на́кід, -у і -а, М -дзе, м.

1. -у, гл. накідаць.

2. -а, мн. -ы, -аў. Папярэдні, у агульных рысах малюнак, чарцёж і пад.

Н. партрэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́кід

‘дзеянне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. на́кід
Р. на́кіду
Д. на́кіду
В. на́кід
Т. на́кідам
М. на́кідзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

на́кід

‘малюнак; чарцёж’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. на́кід на́кіды
Р. на́кіда на́кідаў
Д. на́кіду на́кідам
В. на́кід на́кіды
Т. на́кідам на́кідамі
М. на́кідзе на́кідах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

на́кід м.

1. (первоначальный план) намётка ж., набро́сок;

2. (предварительный рисунок) набро́сок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́кід, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. накідаць (у 3 знач.).

2. ‑а. Малюнак, чарцёж і пад., які намячае толькі агульныя рысы таго, што павінна быць паказана. Накіды да партрэтаў. Накіды краявідаў. □ Пахомаў ліхаманкава рабіў накіды фігуры. Галоўнае — улавіць тое светлае, што так і лілося з вялікіх шэрых вачэй дзяўчыны. Даніленка. Графіка Ю. Нэпа нам не вядома; сёння ў мастацкіх музеях рэспублікі няма ніводнага яго малюнка ці нават накіда, графічнага эскіза. Шматаў. // Тое, што напісана папярэдне, у агульных рысах. Накід артыкула. □ [Лабановіч] зачыніў шафу, пайшоў у свой пакоік і сеў за стол, каб зрабіць накід плана прамовы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накід, эскіз, чарнавік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

накі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

1. Кінуць у некалькі прыёмаў нейкую колькасць чаго-н.

Н. кучу камення.

2. Кідаючы, скласці ў якой-н. колькасці, напоўніць.

Н. кошык яблыкаў.

Н. пяць стагоў сена.

3. Скласці ў агульных рысах; хутка намеціць, напісаць, намаляваць што-н.

Н. план выступлення.

|| незак. накіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.) і накі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. на́кід, -у, М -дзе, м. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эскі́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Папярэдні накід да карціны, малюнка ці іх асобных частак.

Продаж эскізаў.

Накідаць э. сукенкі.

2. План, накід літаратурнага ці музычнага твора і інш.

|| прым. эскі́зны, -ая, -ае.

Э. праект будынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замалёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лёвак, ж.

1. гл. замаляваць.

2. часцей мн. Малюнак, накід з натуры.

Замалёўкі з натуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набро́сок на́кід, -да м.; (эскиз) эскі́з, -за м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)