Пра́шка, мн. л. прашкі ’хлусня’, ’глупства’ (Нас.). Насовіч (там жа) параўноўвае з прахъ, але слова, несумненна, з польск. fraszka ’драбяза’. Параўн. яшчэ чэш. fraška ’фарс, бурлеск’. З італ. frasca ’галінка’, мн. л. frasche ’дробязь, глупства’ (Брукнер, 127; Голуб-Ліер, 173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Асяча́ць, осѣча́ць ’апутваць сецямі, браць уладу, ачароўваць’ (Нас.). Магчыма, як лічыў Насовіч, сапраўды ад сець з першапачатковым значэннем ’акружаць сеццю’, але, магчыма, роднаснае рус. посетить, посещать, якое ўзводзяць да сѣтъ ’госць’ (Фасмер, 3, 338), ці вытворнага ад яго дзеяслова сѣтити (КЭСРЯ, 357).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Захмандра́ць ’запэцкаць’ (Нас.). Няясна. Ці не памылка чытання, замест захлюндраць: хлю́ндра ’неахайны чалавек (жанчына)’ фіксавалася неаднаразова (Нас., Касп., Шат., Яўс.; навагр., З нар. сл.; в.-дзвін., Шатал.) і этымалагізавалася (Шат., 295) з польск. flondra, flundra. Насовіч дае хлю́ндрыць ’пэцкаць’, вытворнае ад хлю́ндра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Клуміць ’тлуміць, дурыць, шумець’ (Нас., Гарэц., Юрч., Мат. Маг., Бяльк., Др.-Падб.), клуміць галаву ’задурваць, валакіціць, падманваць’ (Юрч. Фраз. 2). Насовіч (237) гаворыць аб тым, што клуміць аднаго паходжання з глуміць і тлуміць. Да клум (гл.). Супастаўляючы з клуміць не толькі тлуміць, але і глуміць. Насовіч, відаць, мае на ўвазе кантамінацыю тлуміць і глуміць. З гэтым тлумачэннем нельга пагадзіцца, паколькі рус. глумить, бел. глуміць маюць таксама значэнне ’дурыць, падманваць’. Трэба таксама ўлічваць, што лексемы tłum, tłumić толькі польскія і іх этымалогія няясная. Таму, па-першае, не абавязкова прымаць пераход t > k на беларускай глебе для тлумачэння бел. шум, шуміць, можна меркаваць і аб адваротным працэсе (гл. глум, глуміць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Астры́жанак ’маладое сукаватае дрэва, бервяно’ (Нас.: астри́женокь). Значэнне ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’. Насовіч остри́женокъ звязвае з стры́жань (гл.), але, магчыма, тлумачыць і як ’астрыжаная частка дрэва’, тады слова звязваецца з астрыгчы, стрыгчы і тлумачыцца як утворанае з суфіксам ‑ак ад дзеепрыметніка астрыжаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пілка ’мяч’ (Шпіл.; Нас.; Сцяшк. Сл.), ’футбол’ (маст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. пила, пилка ’мяч’. Запазычана са ст.-польск. piła, piłka ’тс’, якое узыходзіць да лац. pila ’мяч’, ’клубок’ (Насовіч. 414; Булыка, Лекс. запазыч., 118; Банькоўскі, 2, 582). Сюды ж пілэ́чка ’кавалак апрацаванай гліны на адну пасудзіну’ (беласт., ЖНС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Семпітэ́рня, сэмпітэрня ‘задніца (з жаргону вучняў)’ (Нас.). Рус. дыял. з семінарысцкага жаргону семпите́рня ‘тс’. Паводле Абрэмбскага (LP, 4, 180), з польск. sempiterna < лац. sempiternus ‘заўсёдны’. Семантыка тлумачыцца тым, што гэта частка цела заўсёды адказвае за правіннасці; так ужо Насовіч — Нас., 577; Зяленін, РФВ, 54, 116; Фасмер, 3, 599.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спата́чаваць ‘сачыць, падглядваць; выкрываць, лавіць (на чым-небудзь); разумець’ (Нас., Стан.). Насовіч (Нас., 608) выводзіў з *tekti ‘бегчы, рухацца’, гл. уцякаць. Няпэўна. Магчыма, ітэратыў да папярэдняга слова. Тады да та́каць ‘паддакваць, пагаджацца’, параўн. рус. та́кать ‘тс’, та́чить ‘песціць, апекавацца’, балг. та́ча ‘паважаць, шанаваць’, гл. так (Трубачоў у Фасмер, 4, 29).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дурні́цы ’ягады буякі’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Сцяшк., Жд. 2). Параўн. іншыя назвы гэтай расліны: п’яніца, галава‑боль (гл. Кіс.). Укр. дурниця (таксама болиголов, дурнопян, дурнина, пияки), у рус. мове пьяница (дурни́ца азначае розныя травы), у ням. Rauschheere. Ужо Насовіч пісаў: «ягода, имеющая одуряющее, наркотическое свойство». Назва ўтворана ад дурны́ (паводле ўласцівасцей расліны). Параўн. буякі́ ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарга́ра 1 ’сварлівая жанчына’ (Нас., Касп.). Этымалогію дае сам Насовіч: «звукоподражание свойственно грызущимся собакам». Далейшае расшырэнне семантыкі адбывалася так: ’сварлівая жанчына’ → ’злая, худая, вялікая жанчына’ — ’вялікая, няскладная рэч’. Гэта другая «стадыя» зафіксавана ў Бяльк.: «Піліп за жонку узяў нейкую гыргару: ростам пад неба, а худая‑прыхудая». Апошнюю стадыю фіксуе БРС: «вялізная, няскладная рэч».
Гарга́ра 2 ’вялізная, няскладная рэч’ (БРС). Гл. гаргара 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)