эро́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Павышаная пачуццёвасць, пачуццёвы элемент у чым‑н. Варта адзначыць, што пра інтымныя ўзаемаадносіны герояў Баранавых расказвае стрымана, тактоўна, з пачуццём меры, як і ўласціва сапраўднаму мастаку, — без эротыкі і грубай пачуццёвасці. Мушынскі.

2. зб. Творы мастацтва і літаратуры, насычаныя пачуццёвасцю, прысвечаныя апісанню яе.

[Грэч. érōs, érōtos — любоў, каханне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАЛЯР’Я́НАВЫЯ КІСЛО́ТЫ,

аднаасноўныя насычаныя арган. к-ты агульнай формулы C4H9COOH. Вядомы 4 ізамерныя валяр’янавыя кіслаты: валяр’янавая (пентанавая); ізаваляр’янавая (3-метылбутанавая); метылэтылвоцатная (2-метылбутанавая); півалінавая (трыметылвоцатная). Практычнае значэнне мае ізаваляр’янавая к-та: бясколерная вадкасць, tпл -29,3 °C, tкіп 176,5 °C, шчыльн. 930,8 кг/м³. Солі і эфіры наз. ізаваляратамі. Атрымліваюць з каранёў валяр’яну. Выкарыстоўваюць у вытв-сці валідолу, карвалолу, валакардзіну і інш. лек. сродкаў, фруктовых эсенцый і духмяных рэчываў у парфумерыі.

т. 3, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛІ́ЎКАВЫ АЛЕ́Й, праванскі алей,

алей з мякаці аліў (гл. Масліна). Вадкасць ад светла-жоўтага да карычневага колеру, t застывання ад -2 да -6 °C, шчыльн. 0,91—0,918∙10​3 кг/м³, невысыхальны алей. Мае ў сабе тлустыя кіслоты: насычаныя 9—20% (пераважна пальміцінавая), алеінавую 54—81%, лінолевую 15%. Выкарыстоўваецца як харч. прадукт, сыравіна ў вытв-сці спец. тэкст. мыла; кампанент змазвальных матэрыялаў, касметычных сродкаў, раствораў вітамінаў і прэпаратаў для ін’екцый.

т. 1, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

насы́чаны

1. хім. gesättigt;

2. перан. (змястоўны) ínhaltsvoll, geháltvoll; reich (an D);

3. (колер) satt;

насы́чаныя фа́рбы sátte Fárben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АМІ́ЛАВЫЯ СПІРТЫ́,

аліфатычныя насычаныя спірты, C5H11OH. Вядома 8 ізамерных амілавых спіртоў, у т. л. ізаамілавы спірт (CH3)2CHCH2CH2OH — асн. кампанент сівушнага масла, з якога яго і атрымліваюць. Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам, tкіп132 °C, шчыльн. 0,81∙10​3 кг/м³, мала растваральная ў вадзе, ядавітая. Амілавыя спірты — сыравіна для вытв-сці амілацэтатаў, растваральнікі для лакафарбавых матэрыялаў, пенаўтваральнікі ў флатацыі, кампаненты ў вытв-сці пораху, лекаў і інш. Аказваюць наркатычнае дзеянне на чалавека.

т. 1, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЗІРАВА́НЫЯ НАПІ́ТКІ,

напіткі, насычаныя вуглякіслым газам да 5—10 г/л. Маюць своеасаблівы прыемны смак, асвяжальныя ўласцівасці і т.зв. пеністасць (інтэнсіўнае і працяглае выдзяленне бурбалачак газу). Вуглякіслы газ за кошт кансервавальных уласцівасцей павышае ўстойлівасць газіраваных напіткаў пры захоўванні. Натуральнае газіраванне напіткаў (шампанскае, сідр, піва, пеністае віно, хлебны квас) адбываецца пры браджэнні. Фруктовыя і мінер. воды, шыпучыя віны і ваду газіруюць у спец. апаратах (сатуратары, акратафоры) мех. увядзеннем і растварэннем у вадкасці вуглякіслага газу.

