Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ТЭКС (ад лац. texo тку, пляту),
пазасістэмная адзінка лінейнай шчыльнасці валокнаў або нітак. Т. роўны лінейнай шчыльнасці адпаведнага цела (валакна, ніткі і інш.), маса якога роўная 1 г, а даўж. 1 км. Абазначаецца тэкс. 1 тэкс = 1 г/км = 10−6кг/м. Метрычны нумар нітак N звязаны з Т. формулай N = 10−3/тэкс (азначае даўж. 1 г нітак у метрах, напр., 1 г нітак № 40 мае даўжыню 40 м). Выкарыстоўваюцца таксама кратная адзінка кілатэкс (103 тэкс) і дольная адзінка мілітэкс (10−3 тэкс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЭ́НТ (ад лац. accentus націск),
1) тое, што націск.
2) Знак націску над літарай («вада́»).
3) Асаблівасці вымаўлення, уласцівыя асобе, якая гаворыць не на роднай мове.
4) Вылучэнне, падкрэсліванне таго, што з’яўляецца найб. важным, галоўным у артыкуле, маст. творы і г.д. 5) У музыцы — вылучэнне, падкрэсліванне гуку або акорда. Адрозніваюць акцэнт дынамічны (узмацненне гучання), метрычны (вылучэнне апорных доляў такта), рытмічны (перанясенне націску з апорных доляў на слабыя — сінкопа, рытмічнае падаўжэнне гуку), агагічны (затрымка або зацягванне гуку), меладычны (вылучэнне гуку меладычным скачком або арнаментальнай фігурай). Сродкам акцэнтавання служыць і раптоўная змена гармоніі, тэмбру і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́НТНЕР (ням. Zentner ад лац. centenarius які змяшчае 100 адзінак),
пазасістэмная адзінка масы. Абазначаецца ц, у краінах з лац. алфавітам q (ад quintal).
Адрозніваюць Ц.: метрычны, роўны 100 кг або 0,1 т; брытанскі доўгі, роўны 112 брыт. фунтам або 50,8023 кг; брытанскі кароткі, роўны 100 брыт. фунтам або 45,3592 кг; Ц., які выкарыстоўваецца ў Германіі, Бельгіі, Даніі, Венгрыі і інш. краінах, роўны 50 кг. На Беларусі, Украіне, у Расіі, Польшчы, у ВКЛ у 15—18 ст. адзінку масы, блізкую да 1 ц, наз. корац. У сістэме англ. мер кароткі Ц. меў назву цэнтал (ад лац. centum — сто).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цэ́нтнерм. Dézitonne f -, -n; Dóppelzentner m (метрычны =100 кг)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
metrykalny
metrykaln|y
метрычны;
księga ~a — метрычная кніга; метрыка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
dz =
1. Doppelzentner – (метрычны) цэнтнер (100 кг)
2. derzeit – у цяперашні [гэты] час
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
metryczny
metryczn|y
метрычны;
system ~y — метрычная сістэма;
budowa ~a wiersza — метрычная будова верша
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
miarowy
miarow|y
1. мерны; раўнамерны; рытмічны;
2.літ.метрычны;
naczynia ~e — мерны посуд
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АНТЫ́ЧНАЕ ВЕРШАСКЛАДА́ННЕ,
від метрычнага вершаскладання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у радках. Узнікла ў 8 ст. да н.э. ў Стараж. Грэцыі, у 3 ст. да н.э. перайшло ў Рым.Асн. рытмічная адзінка антычнага верша — стапа з пэўным чаргаваннем доўгіх (-) і кароткіх (◡) складоў. Адзінка часу, неабходная для вымаўлення аднаго кароткага склада, наз. морай (у доўгім складзе былі 2 моры). Раўнамернае чаргаванне пэўных стоп стварала выразны метрычны малюнак, або метр; паўтарэнне той ці іншай колькасці аднолькавых стоп утварала памер вершаваны. Часам у вершаваных радках у строгай паслядоўнасці чаргаваліся розныя стопы (такія вершы наз.лагаэдамі).
Найб. пашыраныя вершаваныя памеры антычнага вершаскладання — гекзаметр і пентаметр. Антычныя аўтары не ведалі рыфмы, аднак строга вытрымлівалі ў радках чаргаванне аднатыпных клаўзул. Асобныя радкі ядналіся ў строфы (алкеева страфа, сапфічная страфа, элегічны двуверш). Антычнае вершаскладанне зрабіла вял. ўплыў на ўсю еўрап. паэзію. У сілаба-танічным вершаскладанні захаваліся асн. прынцыпы метрычнай арганізацыі стапы, радка і страфы (толькі замест доўгіх складоў — націскныя, а замест кароткіх — ненаціскныя). У бел. сярэдневяковай паэзіі на лац. мове сістэмай антычнага вершаскладання карысталіся Я.Вісліцкі, І.Іяўлевіч, антычным вершам напісана паэма М.Гусоўскага «Песня пра зубра».