пражыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да пражыць (у 3 знач.).

2. Мець месца жыхарства дзе‑н. Разведчыкі начавалі ў лагеры рэдка, і старшына пражываў у зямлянцы найбольш адзін, як бабыль. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)