т. 4, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУТА́НЫ,

насычаныя вуглевадароды агульнай формулы C4H10. Існуюць 2 ізамеры: нармальны бутан CH3(CH2)2CH3 (tкіп -0,5 °C) і ізабутан (CH3)3CH (tкіп -11,7 °C).

Бясколерныя газы, раствараюцца ў арган. растваральніках, не раствараюцца ў вадзе, сумесі з паветрам (1,5—8,5% бутаны) выбухованебяспечныя. Змяшчаюцца ў нафтавых і прыродных газах і ў газах нафтаперапрацоўкі. З нармальнага бутану атрымліваюць бутадыен, ізабутану — ізабутылен, неагексан і ізаактан. Сумесь бутану з прапанам выкарыстоўваецца як паліва. Аказваюць слабае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 300 мг/м³.

т. 3, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЫВУ́Н,

насычаныя вадой рыхлыя асадкавыя горныя пароды, якія пры ўскрыцці праяўляюць вял. рухомасць (плывучасць). Адрозніваюць П. сапраўдныя (пяскі, супескі, суглінкі і інш., якія змяшчаюць гідрафільныя калоіды) і несапраўдныя (пераважна пяскі без калоідных часцінак). Сапраўдныя П. набываюць плывучасць пры вельмі малых напорных градыентах і маюць устойлівыя плывучыя ўласцівасці. Несапраўдныя П. пераходзяць у плывучы стан пры значных напорных градыентах, лёгка аддаюць ваду, пасля чаго трацяць плывучасць. На Беларусі П. часта трапляюцца на Палессі сярод алювіяльных, азёрных і водналедавіковых надмарэнных адкладаў. З П. змагаюцца шляхам іх асушэння.

т. 12, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПІ́ЛБЕРГ (Spielberg) Стывен (н. 18.12.1947, г. Цынцынаты, ЗША),

амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсер. Працуе ў жанрах меладрамы, «фільма жахаў», прыгодніцкага фільма і інш. Побач з лаканічнымі па выразных сродках фільмамі «Дуэль» (1971), «Шугарленд-экспрэс» (1974), «Колер ліловы» (1985) стварыў відовішчныя, насычаныя атракцыёнамі стужкі са складанымі трукавымі здымкамі і макетамі: «Сківіцы» (1975), «Шукальнікі страчанага каўчэга» (1981), «Іншапланецянін» (1982), «Індыяна Джонс і храм рока» (1984), «Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход» (1989), «Парк юрскага перыяду» (1993) і інш. Рэжысёр фільмаў «Спіс Шындлера» (1993), «Выратаваць радавога Раяна» (1998; абодва прэміі «Оскар», адпаведна 1993, 1998).

т. 15, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРВАНО́ВІЧ Надзея Прохараўна (13.12.1903, Гомель — 10.3.1985),

бел. жывапісец. Вучылася ў студыях пры маст. вучылішчы ў Растове-на-Доне (1935—37) і пры Мінскім доме нар. творчасці, у М.Тарасікава і В.Волкава (1937—41). Працавала ў жанрах нацюрморта, пейзажа, партрэта. Насычаныя колеры ў яе творах перадаюць свежасць і непасрэднасць успрымання прыроды: «Нацюрморт з гарлачом» (1947), «Нацюрморт з кветкамі і ручніком» (1956), «Нацюрморт з беларускай посцілкай» (1966), «Жоўтыя кветкі на стале» (1973), «Карпы і ракі» (1976), «Півоні светлыя» (1980); пейзажы «Бераг Нарачы» (1954), «Мінскае мора» (1957); партрэты маці (1954), мастака М.​В.​Дучыца (1964), аўтапартрэт (1966) і інш.

Л.​Ф.​Салавей.

т. 4, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)