морж, маржа́, мн. маржы́, маржо́ў, м.

1. Буйная марская млекакормячая жывёліна атрада ластаногіх з кароткай шэрсцю і вялікімі ікламі.

2. перан. Чалавек, які займаецца плаваннем зімой у адкрытых вадаёмах (разм.). Секцыя маржоў.

|| ж. маржы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -жы́х (да 2 знач.; разм.).

|| прым. маржо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.). Маржовая скура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)