Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
няспра́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае пашкоджанні; сапсаваны. Прыёмнік быў няспраўны.Новікаў.— Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка.Хадкевіч.
2.Неакуратны, нядобрасумленны ў выкананні сваіх абавязкаў, даручэнняў і пад. Няспраўны плацельшчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лахту́й ’неахайны, неакуратны чалавек’ (жлоб., Нар. словатв.). Утворана ад лахтач пры дапамозе суф. ‑уй (з адценнем экспрэсіі непахвальнасці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лавэр ’вялікі непарадак’ (ушац., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, звязана з фін.levaperä, параўн. jättää leväperän ’запускаць, адносіцца неахайна’, leväperäinen ’неакуратны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не...(атаксама ня...), прыстаўка.
1. Надае слову значэнне, процілеглае значэнню гэтага слова без такой прыстаўкі, напрыклад: невыгода, незямны.// Тое ж, але з адценнем абмежаванасці, нязначнасці, напрыклад: недурны, неблагі.
2. Надае слову значэнне адмаўлення таго, што абазначае данае слова без гэтай прыстаўкі, напрыклад: неакуратны, непаспяховы; недаступнасць, непаслухмянасць; невыпадкова, недалёка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́йла ’нязграбны, неакуратны чалавек’ (Юрч.), укр.дыял.ро̂йло ’бялізны, тоўсты, сыты, тлусты чалавек ці жывёла’ (Нікан.). Да папярэдняга слова ройка3 (гл.). Параўн. і ро́іла (гл.), усх.-бел.ро́йла ’непарадак’ (Яўс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нехарму́зный ’нехлямяжы, непрыгожы’ (Юрч.), нехорму́зны ’вельмі непрыгожы, непрывабны’ (ТС). Няясна. Магчыма, ад хорма, ’форма’, параўн. нехорматны ’неахайны, неакуратны’ (ТС), з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. нехору́зны ’вельмі непрыгожы’, рус.кехольный і нехолюзный ’неахайны’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нязгра́я (незграя), нізграя ’няраха’ (Нас., Яруш.), ’неакуратны чалавек’ (Юрч.), незгрэя ’няўклюда; нязграба; нехлямяжы, непрыгожы чалавек’ (ТС). Відаць, адваротны дэрыват ад нязграйный (нізграйньш) ’нязграбны’ (Бяльк.), незграйны, незгрэйны ’нехлямяжы, нязграбны’ (ТС), што да зграйны ’зграбны’ (Бяльк.) < польск.zgrany ’дапасаваны’ (да grać ’іграць’), параўн. зграя (гл.). Гл. таксама нязгрида.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варакуза ’няўклюда’ (Шатал.). Экспрэсіўны назоўнік, які хутчэй за ўсё з’яўляецца адным з фанетычна-марфалагічных варыянтаў назоўнікаў з гнязда слоў, роднасных вараскацца (гл.). Параўн. рус.варазгаться, варачкаться, вараксаться ’рабіць што-небудзь няўмела і вельмі марудна’, варака, варакса, варакуша, варакша ’той, хто дрэнна працуе’, варахала, варахоба, варахта ’няспрытны, неакуратны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нецікавы ’нецікавы; слабы, малавартасны (ужываецца з назоўнікамі, якія абазначаюць назвы сельскагаспадарчых гароднінных культур або назвы хатніх жывёл)’ (Янк. 1), ’непрыгожы’ (Сл. ПЗБ), ’не вельмі добры; непрацаздольны’ (Мат. Гом.), ’неахайны, неакуратны’ (Ян.), ’з аслабленымі разумовымі здольнасцямі’ (ТС), нецікавая трава ’непрыгодная на корм’ (Жд. 1). Гл. ці́кавы (у розных значэннях).