нагря́нуть сов. (неожиданно напасть) наляце́ць, напа́сці; (внезапно прийти) нечака́на з’яві́цца; (ввалиться) увалі́цца; (застичь) наско́чыць, найсці́; (обрушиться) звалі́цца;

враг нагря́нул и́з лесу во́раг напа́ў (наляце́ў) з ле́су;

нагря́нули го́сти нечака́на з’яві́ліся го́сці;

дава́й нагря́нем к нему́ дава́й ува́лімся да яго́;

а он, того́ и гляди́, нагря́нет а ён, так і глядзі́, з’я́віцца (наско́чыць, но́йдзе);

нагря́нула беда́ звалі́лася бяда́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наткнуцца, напаткнуцца, натрапіць, узбіцца; наскочыць, лучыць, налучыць (разм.); напароцца (перан., разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

набе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. на каго-што. Наскочыць з разбегу, з разгону.

Н. на прахожага.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка насунуўшыся, пакрыць сабой нейкую прастору (пра хвалі, хмары і пад.).

Хвалі набеглі на бераг.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца ў адным месцы ў вялікай колькасці.

Набегла шмат народу.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Павялічыцца ў суме, колькасці.

Набеглі працэнты.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Раптам узнікнуць, з’явіцца (пра думкі, пачуцці і пад.).

Набеглі трывожныя думкі.

Слёзы набеглі.

Набегчы на памяць (разм.) — успомніцца.

|| незак. набяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наткну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Наскочыць, напароцца на што‑н. вострае. Наткнуцца на сук.

2. Рухаючыся, нечакана наскочыць на каго‑, што‑н. (на якую‑н. перашкоду). Страляючы перад сабою, Мішка выскачыў на палянку, наткнуўся на нешта цвёрдае і ўпаў. Паслядовіч. Ідзе [юнак] па тратуару і аглядваецца назад. Заглядзеўся і наткнуўся на вусатага дзядзьку з гаспадарчай сумкай. — Малады чалавек, не страляйце варон. Пянкрат.

3. перан. Рухаючыся, нечакана сустрэцца з кім‑, чым‑н., набрысці на каго‑, што‑н. Познім адвячоркам абоз нечакана наткнуўся на варожую засаду. Якімовіч. Ішлі мы неяк вясной групай па лесе і наткнуліся на немцаў. Карпюк. // Нечакана, выпадкова выявіць, знайсці што‑н. Толькі ў канцы вайны неяк праглядаючы ў газеце спіс узнагароджаных Урадам партызан, Марынка нечакана наткнулася на .. прозвішча [Паходні]. Хадкевіч. Да дна ператрос чамадан у зацішку. Тут раптам вачыма наткнуўся на кніжку. Арочка. // Разм. Сутыкнуцца з кім‑, чым‑н. на сваім жыццёвым шляху, у сваёй дзейнасці. У Міколы быў горкі вопыт. Летась ён уцякаў і папаўся.. На першым польскім хутары яго накрылі. Багаты хутаранін, пакуль жонка карміла ўцекачоў,.. прывёў з недалёкага маёнтка салдатаў... Ды для Калодкі гэта быў не доказ. — На аднаго сабаку наткнуўся, дык думаеш, што ўсе такія. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наткну́цца

1. (наскочыць) stßen* vi (s) (на каго-н., што-н. auf A, an A); sich ufspießen (на цвік);

2. (нечакана сустрэць) plötzlich fnden*, nerwartet beggnen (на каго-н. D); zusmmentreffen* vi (s) (на каго-н. mit D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

nspringen*

1. vi (s)

1) падбяга́ць падско́кваючы, падско́кваць

2) запрацава́ць, пача́ць дзе́йнічаць (пра матор);

~ lssen* уключы́ць, запусці́ць, заве́сці (матор)

2. vt кі́нуцца, наско́чыць (на каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дра́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Скрэбці па якой‑н. паверхні чым‑н. вострым, цвёрдым; рабіць драпіны. Голле хвастала па твары, драпала рукі, чаплялася за кашулю. Хомчанка. [Фрося] пачала ногцямі драпаць леснікоў твар, рваць яго за доўгія вусы. Бядуля. // Разм. Чухаць цела. Маўчала і цямнела прыгожае веснавое неба, і дзядок драпаў свае худыя валасатыя грудзі. Гарэцкі. Каму свярбіць, той драпае. З нар.

дра́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. пагард. Паспешліва адступаць, уцякаць. — Немец драпае, даганяць трэба, — адным духам выпаліў танкіст. Якімовіч. Калі ж здаралася наскочыць на лясную варту або на міліцыю, Анатоль драпаў у кусты. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыляцець у вялікай колькасці.

Наляцелі пчолы на мёд.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаючы, асесці ў якой-н. колькасці.

Наляцела (безас.) тапалінага пуху ў хату.

3. на каго-што. На хаду, з разбегу наткнуцца, наскочыць (разм.).

Н. на слуп.

4. на каго-што. Напасці на каго-н. з лёту.

Ястраб наляцеў на куранят.

5. на каго-што і без дап. Зрабіць напад, атакаваць.

Карнікі наляцелі на вёску.

6. перан., на каго. Накінуцца на каго-н. з лаянкай, пагрозамі (разм.).

Свякроў наляцела з пагрозамі.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знянацку пачацца (пра вецер, дождж і пад.).

Наляцела навальніца з градам.

|| незак. налята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. налёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м. (да 1, 3—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rnnen* vi (s)

1) бе́гчы, імча́цца; скака́ць (на кані);

um die Wtte ~ бе́гчы навы́перадкі

2):

sich müde ~, sich (D) die Füße wund ~ набе́гацца да сто́мы [сто́мленасці];

ggen inen Mann ~ наско́чыць [наткну́цца] на мужчы́ну

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

uflaufen*

1. vi (s)

1) наліва́цца; набрыня́ць; падыма́цца, нараста́ць

2) (auf A) наско́чыць (на што-н.)

2. vt:

sich (D) die Füße ~ наце́рці [наму́ляць] сабе́ но́гі

3. камерц. нарастаць (аб працэнтах); расці (пра даўгі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)