сцяге́нца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да сцягно. Мы самі харчаваліся ў гэты час зялёным пер’ем цыбулі ды шчаўем, але дзеля цёткі былі зняты з гарышча вэнджанае сцягенца і мяшэчак з жоўтым, ёлкім салам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяшэ́чкам, прысл.

Разм. Пяшком. Ускінуў я за плечы свой мяшэчак, Прымайстраваў на рэмень кацялок, Іду знаёмаю дарогаю пяшэчкам І ўбачыў ваш калгас яшчэ здалёк. Вітка. На гарсаветаўскі аўтобус і не зірнуў [Андрэй], пяшэчкам збіраецца ісці. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Забаўляцца некаторы час. [Алаіза:] — Вы тут крышку пасядзіце, пазабаўляйцеся чым, а я на хвіліначку выскачу. Арабей. Праз момант.. [цётка Насця] ужо развязвала мяшэчак з насеннымі гарбузікамі: — Пазабаўляецеся, як будзе час... А цяпер будзем снедаць. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

follicle

[ˈfɑ:lɪkəl]

n.

1) Anat. су́мка f., мяшэ́чак -ка m.

2) Bot. стручо́к -ка́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Tüte

f -, -n то́рбачка, мяшэ́чак, паку́начак

◊ nicht in die ~ — разм. ні ў цкім ра́зе

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

cornet

I [kɔrˈnet]

n.

1) Mus. карнэ́т -а m.

2) папяро́вы мяшэ́чак -кліно́к

II [ˈkɔrnɪt]

n.

чапе́ц мана́шкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Кліно́к1мяшэчак для сыру клінападобнай формы’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Некр., Янк. Мат., Сцяшк.). Гл. клін1.

Кліно́к2 ’вострая частка халоднай зброі’ (ТСБМ). Гл. клін1.

Кліно́к3 ’хітрасць’ — клінкі падбіваць (Нас., Юрч. Фраз. 2), клінкі падбіраць ’шукаць падыход’ (Юрч. Фраз. 2). Параўн. клім (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Змясціць у якую‑н. упакоўку, тару для захавання або перасылкі; упакаваць. Запакаваць кнігі. □ Марынка запакавала рукавічкі ў мяшэчак, насыпала туды яшчэ гарбузікаў і паслала брату. Хомчанка. [Міхал] выцягнуў з-пад сена грошы, запакаваў у скрынку, шчыльна пакрыў зверху дошкай і хацеў забіць, але баяўся стуку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., каго-што.

1. Павесіць, прычапіць. Аляксандр пачапіў мяшэчак на адно плячо, перакінуў вінтоўку і, калі схлынуў натоўп, падаўся к выхаду. Грахоўскі. Я пачапіў чарвяка, закінуў у вір і пачаў чакаць. Лупсякоў.

2. Разм. Надзець, прымацаваўшы, прышпіліўшы і пад. [Сцёпа] апранула скуранку, пачапіла на руку павязку чырвонага крыжа і стала медыцынскай сястрой. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́рба ’кайстра, невялікі мяшок з даматканай тканіны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’сумка’ (Сл. Брэс., Растарг.), ’паляўнічая сумка’ (Сцяшк.), ’жаночая сумка’, ’школьная сумка’ (Ян.), ’клінок для вырабу сыру’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.), ’мяшэчак з палатна для рыбы’ (нараўл., З нар. сл.), ’чарговы дзённы харч, які належыць пастуху за кожную карову’ (Гіл.; барыс., Антропаў, вусн. паведамл.), ’сявенька’ (бых., ЛА, 5), ’мяшок з аўсом, што адзяваецца каню на галаву’ (ТСБМ), ’мяшок старца’ (Нас.), ’сумка з тканіны ці скуры для курэцкіх прылад’ (ЛА, 5), ’непаваротлівая, тоўстая жанчына’ (Нас., Шат., Мат. Гом., Сл. рэг. лекс.), ст.-бел. торба ’торба’ (з 1555 г.) запазычана з цюркскіх моў (Булыка, Лекс. запазыч., 105), параўн. тур., крым.-тат., азерб. torbaмяшэчак, кайстра’, відаць, у перыяд найбольш інтэнсіўных сувязей ВКЛ з Крымскім ханствам у XVI ст. (Жураўскі, Тюрк. лекс. элем., 84, 88–89). Лексема пашырана ў многіх славянскіх мовах і дыялектах і лічыцца агульнаславянскай (Голуб-Ліер, 485; Фасмер, 4, 81; Махэк₂, 648; ЕСУМ, 5, 602). Сюды ж тарбе́шка ’торбачка’ (Нас., ТС), тарбано́шый ’механоша’, тарбаношка ’скураная сумка, якую сяляне насілі каля пояса паверх кашулі’ (Нас.), то́рбачнік ’жабрак’ (ТСБМ, Бяльк., Нар. Гом.), то́рбачнікі ’сумчатыя’ (Байк. і Некр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)