морж, маржа́, мн. маржы́, маржо́ў, м.

1. Буйная марская млекакормячая жывёліна атрада ластаногіх з кароткай шэрсцю і вялікімі ікламі.

2. перан. Чалавек, які займаецца плаваннем зімой у адкрытых вадаёмах (разм.).

Секцыя маржоў.

|| ж. маржы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -жы́х (да 2 знач.; разм.).

|| прым. маржо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Маржовая скура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Морж ’млекакормячая жывёла з атраду ластаногіх Odobaenus rosmarus’ (ТСБМ). З рус. морж, ст.-рус. моржъ ’тс’ (XVI ст.), якое з саамск. morša, moršša ’які пераймае голас маржа’ (Крукоўскі, Уплыў, 73; Ітканен, Зб. Мікале, 47–65; Фасмер, 2, 655; Петрыч–Гольмквіст, JS, 8, 1962–1963, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

marża

ж. нацэнка, маржа;

marża handlowa — гандлёвая нацэнка;

marża zysków — нацэнка прыбытку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАВЕ́ТРАНЫЯ МЯШКІ́ ў жывёл,

паветраносныя поласці, спалучаныя з дыхальнымі шляхамі, ротавай поласцю або страваводам, дзе газаабмен не адбываецца. Да П.м. належаць галасавыя мяшкі бясхвостых земнаводных, лёгачныя вырасты паўзуноў. У птушак сістэма П.м. (5 пар), аб’ём якіх мяняецца пры дыханні, прызначана для аэрацыі лёгкіх (асабліва ў час палёту), тэрмарэгуляцыі арганізма, змены шчыльнасці цела пры плаванні і ныранні. Вырасты П.м. заходзяць і ў поласці касцей (пнеўматызацыя шкілета). У млекакормячых П.м. характэрны для некат. няпарнакапытных, даманаў, самцоў паласатага цюленя і маржа, кашалота. У раслін узнікаюць у зернях пылку пры разыходжанні слаёў экзіны (у многіх ветраапыляльных раслін, пераважна хвойных).

А.​М.​Петрыкаў.

т. 11, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

морж (род. маржа́) м.

1. зоол. морж;

чарада́ маржо́ў — ста́до морже́й;

ціхаакія́нскі м. — тихоокеа́нский морж;

2. перен., разг. морж;

запіса́цца ў маржы́ — записа́ться в моржи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)