2. Раптоўны ваенны ўзброены напад на каго-, што-н.
Паветраны н.
Агнявы н.
3.Напад з мэтай грабяжу.
Бандыцкі н.
4. Тонкі слой чаго-н. на паверхні.
Н. пылу.
Н. іржы.
5.перан., чаго. Пра што-н., звязанае з унутраным станам, пачуццямі.
Артыкул з налётам гумару.
6. Колькасць налятанага часу або налятанай адлегласці.
На яго рахунку 500 тысяч кіламетраў налёту.
◊
З налёту (разм.) — не спыняючы руху, на поўным ходзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Разбо́й ’напад з рабаўнічай мэтай’ (ТСБМ, Нас.), ’разбой, грабеж’ (ТС), ’разбойнік’ (Гарэц., Нас., Сержп., Бяльк.), ст.-бел.разбойникъ, разбой ’рабаўнік’. Сюды ж разбо́йства ’разбой (Гарэц.), ’бандыцкі напад’ (Др.-Падб.), разбо́йнік ’той, хто займаецца разбоем’ (ТСБМ, Бяльк.). Рус.дыял.разбо́й ’разбойнік’, укр.разбі́й ’напад з рабаўнічымі мэтамі’. Назоўнік, утвораны да разбі́ць (гл.) бязафіксным спосабам, як зажо́н ’зажынкі’ ад зажына́ць. Старое значэнне дзеяслова ў народнай мове: «Адзін пачаў таргаваць, а другі — купцоў разбіваць» (Сержп. Казкі, 257). У сувязі з гэтым рэканструкцыя прасл.*orzbojь (*arzbajь, БЕР, 6, 149) выглядае праблематычнай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агрэ́сія
(лац. aggressio = напад)
узброены напад адной ці некалькіх дзяржаў на іншыя з мэтай захопу чужых зямель і насільнага падпарадкавання сваёй уладзе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вы́лазка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.
1. Выхад часткі войск з асаджанага ўмацавання для нападу на тых, хто акружае.
Зрабіць вылазку на ворага.
2.перан. Нечаканы варожы напад, выпад (неадабр.).
3. Фізкультурная прагулка.
Лыжная в.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
агрэ́сар
(лац. aggressor)
той, хто ажыццяўляе разбойны напад; захопнік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
najazd, ~u
м. наезд, набег, напад;
dokonać ~u — зрабіць напад (набег)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Invasión[-v-]f -, -en нашэ́сце, напа́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
нападе́ниеср.
1.напа́д, -ду м., нападзе́нне, -ння ср.;
2.спорт. нападзе́нне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МІ́РНАЕ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
асобы, якія знаходзяцца на тэрыторыі ваюючай дзяржавы і не належаць да яе камбатантаў. Прававое становішча М.н. рэгулюецца 4-й Гаагскай канвенцыяй 1907, 4-й Жэнеўскай канвенцыяй 1949, Дадатковымі пратаколамі 1 і 2 да Жэнеўскіх канвенцый 1949. Паводле гэтых актаў бакі, якія ваююць, абавязваюцца захоўваць адзін з асн. прынцыпаў права ў дачыненні да вайны: забарону весці вайну супраць грамадз. насельніцтва.
Асобы, што належаць да М.н., маюць права на гуманныя адносіны без дыскрымінацыі паводле расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі, веравызнання або інш. перакананняў, нац. або сац. паходжання, маёмаснага становішча, нараджэння або валодання інш. статуса ці інш. неспрыяльнай прыкметы. Забараняецца нападузбр. сіл дзяржаў, што ваююць, непасрэдна на М.н., выкарыстанне імі зброі невыбіральнага характару, вынікам чаго з’яўляецца гібель М.н., напад на яго або асобных цывільных асоб у парадку рэпрэсалій. Недатыкальнымі з’яўляюцца таксама сродкі выжывання М.н.