have a sentimental attachment to one’s birthplaceмець сентымента́льныя пачу́цці да ме́сца нараджэ́ння
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЛІНЕ́ЙНАЯ ЗАЛЕ́ЖНАСЦЬ,
найпрасцейшы від матэматычнай залежнасці; суадносіны віду
, дзе C1, C2, ..., Cn — лікі, з якіх хоць бы адзін не роўны нулю, а u1, u2, ..., un — матэм. аб’екты, для якіх вызначаны аперацыі складання і множання на лік. Паняцце «Л.з.» выкарыстоўваецца ў многіх раздзелах матэматыкі. Напр., Л.з. можа мецьмесца паміж вектарамі, паміж функцыямі ад адной ці некалькіх пераменных, паміж элементамі лінейнай прасторы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які дае значны даход; прыбытковы. Даходнае прадпрыемства. Ільнаводства — даходная галіна сельскай гаспадаркі. □ А дзядзька і гаворыць: «Надумаў я цябе, Ляксей, на [цырульніка] вывучыць. Даходнае месца. Кліентуру сваю будзеш мець».Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАБРО́ЎНІКІ,
катэгорыя сялян-слуг у ВКЛ у 15—18 ст. Займаліся паляваннем на баброў, наглядалі за бабровымі гонамі і іх аховай. Сачылі за выкананнем звычаёвых і кадыфікаваных нормаў паляўнічага права. Мелі выязнога каня, паляўнічых сабак і лоўчыя сеткі. Падпарадкоўваліся баброўнічаму, службоўцу са шляхты. За работу мелі плату ў залежнасці ад выслугі, месца службы і жыхарства, атрымлівалі кожнага 5-га бабра або падчарэўе кожнага здабытага звера, або 1—3 грошы; прыцягваліся да выканання інш. павіннасцяў, у т. л.талок. Маглі мець гаспадарку (беспадатковы зямельны надзел 0,5—1 валока). У сувязі з драпежніцкім вынішчэннем баброў у 18 ст. баброўнікі зліліся з інш. катэгорыямі насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАТО́ПЫ (ад іза... + грэч. topos месца),
разнавіднасці атамаў пэўнага хім. элемента, ядры якіх маюць аднолькавую колькасць пратонаў і розную — нейтронаў. Тэрмін «І.» прапанаваў англ. фізік Ф.Содзі ў 1910. Выкарыстоўваюць у якасці ізатопных індыкатараў; радыеактыўныя І. — і як крыніцу радыеактыўнага выпрамянення; І. урану і плутонію з’яўляюцца ядзерным палівам.
Маюць аднолькавыя зарад ядраў і будову электронных абалонак, блізкія хім. ўласцівасці і займаюць адно месца ў перыяд. сістэме хім. элементаў (адсюль назва). Існаванне І. даказана эксперыментальна ў 1906—10 пры вывучэнні радыеактыўных элементаў. Кожны хім. элемент можа мець стабільныя і радыеактыўныя І. Большасць прыродных элементаў — сумесь І.; залежнасць іх ізатопнага складу ад узросту ўзораў і ўмоў іх утварэння пакладзена ў аснову вызначэння ўзросту горных парод і рудных радовішчаў. Маюць блізкія фіз.-хім. ўласцівасці, таму іх адноснае ўтрыманне амаль не змяняецца пры розных прыродных працэсах. Невял. адрозненні ўласцівасцей І. прыводзяць да ізатопных эфектаў і выкарыстоўваюцца, напр., для іх раздзялення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пражыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да пражыць (у 3 знач.).
2.Мецьмесца жыхарства дзе‑н. Разведчыкі начавалі ў лагеры рэдка, і старшына пражываў у зямлянцы найбольш адзін, як бабыль.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́жасць, ‑і, ж.
Уласцівасць чужога (у 3 знач.); адчужанасць. Аміля прагла мецьмесца ў душах двух сваіх сыноў, Ксавэр стараўся паміж Адамам і ёю ўстанавіць чужасць.Чорны.Тацяна раптам замкнулася ў жорсткай чужасці.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
штаб-кватэ́ра, ‑ы, ж.
Месца, дзе размяшчаецца вайсковы штаб. Знайшоўшы штабкватэру, мы даведаліся, што жанатым адразу даюць адтэрміноўку на месяц.«Полымя».//перан. Галоўнае месца збору каго‑, чаго‑н. [Лабановіч:] — Можа, ты [Алесь] і маеш рацыю. А калі ў цябе ёсць яшчэ і ахвота жыць тут, тым лепей. Хоць мець будзем летам штаб-кватэру.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)