пазніка́ць, 1 і 2 ас.адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
Знікнуць, перастаць існаваць — пра ўсё, многае; прапасці, схавацца — пра ўсё, многае, усіх, многіх.
Пазнікалі многія расліны на палях.
Недзе пазнікалі патрэбныя рэчы.
Байцы пазнікалі ў цемры.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
írgendwóadv дзе-не́будзь, не́дзе;
~ ánders дзе-н. у другі́м ме́сцы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
anywhere from … to
не́дзе ад… да
it will take anywhere from two to three hours to drive there — Зае́хаць туды́ зо́йме не́дзе ад дзьвюх да трох гадзі́наў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Не́гдзе ’недзе; няма дзе’ (Сл. ПЗБ, Пятк. 2), нёгдзя ’тс’ (карэл., Нар. лекс., Сл. ПЗБ), рус.негде ’тс’, польск.niegdzie ’недзе’, каш.ńegse, чэш.nékde, славац.niekde, в.-луж.nehdźe, н.-луж.negźe, славен.дыял.negde, серб.-харв.негде, балг.дыял.негде, макед.негде. Прасл.*nekbdef утворана шляхам аглюцінацыі з часціцы *пё‑ (гл. не-) і пытальнага займеннікі *kbdě (гл. дзе); аманімічныя формы са значэннем ’няма дзеі узніклі ва ўсходнеславянскіх мовах са спалучэнняў тыпу *не есть где > не е(сть) где > негде, напр., негдзе перайсці (ESS/J SG, 2, 481; Шустар-Шэўц, 13, 998). Параўн. нёдзе, нейдзе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРТА́НІЯ, Арсанія, Арта,
адзін з трох раннефеадальных цэнтраў Стараж. Русі 8—9 ст. Упамінаецца разам з Куявіяй (Кіеўская зямля) і Славіяй (наўгародскія, ці ільменскія, славяне) араб. і перс. географамі. Адны з даследчыкаў атаясамліваюць Артанію з тэр.антаў, другія — з Тмутараканню, трэція — з гарадамі Разань ці Чарнігаў. Ёсць меркаванне, што Артанія мае дачыненне да тэр. Беларусі і, магчыма, знаходзілася недзе на рацэ Рша (сучасная Аршыца, прыток Дняпра), на скрыжаванні падняпроўскіх гандл. шляхоў; арабскае напісанне Арсанія атаясамлівалі з Аршаніяй (ад Орша, Рша).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСТА́Ф’ЕЎ (Віктар Пятровіч) (н.1.5.1924, г.п. Аўсянка Краснаярскага краю, Расія),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1989). Друкуецца з 1951. У псіхал. аповесцях пра вайну і сучасную сібірскую вёску «Крадзеж» (1966), «Пастух і пастушка» (1971), у цыкле аўтабіягр. апавяданняў і аповесцяў «Недзе грыміць вайна» (1967), «Апошні паклон» (кн. 1—2, 1968—78), узнімае тэму процістаяння духоўнаму і маральнаму распаду. Раман «Цар-рыба» (1976, Дзярж. прэмія СССР 1978) пра пагрозу знішчэння рус. прыроды. У рамане «Сумны дэтэктыў» (1986) аналізуе духоўны і сацыяльны стан сучаснага грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РДЫМЕР ((Gordimer) Надзін) (н. 20.11.1923, г. Спрынгс, ПАР),
пісьменніца Паўд.-Афр. Рэспублікі. Піша на англ. мове. У зб-ках апавяданняў «Тварам да твару» (1949), «Ліслівы голас змея» (1952), «Напэўна ў панядзелак» (1976), «Абдымкі салдата» (1980), вострапаліт. аповесці «Недзе зусім побач» (1984), раманах «Ілжывыя дні» (1953), «Зямля чужынцаў» (1958), «Магчымасць кахаць» (1963), «Ганаровы госць» (1970), «Гісторыя майго сына» (1990) і інш. адлюстроўвае розныя бакі сучаснага жыцця краіны: сац. і расавую дыскрымінацыю, каханне, адносіны паміж людзьмі. Яе творам уласцівы тонкі псіхалагізм, лірычнасць, сувязь з фалькл. традыцыяй афр. прозы. Нобелеўская прэмія 1991.