Паўстрэ́ссю ’пад стрэхамі’ (круп., Сл. ПЗБ). З ⁺падстрэлю, якое замест падстрэшшу. Аб мене ш > с гл. Карскі, 1, 386.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́рвя ’пер’е ў птушак’ (швянч., Сл. ПЗБ). Да пер’е ’тс’ (гл.). Аб мене j > v1 гл. Карскі, 1, 303.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мэцаць ’мацаць’ (барыс., Сл. ПЗБ), мацнуць ’намацаць’ (Жд. 1). Да мацаць (гл.). Аб мене э > а гл. Карскі, 1, 104.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяшолка ’лапата для замешвання корму жывёле’ (Касп.). Да мяша́ць (гл.) > мяшалка. Аб мене а > о гл. Карскі, 1, 94–102.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́віца ’п’яўка’ (бераст., Сцяшк. Сл.; пін., бераст., ЛА, 1). Да п’яўка (гл.). Аб мене лʼ > й гл. Карскі, 1, 322.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Могці ’магчы’ (ТС). Да магчы́ (гл.). Аб мене ‑чы > ‑ці гл. Карскі 2–3, 277–278. Незвычайнасць націску на 1 складзе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́ючыся, то́ючысь ’рабіць што-небудзь таемна’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.). Да таі́цца (гл.). Аб мене а > о гл. Карскі 1, 94–102.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́ўка ’п’яўка’ (стаўба карэл і ц., З нар. сл.; карэл і ц., Нар. лекс.). Да п’яўка (гл.). Аб мене -j- > -л’- гл. Карскі, 1, 303.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяшонка ’мяшанка’ (Бяльк.; паўн.-усх., КЭС), ’мятая бульба, замешаная мукой’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да мяша́ць (гл.) > мяша́нка. Аб мене а > о гл. Карскі, 1, 94–102.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяшу́лка ’мешалка, лапатка’ (Бяльк.; хоц., Мат. Маг.; іўеў., Сцяшк. Сл.), смал. мешулка ’тс’, ’вясло’. Да мяша́ць (гл.) > мяшалка. Аб мене а > у гл. Карскі, 1, 113.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)