Ачку́р ’вяровачка, якой падвязвалі нагавіцы’ (Нас.), ачкурнікмужык, лапцюжнік’ (Нас., Бяльк., Яруш.), укр.очкур, рус.очкур, польск.oczkur. Гл. учкур.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апо́ўзлы, ‑ая, ‑ае.
Які апоўз, апусціўся. Апоўзлы бераг. □ На сцэну выйшаў мужык у чырвонай кашулі, у апоўзлых штанах і ў лапцях.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зненаві́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Ненавісны. За зямлю, на якой мужык сядзіць, ён мусіць яшчэ дзевяць гадоў рабіць тую ж зненавідную паншчыну.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
peasant
[ˈpezənt]1.
n.
селяні́н -а m., сяля́нка f.; мужы́к -а́m.
2.
adj.
сяля́нскі, мужы́цкі
peasant labor — сяля́нская пра́ца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
twardziel
м.
1. ядро драўніны;
2.разм. круты мужык
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Караку́ль1 ’багаты чалавек’ (Нар. лекс.), параўн. укр.куркуль ’багаты мужык, багацей’. Магчыма, да назвы драпежніка. Гл. караголь.
Караку́ль2 ’няўдаліца’ (Нар. лекс.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касмы́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і касмыль. — Азірнуўся я — смаліць за мною верхам на кані кудлаты мужык бег шапкі, толькі касмыкі на галаве трасуцца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадзёрты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прадзерці.
2.узнач.прым. З дзіркай, дзіркамі. Мужык стаяў ля .. [коніка], камячыў у руках брудную прадзёртую магерку.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САЦЫЯ́ЛЬНА-БЫТАВЫ́Я КА́ЗКІ,
казкі, якія ў крытычна-завостранай форме адлюстроўваюць побыт і жыццё працоўных, узаемаадносіны ў грамадстве і сям’і, высмейваюць адмоўныя сац. тыпы і людскія недахопы, сцвярджаючы нар. ідэалы. У адрозненне ад чарадзейных казак у іх адсутнічаюць элементы фантастыкі. Героі С.-б.к. — бедны селянін, работнік, салдат, якія перамагаюць сваіх ворагаў-прыгнятальнікаў не звышнатуральнай сілай, а мудрасцю, кемлівасцю і знаходлівасцю. Найб. папулярнасцю карысталіся казкі на тэмы «мужык і пан», «мужык і поп(ксёндз)», дзе паны, папы і ксяндзы трапляюць у камічнае становішча, праз якое выразна выяўляюцца іх прагнасць, хцівасць, жорсткасць, дурасць («Пану навука», «Завідлівы поп»). У С.-б.к. 2-й пал. 19 ст. ярка адлюстравалася класавае расслаенне ў вёсцы ў паслярэформенны час. Канфлікт паміж беднымі і багатымі выразна раскрывае асн. рысы і якасці створаных народам вобразаў — бязлітаснага жорсткага багатыра і прыгнечанага абяздоленага бедняка. У некат. з гэтых казак вял. месца адведзена псіхал. характарыстыцы персанажаў. Адна з найважнейшых іх асаблівасцей адлюстравання рэчаіснасці — спалучэнне верагоднага паказу жыцця з карыкатурна-гратэскавай абмалёўкай адмоўных персанажаў. Для іх характэрна іронія, сарказм, гіпербала, дасціпны нар. гумар. Найб. развіццё С.-б.к. набылі ў эпоху феадалізму, актыўна бытавалі ў перыяд капіталізму, лепшыя ўзоры дайшлі да нашага часу.
Публ.: Сацыяльна-бытавыя казкі. Мн., 1976.
Літ.:
Фядосік А.С. Беларуская сацыяльна-бытавая казка. Мн., 1995.