Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ве́ды, ‑аў; адз.няма.
1. Сукупнасць звестак, якія раскрываюць аб’ектыўныя заканамернасці жыцця. Грунтоўныя веды. Сталыя веды. □ [Маці:] — Бацька твой, як ты і сам чуў, і лектар неблагі. Людзям ён перадае веды, лекцыі чытае.Даніленка.// Дасведчанасць у якой‑н. галіне. Настаўніца суцішыла дзяцей і асцярожна пачала правяраць іх веды.Васілевіч.
2. Навука. Шляхі да ведаў і культуры. Цяга да ведаў. □ [Краеўскі:] — Свет асвятляецца сонцам, а чалавек — ведамі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
względny
względn|y
1. адносны, параўнальны;
2. досыць добры; неблагі;
zaimek ~y грам. адносны займеннік;
liczba ~a мат. цэлы лік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Нішто́ ’нішто; абы-як; не шкодзіць’ (Нас.), ’нядрэнна’ (Сл. ПЗБ), ’нішто’ (Касп., Бяльк.), ’нядрэнны, нядрэнна’ (докш., Янк. Мат.; Янк. 1), ’нічога сабе, нішто’ (Гарэц.), нішчо́ ’нішто, ні адно; нічога, так сабе; нядрэнна, добра; нічога страшнага, хоць бы што; нядрэнны, неблагі; немалы’ (ТС), ’нічога, нішто’ (Мат. Гом.), укр.ніщо́ ’нішто, няма чаго’, рус.ничто́ ’нічога; добра, нядрэнна’, польск.nic ’нічога, ані трошкі’, чэш.nic ’нічога’, славац.nič, в.-луж.ničo, н.-луж.nico, славен.nȉč, серб.-харв.ни̏шта, макед.ништо, балг.нищо. Прасл.*ni‑čь(to), параўн. авест.naēčit ’нішто’ (ESSJ SG, 2, 488–490; Фасмер, 3, 76; Махэк₂, 398; Бязлай, 2, 222; Шустар-Шэўц, 13, 1001). Адносна семантыкі гл. нічога.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
decent
[ˈdi:sənt]
adj.
1) прысто́йны
2) ве́тлівы
3) до́сыць до́бры, неблагі́, нядрэ́нны
decent marks — до́сыць до́брыя адзна́кі
to earn a decent living — нябла́га зарабля́ць
4) нале́жна апра́нуты
Are you decent? — Ці ты апра́нуты?
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
tidy
[ˈtaɪdi]1.
adj.
1) аха́йны, акура́тны
2) informal салі́дны
a tidy sum of money — салі́дная су́ма гро́шай
3) informal до́сыць до́бры, неблагі́
2.
v.t.
пара́дкаваць; прыбіра́ць
She tidied the room — Яна́ прыбра́ла пако́й
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
падказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што, здадан.сказам і без дап.
1. Ціхенька, шэптам сказаць каму‑н. тое, што той павінен адказаць, вымавіць. Падказаць адказ. □ Пеця — хлопчык неблагі. Не скнара, не забіяка. Як трэба, дык і падкажа на ўроку.Хомчанка.// Дапамагчы ўспомніць, сказаць, напісаць. Лукаш .. стаў бліжэй да стала, нахіліўся да старшыні, каб падказаць яму, што напісаць у паперцы да Навікоўскага сельсавета.Галавач.[Дзед Талаш:] — [Букрэй] гаварыў, што да нас будуць прыставаць і нашы ворагі... Як ён іх называў, забыўся. — Правакатары, — падказалі дзеду.Колас.
2. Дапамагчы прыйсці да рашэння, навесці на думку. Падказаць выйсце. Падказаць, што рабіць. □ Сама прырода падказала палешуку шляхі да нястомнай дзейнасці.Сачанка.[Васіль і Ганна] пабачыліся праз тры дні — пабачыліся, хоць угавору не было: проста падказала пачуццё.Мележ.
3.Разм. Выдаць каго‑, што‑н.; данесці. Неўзабаве давялося спаткаць коннікаў: ім хтосьці выразна падказаў, дзе хаваюцца коні.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прысто́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адпавядае прынятым правілам прыстойнасці. Прыстойныя паводзіны. □ З прыстойным далікацтвам.. [Тоўхарт] з усімі развітаўся.Чорны.[Госці] шумелі, крычалі, рагаталі, адпускалі не зусім прыстойныя жарты.Колас.// Добра выхаваны; сумленны, не здольны на дрэнныя ўчынкі. Нейкі прыстойны малады чалавек устаў і даў.. [Зосі] месца.Карпаў.— А ты.. ты прыстойны чалавек, ты не станеш дамагацца кахання замужняй жанчыны.Шамякін.
2. Дастаткова добры, нядрэнны. З самага краю вуліцы, па левым яе баку, стаяла падбудаваная, яшчэ зусім прыстойная хата.Гартны.Асабняк прыстойны — шэсць пакояў, зашклёная веранда, яблыневы сад.Навуменка.Першага ганарару хапіла не толькі на прыстойны касцюм, але і на неблагі капялюш.Васілёнак.// Такі, якім належыць быць. Прыстойны выгляд.// Дастатковы па велічыні, памерах. У кожным разе барсук быў пастаўлены на стол хоць не цалкам (без галавы і кумпякоў), але ў вельмі прыстойнай колькасці.Дубоўка.На гэтай паляне, акружанай сасновым лесам, высяцца сярод агародаў, на прыстойнай адлегласці адзін ад аднаго, некалькі новых драўляных будынкаў.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)