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́мія1, ‑і, ж.
1. Труп, захаваны ад гніення бальзамаваннем.
2.перан. Пра худога, маларухомага або не здатнага да моцных пачуццяў чалавека. Пасярэдзіне, за сталом, крэсла-трон. Прысланіўшыся да яго непамерна высокай спінкі, сядзіць у чорным сурдуце мумія. Ніводзін мускул не жыве — усё застыла.Сяргейчык.[Ярохін:] — Чалавек павінен быць вясёлым, жыццярадасным, і няма ніякай патрэбы ператварацца яму ў нейкую бязмоўную мумію.Шамякін.
[Араб. mumija, ад перс. mum — воск.]
му́мія2, ‑і, ж.
Мінеральная фарба розных колераў (ад светла-чырвонага да чырванавата-карычневага).
[Араб. mumija.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбо́й, ‑ю, м.
Напад з мэтай аграблення, які суправаджаецца пагрозамі, гвалтам, забойствам. Смерць, разбурэнне, разбой ішлі разам з гітлераўскімі зграямі.Колас.А здарыцца — чорныя зграі Зноў рушаць чыніць разбой, — Зямляк мой, зямлі абраннік, Першым выйдзе на бой.Лось.Мяркуючы па паводзінах улад і паліцыі, бандыт і далей бы жыў і ўзбагачаўся за кошт грабяжу і развеяў, калі б яго не забілі свае ж паплечнікі.Філімонаў.//перан.Разм. Пра непамерна вялікія вымаганні, прыцясненні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разві́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад развіць (у 1 знач.).
развіты́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Які дасягнуў высокай ступені ў сваім развіцці. Развітая прамысловасць. □ Ускраіны .. [нашай краіны] ператварыліся ў культурна развітыя сацыялістычныя рэспублікі.Пшыркоў.
2. Дасканалы ў фізічных і духоўных адносінах. Усебакова развіты падлетак. □ [Юрка Пятровіч:] «Вы, Мікола Сцяпанавіч, — мужчына і з вамі я не буду цацкацца, а скажу ўсё: справа з малой вельмі дрэнная, тым больш таму, што яна-не па гадах развітая, уражлівая, нервовая».Брыль.А ў Мікуцічах сцяг навукі і годнасць «развітога» чалавека трымаліся высока сярод настаўніцтва.Колас.// Які дасягнуў значных памераў, разросся. Пярэдняя частка .. моцнага тулава [зубра], цяжкая і масіўная, здаецца непамерна развітой у параўнанні з задняй, пакрытай карацейшымі і святлейшымі валасамі.В. Вольскі.
3. Усебакова адукаваны, з шырокім кругаглядам. [Варанкову] спадабаўся пагранічнік, які ўсім цікавіўся і быў даволі развіты.Гурскі.
•••
Развіты сацыялізмгл. сацыялізм.
Развіты сказгл. сказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)