1. Менш за ўсё. Найлепш расказана [у літаратуры] аб тым, што адбывалася ўранні 22 чэрвеня 1941 года на сотнях ціхіх застаў.Брыль.
2. У спалучэнні з якаснымі прыметнікамі ўтварае найвышэйшую ступень апошніх. Найменш смелы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРОЧ (англ. broch),
абарончыя збудаванні ў Шатландыі, мясц. варыянт зах.-еўрап. умацаванняў на пач. новай эры. Уяўлялі сабой круглыя вежы сухой муроўкі (13,7—21,3 м у дыяметры, выш. да 12 м). У іх пустацелых сценах (таўшчынёй 3,7—4,6 м) размяшчаліся жылыя памяшканні і ўсходы на верхні паверх і на дах. Вядома каля 400 такіх вежаў у Паўн. і Зах. Шатландыі. Найлепш захаваўся броч на в-ве Моўза (Шэтлендскія а-вы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гразь, -і́, ж.
1. Размяклая ад вады глеба.
На агародзе г.
2. Бруд, нечыстоты.
На падлозе г.
3.перан. Пра амаральнасць, нячэснасць, што-н. ганебнае, нізкае.
◊
Змяшаць з граззюкаго (разм., неадабр.) — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць.
Не ўдарыць тварам у гразь (разм., адабр.) — паказаць сябе як найлепш.
Як гразічаго (разм.) — вельмі многа.
Грыбоў сёлета як гразі.
|| прым.гра́зевы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Г. паток.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канспірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
Захоўваць канспірацыю; таіцца, хавацца. Мірон стварыў ячэйку ў вёсцы, з якою амаль што не канспіраваўся, на нарадах шмат гаварыў і прарочыў хуткую міжнародную рэвалюцыю.Пестрак.— Чалавек павінен ведаць мясцовасць, людзей, умець найлепш канспіравацца.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чын¹, -у і -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. -у. Службовы разрад у вайсковых і цывільных служачых.
Ч. маёра.
На заводзе ў яго быў вялікі ч., дырэктарскі.
2. -а. Пасада або асоба, якая займае пасаду (разм.).
Чыны дыпламатычнага рангу.
○Класныя чыны — цывільныя званні, якія прысвойваюцца пракурорска-следчым работнікам пракуратуры.
Ніжні чын — салдат у царскай арміі ў адрозненне ад афіцэраў.
◊
Чын чынам (чынаром); чын па чыну (разм.) — найлепш; так, як трэба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
béstensadvнайле́пш, лепш за ўсё;
ich dánke ~ шчы́ра дзя́кую
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАРЫНАВА́ННЕ (ад франц. mariner саліць у расоле),
спосаб кансерваванняхарч. прадуктаў (садавіны, агародніны, грыбоў, рыбы). Заснавана на здольнасці воцатнай к-ты разам з кухоннай соллю прыпыняць жыццядзейнасць многіх мікраарганізмаў.
Пры М. рассартаваныя, вымытыя, ачышчаныя (пры неабходнасці разрэзаныя) прадукты заліваюць марынадам — растворам солі і цукру (або толькі цукру) у вадзе, правараным з вострымі прыправамі, у які дабаўлены воцат. Тэрмін захавання марынаваных прадуктаў (марынадаў) павялічваюць пастэрызацыяй: найлепш захоўваць марынады пры паніжанай (0—4 °C) т-ры ў закаркаванай тары. М. выкарыстоўваюць і для кулінарнай апрацоўкі прадуктаў (напр., мяса, селядцоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асялі́цца, асялюся, аселішся, аселіцца; зак.
Разм. Пасяліцца дзе‑н. на сталае (аселае) пражыванне; асталявацца жыць дзе‑н. [Зелянюк:] — Ты мне во што скажы, Таццяна, дзе, у каго тут найлепш мне асяліцца?Зарэцкі.А потым людзі пачалі перабірацца сюды бліжэй і асяліліся тут, у лесе, на расцяробе.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫШЧАЛО́ЧВАННЕ ГО́РНЫХ ПАРО́Д,
працэс выбіральнага растварэння і вынасу прыроднымі водамі асобных кампанентаў горных парод. Найб. развіта ва ўмовах выветрывання і ў зоне інтэнсіўнага водаабмену ў артэзіянскіх басейнах. Пры вышчалочванні горных парод спачатку выносяцца лёгка растваральныя хларыды натрыю і калію, потым сульфаты і карбанаты кальцыю. Найлепш вышчалочваюцца каменныя і калійныя солі, гіпсы, ангідрыты, мел, вапнякі, даламіты. Тыповае праяўленне вышчалочвання горных парод — карст; у раёнах пашырэння лёсу і лёсападобных парод развіта суфозія. Працэсы вышчалочвання ўплываюць на састаў падземных вод, фарміраванне калектараў нафты і газу, выкарыстоўваюцца пры здабычы карысных выкапняў. У Беларусі метадам падземнага вышчалочвання здабываюць кухонную соль на Мазырскім радовішчы каменнай солі.