1) папярэдні накід малюнка, карціны; накід, план літаратурнага або музычнага твора;
2) малюнак, па якім ствараецца дэкарацыя, тэатральны касцюм і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
чарнаві́к, ‑а, м.
Чарнавы накід, тэкст, рукапіс чаго‑н. Чарнавік сачынення. □ Шматлікія вершы Дзяргая доўга адлежваліся ў яго чарнавіках, і пераважна таму, што аўтар заставаўся незадаволены іх адшліфоўкай.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брульён
(фр. brouillon = літар. чарнавік)
першы накід чарцяжа або малюнка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
накрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1.чаго. Крэслячы, правесці шмат ліній; закрэсліць у многіх месцах.
2.што. Зрабіць накід (плана, схемы і пад.).
Н. чарцёж.
3.што і чаго. Напісаць (разм.).
Н. сказ у сшытку.
4.перан., што. Намеціць, вызначыць на будучае; прадказаць.
Н. шлях развіцця будучага прадпрыемства.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Áufrissm -es, -e план, эскі́з, на́кід
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Схе́ма ’спрошчаны чарцёж, агульны план, накід’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), схэ́ма ’тс’ (Ласт.). Запазычана праз польскае пасрэдніцтва або непасрэдна з лац.schema ’выгляд, знешнасць, фігура’, што паходзіць з грэч.σχῆμα ’тс’ (Фасмер, 3, 815; ЕСУМ, 5, 490).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Entwúrfm -(e)s, -würfe на́кід, прае́кт, эскі́з
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАКЕ́Т (франц. maquette ад італьян. macchietta накід) у архітэктуры, аб’ёмна-прасторавае адлюстраванне будынка, арх. ансамбля, горада, якія будуюцца ці праектуюцца. Выконваецца з паперы, кардону, дрэва, пластмасы, гіпсу і інш. матэрыялаў у розных маштабах. Узнаўляе арыгінал ва ўсіх дэталях (наз. мадэллю) або набліжаны да яго. Служыць для праверкі і ўдасканалення арх. кампазіцыі. М. як адзін з метадаў распрацоўкі арх. праекта вядомы са старажытнасці. На Беларусі пашыраны ў 18—19 ст. Выкарыстоўваецца пры праектаванні ці рэканструкцыі асобных жылых і грамадскіх будынкаў, забудовы вуліц, плошчаў, мікрараёнаў, генпланаў комплексаў, гарадоў. Макетны метад найб. пашыраны ў конкурсным праектаванні і ў навуч. працэсе пры падрыхтоўцы арх. кадраў. З’яўляецца таксама важным элементам экспазіцыі музеяў.