Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
марга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Міжвольна падымаць і апускаць павекі. Мікіта Уласавіч стаяў збоку і толькі часта-часта маргаў.., нібы ў вочы яму трапіла нейкая парушына.Шуцько.Юрка маўчаў, толькі неяк жаласліва маргаў вачыма.Кулакоўскі.
2. Падаваць знак каму‑н. рухам павек, падморгваць. Пан Забжэцкі маргаў [дзецям] з-за стала, ківаў, пагражаў, маўляў: «Я вам пакажу!»Сабаленка.
3.перан. Тое, што і міргаць (у 2 знач.). Лямпачка маргае. Газоўка маргае.
4.перан.Разм. Упускаць зручны момант; зяваць. Лета год корміць: нельга марнавацца, маргаць.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марга́цьразмгл міргаць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Марга́ць, моргаць, морга́ць ’міжвольна падымаць і апускаць векі’, ’падморгваць’, ’міргаць, мігцець’, (перан.) ’упускаць зручны момант’ (ТСБМ, ТС; беласт., Сл. ПЗБ), маргаце́ць ’мігацець, ззяць (аб зорках)’ (Сцяшк.), морготі́ты ’дваіцца, мітусіцца ў вачах’ (Клім.), маргану́ць (Яруш.), маргу́нь! ’пра аднаразовае марганне’ (мсцісл., Нар. лекс.), маргу́н, маргу́ха ’хто часта маргае вачыма’, узор у маргухі ’узор, пры разгляданні якога міргаціць у вачах’ (слуц., КЭС). Укр.морга́ти, рус.моргать, польск.mrugać, чэш.mrkati, мар.mrk(ot)ať, в.-луж.měrkotać ’тс’. Роднаснымі да прасл.mъrg‑ati (а пазней mъrk‑) з’яўляюцца літ.mérkti, лат.mirgt ’міргаць, жмурыць’ (Махэк₂, 379), літ.murgai, лат.mùrgi ’трызненне’, літ.mirgė́ti ’мігцець’, mar̃guoti ’тс’, ’пералівацца’, márgas ’стракаты’, лат.mir̂dzêt ’мігацець’ (Фасмер, 2, 652). Няма падстаў лічыць балтызмам палес.морготі́ты (Лаўчутэ, Балтызмы, 48).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лы́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
То адкрываць, то закрываць вочы, маргаць.
◊
Лыпаць вачамі —
1) бяссэнсава маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, страху;
2) маўчаць, не ведаючы, што сказаць.
|| аднакр.лы́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз.лы́панне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Тое, што і маргаць (у 1 і 2 знач.).
|| наз.мо́рганне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
морга́тьнесов.марга́ць, мо́ргаць, мірга́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мірга́цьнесов., см.марга́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)