Набу́ніцца ’ўздуцца, набухнуць’ (ТС). Бясспрэчна, звязана з банька ’бурбалка’, буняк ’пухір на целе’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набра́кнуць, ‑не; пр. набрак, ‑ла; зак.

1. Набрыняўшы, павялічыцца ў аб’ёме; набухнуць. Бурыя і цяжкія кірзавыя боты набраклі. Ісці было вельмі цяжка. Лукша. Другі валёнак не злазіў з нагі — набрак. Пташнікаў. Тарфянікі набраклі, нібы губка, а потым пачалі хавацца ў верхаводдзі. Новікаў.

2. Тое, што і набухнуць (у 1, 3 знач.). Ужо набраклі і покаліся ад веснавога соку пупышкі на дрэвах. Паслядовіч. Ад напружанасці і злосці ў Кузняцова набраклі на скронях вены: кроў хлынула ў галаву. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раздражджане́ць ’набрыняць вадою, размокнуць (пра зямлю)’ (Сцяц.), раздажджане́цьнабухнуць вадою’ (слонім., Жыв. НС). Магчыма, ад дро́жджы або дождж (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбу́хнуть сов.

1. разбу́хнуць, набу́хнуць, набра́кнуць; (от сырости) набрыня́ць;

2. перен., разг. разбу́хнуць;

шта́ты разбу́хли шта́ты разбу́хлі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паналіва́цца, ‑аецца; зак.

1. Наліцца ў вялікай колькасці. Вада паналівалася ў паграбы.

2. Набухнуць ад чаго‑н., напоўніцца чым‑н. — пра ўсё, многае. Вены паналіваліся крывёю. □ Каласы яшчэ не паналіваліся як мае быць, не ацяжэлі і не кланяліся чалавеку ў пояс. Сабаленка. Паналіваліся сокам.. дробныя вішні. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набря́кнуть сов., прост.

1. (напитавшись влагой, раздаться в объёме) набра́кнуць, набрыня́ць, набу́хнуць;

2. (отечь, распухнуть) набрыня́ць; напу́хнуць, мног. панапуха́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разбубоніць ’разбухнуць’ (Касп.), рус. дыял. разбубо́нить, разбубе́ниться ’павялічыцца ў памерах’, ’растаўсцець (пра чалавека)’. Прыставачнае ўтварэнне ад гукапераймальнай асновы буб- (гл.) (< *bǫb‑ або *bub‑), параўн. балг. набъбнанабухнуць’ і пад. (падрабязней пра яе гл. Саднік-Айцэтмюлер, 3, 163–166).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. разбух, ‑ла; зак.

1. Павялічыцца ў аб’ёме, набраўшыся вільгаці. Гарох разбух у вадзе. □ Зямля набрыняла вадой, разбухла, як перастаялае цеста. Асіпенка. // Напіцца сокам, пажыўнымі рэчывамі; набухнуць. Пупышкі разбухлі. // Расцягнуцца, расшырыцца. Кішэні фрыцавай вопраткі разбухлі. Кавалёў.

2. перан. Разм. Непамерна павялічыцца, разрасціся. Кніга разбухла за кошт цытат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набоўкнуць ’набрацца вадой’ (Юрч. Фр. 1), ’нахмурыцца, набрацца хмарам’ (Бяльк.). Відаць, утворана ад гукапераймальнага боўк, што перадае гук падзення ў ваду, параўн. каранёвыя часткі ў набухнуць, набрикнуць і інш., што ўласціва такога тыпу ўтварэнням. Гл. SP, 1, 349 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбруі́ць ’непамерна павялічыцца’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’распухнуць’ (Юрч. СНЛ). Ад бруі́цца ’цячы, ліцца’ (гл.). Развіццё семантыкі ад ’нацягнуць вады, набухнуць’ да ’павялічыцца, патаўсцець’ можна лічыць рэгулярным, параўн. разбрыня́ць ’патаўсцець’ пры бры́на ’вільгаць, вада, цвіль’; бру́знуць ’таўсцець’, якое да *bręk‑ ’гучаць, набухаць, набракаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)