лы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. То адкрываць, то закрываць вочы; маргаць. Генерал толькі што паабедаў, вочкі яго лыпалі сонна і сыта. Мележ.

•••

Лыпаць вачамі — а) бяссэнсава маргаць ад разгубленасць збянтэжанасці, здзіўлення, страху. Нейкі час .. [Ладуцька] разгублена лыпаў вачыма, а потым упарта закруціў галавой. Кулакоўскі; б) маўчаць, не ведаючы, што сказаць. [Алаіза:] — Часам звычайны рабочы што спытае, а ты стаіш і лыпаеш вачыма, не ведаеш, што адказаць. А спытае, здаецца, і вельмі простае. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Маргалі́, зэльв. маргале́ ’мітусенне, «зоркі» ў вачах’ (Жыв. сл.). Да марга́ць ’міргаюць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамарга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Маргаць некаторы час.

2. перан.; каго-што. Празяваць, упусціць, не заўважыць. — Ну, Валя, нарэшце і табе жаніх знайшоўся. Больш, больш завіхайся каля яго, а то прамаргаеш... Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кле́пкацьмаргаць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. клёпкі і клепаць2 Слова лакалізуецца на Смаргоншчыне, таму нельга абмяжоўваць яго распаўсюджанне палескімі гаворкамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

марга́нне ср.

1. морга́ние, мига́ние;

2. мига́ние, подми́гивание, морга́ние;

3. перен. мерца́ние, мига́ние, морга́ние;

1-3 см. марга́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лы́пацьмаргаць’, ’бяссэнсава маргаць ад здзіўлення, страху, збянтэжанасці’, ’маўчаць, не ведаючы, што сказаць’ (ТСБМ, Шат., Касп.; КЭС, лаг.), ’вытрэшчваць вочы’ (полац., Нар. лекс., Чыгрынаў, КТС), лы́пнуць ’плюснуць (вачыма)’ (ТС). Укр. лупати (очима) ’тс’, зах. ’слаба гарэць’; польск. łypać запазычана з усх.-слав. моў. Да прасл. дыял. glipati: рус. устар. глипа́ть ’азірацца’, ст.-укр. гли́пати ’аглядваць, азіраючыся’, укр. гли́пати ’вытрэшчваць вочы’, бойк. ’кідаць вокам’, глип! ’зірк’, ’лып’, якое да і.-е. *glip‑/*ghlib‑ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 127–128). Аднак аўтарамі гэтага слоўніка дапускаецца, што glipati — экспрэсіўнае ўтварэнне, якое можнатады параўнаць з дац. glippeмаргаць’, швед. glippa ’часта адкрываць (вочы)’. Чэкман (Балто-слав. иссл., 74, 125) супастаўляе з літ. glìbti, žlìbti ’станавіцца падслепаватым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да маргаць (у 1–3 знач.).

•••

Вокам не маргнуць — а) не праявіць пачуццяў, настрою, не падаць віду; б) доўга не раздумваць, не вагацца (перад тым, як зрабіць што‑н.).

Як вокам маргнуць — пра вельмі хуткае дзеянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жму́рыць ’прыплюшчваць вочы’. Рус. жму́рить, укр. жму́рити ’тс’, польск. дыял. żmurzyć, в.-луж. žmrikaćмаргаць’, н.-луж. zmriśмаргаць, жмурыць’, чэш. žmukati ’жмурыцца ў гульні ў жмуркі’, уст. žmourati ’тс’, славац. žmuriť, славен. žmúriti, žmeriti ’жмурыць’, серб.-харв. жму́рити, жми́рити ’тс’, балг. дыял. жмуря (літ. жумя̀). Прасл. дыял. *žьmuriti ўтворана ў выніку метатэзы з *mьžuriti; параўн. мігаць, рус. мгновение, смежить (очи). Метатэза магла адбывацца пад уздзеяннем народна-этымалагічнага збліжэння з коранем *žьm‑ ’сціскваць’ (гл. жаць2). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 295; Фасмер, 2, 60; Міклашыч, 208; Брандт, РФВ, 23, 1, 87; Аппель, РФВ, 4, 3, 65; Махэк₂, 730; Скок, 2, 420; Праабражэнскі, 1, 235; Мартынаў–Міхневіч, Маладосць, 1970, 8, 142. Ва ўкр. мружити, польск. mrużyć сувязь з маргаць, а не перастаноўка r — ż, на што ўказваюць апошнія (Брукнер, 346).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурга́ць ’міргаць’ (Жд. 1), рус. пск., цвяр. му́ргать ’тс’ можна разглядаць як балтызмы (параўн. літ. murgai, лат. mùrgi ’мроі’, літ. murgsóti ’сядзець зажмурыўшыся’), якія, аднак, утвараліся побач з бел. мі́ргаць, марга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мару́глы, мору́глы ’прыжмураны’, мору́жыць ’прыжмурваць’ (ТС). Рус. перм. моро́говатый ’які дрэнна бачыць’, разан. муру́глы ’хмурны (дзень)’, польск. mrugaćмаргаць’, mrugliwy ’які міргае’, чэш. mrholiti, славен. mrgoléti. Да прасл. mъкg‑ati, параўн. рус. моргать і мургать (Фасмер, 2, 652; Брукнер, 346).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)