трыме́стр, ‑а, м.

Частка навучальнага года працягласцю ў тры месяцы ў вышэйшых навучальных установах Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краін.

[Ад лац. trimestris — трохмесячны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выраза́ць (БРС, Касп., Яруш.), выры́звацца ’з’яўляцца (аб калоссях, усходах)’ (малар., стол., Выг. дыс.), вырэ́звацца ’ўзыходзіць (пра сонца)’ (Шатал.). Гл. рэзаць. Апошняе значэнне — украінізм; параўн. вирі́зуватися ’выходзіць (аб месяцы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расхо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Трата, расходаванне чаго-н.

Р. электраэнергіі.

2. звычайна мн. Сума зрасходаваных грошай; выдаткі.

У наступным месяцы будуць вялікія расходы.

3. Графа ў бухгалтарскіх кнігах для запісу выдаткаў; проціл. прыход.

Вывесці (пусціць, спісаць) у расход (разм.) — знішчыць, расстраляць.

Кішэнныя расходы — дробныя асабістыя расходы.

|| прым. расхо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., што.

Пагрузіўшы, падрыхтаваць да адпраўкі. У гэтым месяцы завод павінен адгрузіць Індыі тры плоскашліфавальныя станкі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ЛЕСАВІ́К»,

ілюстраваны літ.-маст. часопіс для дзяцей. Выдаецца з 1995 у Мінску на бел. мове 1 раз у 2 месяцы (да 1998 выходзіў як экалагічны часопіс-плакат). Асвятляе разнастайныя аспекты жыцця звяроў і птушак Беларусі і інш. рэгіёнаў. Друкуе фотарэпартажы, маст. творы (апавяданні, вершы, казкі), прысвечаныя прыродзе, якія выхоўваюць любоў да прыроды, Бацькаўшчыны. Мае рубрыкі «Рэха турынага рога» (пра звяроў і птушак, што зніклі з абшараў бел. зямлі), «Год-карагод» (апавяданні пра месяцы года), чытацкія рубрыкі «Мы дружбакі», «Зялёная галерэя», «Фотазагадка» і інш. Праводзіць конкурсы чытачоў.

І.​У.​Саламевіч.

т. 9, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Трыме́стр ‘частка навучальнага года працягласцю ў тры месяцы’ (ТСБМ). Праз польскую мову (trymestr) з заходнееўрапейскіх моў, у якіх узыходзіць да лац. trime(n)stris ‘трохмесячны’ < tres + mensis (SWO, 1980, 780; Дварэцкі, 786).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

РАМАЗА́Н, рамадан,

дзевяты месяц мусульманскага месяцавага календара (хіджры). Паводле догмы ісламу, у гэтым месяцы быў дараваны людзям Каран. У Р. мусульмане павінны прытрымлівацца посту (гл. Ураза).

т. 13, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́СУХА,

перыяд працяглага (1—2 месяцы) недахопу ападкаў, які суправаджаецца павышанай т-рай паветра і паніжанай вільготнасцю паветра і глебы. Бывае пры антыцыкланальным надвор’і. Прыводзіць да зніжэння і нават гібелі ўраджаю с.-г. культур. Адрозніваюць атмасферную і глебавую З. Найчасцей здараецца ў трапічных абласцях, у зоне стэпаў і паўпустынь, радзей у лесастэпавай, звычайна летам, а таксама ў канцы вясны і пач. восені. Для барацьбы з З. выкарыстоўваюць штучнае арашэнне, снегазатрыманне і інш. агратэхн. прыёмы. накіраваныя на захаванне вільгаці ў глебе. На Беларусі 1 месяц бывае засушлівы раз у 5—10 гадоў, 2 месяцы запар — раз у 10—15 гадоў.

т. 7, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

таласо́іды

(ад гр. thalassa = мора + -оід)

круглыя ўпадзіны, якія ляжаць у так званым поясе далін на Месяцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аблапо́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

Разм. груб. Абмануць з карыслівай мэтай; абдурыць, абабраць (у 2 знач.). [Хмара:] — Месяцы два назад нам удалося аблапошыць нямецкую агентуру. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)