шведскі пісьменнік. Ганаровы д-р Гётэбаргскага ун-та (1953). Чл.Швед. акадэміі (1957). Першы зб. навел «Чатыры незнаёмцы» (1924). Уплывы псіхааналізу ў рамане «Успаміны» (1928), л-ры «плыні свядомасці» ў «Каментарыях да падзення зоркі» (1929). У аўтабіягр. цыкле раманаў пра Улуфа (1934—37) лёсы рабочай моладзі. Антыфаш. накіраванасць маюць раман «Начныя манеўры» (1938) і трылогія «Крылон» (1941—45). Гіст. раманы «Мары пра ружы і агонь» (1949), «Хмары над Метапансьёнам» (1957) прасякнуты сімвалізмам. Раман «Эпоха яго вялікасці» (1960) пра кіраванне Карла Вялікага. Аўтар філас. рамана «Прыбой» (1946, на сюжэт «Адысеі»), раманаў «Доўгі дзень жыцця» (1964), «Некалькі крокаў у цішыню» (1973), зборнікаў навел і інш. Нобелеўская прэмія 1974 (з Х.Э.Марцінсанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мане́ўр, ‑а, м.
1. Перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку. Кавалерыйскі атрад Жаўны.. павінен зрабіць абходны манеўр і зайсці ў тыл немцам.Шамякін.
2.перан. Прыём з мэтай ашукаць, перахітрыць каго‑н. Таня зразумела нескладаны манеўр юнака: ён хацеў прабіцца без чаргі і заняць у вагоне месца на ўсю шумлівую кампанію.Даніленка.
3.толькімн. (мане́ўры, ‑аў). Тэхнічныя заняткі вялікай колькасці войск або флоту ва ўмовах, блізкіх да баявых. — Ні дрэннае надвор’е, ні суровыя баявыя абставіны, — гаварыў камдыў, — не маглі зламаць волі і ўпартасці байцоў на манеўрах.Каваль.
4.толькімн. (мане́ўры, ‑аў). Перамяшчэнне вагонаў і паравозаў на чыгуначных пуцях для састаўлення паяздоў.
[Фр. manoeuvre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
manewr, ~u
м. манеўр;
~y wojskowe — вайсковыя манеўры;
pole ~u — поле для манеўраў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Manöver[-vər]n -s, -
1) вайск.мане́ўры
2) мане́ўр, хі́трасць;
allerléi ~ máchen манеўрава́ць, выкру́чвацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАСКО́ЎСКІ ТЭА́ТР «РУСКІ БАЛЕ́Т».
Створаны ў 1981 як Ансамбль Класічнага балета Маскоўскай абл. філармоніі; з 1984 наз. Ансамбль «Маскоўскі балет», з 1988 сучасная назва. Маст. кіраўнікі І.Ціхамірнава (з 1981), В.Гардзееў (з 1984). У рэпертуары класічныя, у т. л.рус., балеты «Жызэль» А.Адана, «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага, «Дон Кіхот» і «Баядэрка» Л.Мінкуса, карціны і фрагменты з балетаў «Пахіта» Э.Дэльдэвеза, «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера, «Эсмеральда» Ц.Пуні, «Шчаўкунок» Чайкоўскага, «Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.Гуно; 1-актовыя балеты «Нечаканыя манеўры, або Вяселле з генералам» на муз. Дж.Расіні, «Тэатр Карабаса» на муз. І.Штрауса, «Карціны, якія ажылі» на муз. І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля і В.А.Моцарта, а таксама канцэртныя нумары «Паганіні» на муз. Гендэля, «Мужчыны і жанчына» на муз. Г.Свірыдава, «Мелодыя кахання» на нар. аргенцінскую музыку (усе ў паст. Гардзеева). Сярод салістаў: С.Анкудзінаў, М.Багданава, К.Дурнеў, Я.Казанцава, А.Казлоў, І.Лузганава, А.Рабаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мане́рка ’паходная металічная пляшка з накрыўкай, або біклажка’, ’круглая бляшанка’ (ТСБМ, Яруш., Касп.; шальч., Сл. ПЗБ), ’высокая банка з носікам’ (Ян.), ’гарнушак, рандэляк’ (Сцяшк.), ’бляшаная пасудзіна, у якую наліваюць газу, дзёгаць, алей’ (парыц., Янк. Мат.). З польск.manierka (або з рус.мане́рка) ’паходная біклажка ці пляшка для віна, гарэлкі’, якія з ням.Manöverflasche (Manöver ’манеўры’ + Flasche ’бутэлька’) (Варш. сл., 2, 873).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КА́ЛЬМАН (Kálmán) Імрэ (Эмерых; 24.10.1882, г. Шыяфак, Венгрыя — 30.10.1953),
венгерскі кампазітар, адзін з заснавальнікаў і найб. відных прадстаўнікоў т.зв. новай венскай аперэты.
Вучыўся ў Акадэміі музыкі, адначасова вывучаў права ва ун-це ў Будапешце. З 1911 жыў у Вене, з 1938 у Швейцарыі, з 1940 у ЗША, з 1948 у Францыі. Лепшыя яго аперэты пастаўлены ў Вене: «Цыган прэм’ер» (1912), «Каралева чардаша» («Сільва», 1915) — адна з вяршынь творчасці К., «Баядэра» (1921), «Графіня Марыца» (1924), «Прынцэса цырка» і «Фіялка Манмартра» (1930), «Д’ябальскі наезнік» (1932; у розныя гады ўсе паст. ў Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі). Ім уласцівы разгорнутая драматургія, вастрыня сюжэтных сітуацый, яркая запамінальная меладыйнасць, эфектная аркестроўка; у многіх з іх прыкметны ўплыў вербункаша. Сярод інш. твораў: аперэты «Асеннія манеўры» (1908), «Салдат у адпачынку» (1910), «Маленькі кароль» (1912), «Залаты світанак» (1927), «Імператрыца Жазефіна» (1936), «Марынка» (1945); сімф. паэма «Сатурналіі» (1904); інстр. п’есы; рамансы; музыка для т-ра і кіно. Аўтар мемуараў.
Літ.:
Имре Кальман: Сб. статей и воспоминаний: Пер. с нем. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стрэ́ляны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, у якога стралялі; забіты са стрэльбы (пра дзічыну). Стрэляная слонка.// Які пабыў у баях, абстраляны. Стрэляны салдат.//перан. Вопытны, бывалы, які ўсё зведаў і да ўсяго прывык. [Валодзя:] — [Цішка] сам гаварыў. Да таго ж, відаць, стрэляны хлопец.Федасеенка./узнач.наз.стрэ́ляны, ‑ага, м.Стрэлянаму, цёртаму ў жыцці з успамінам хочацца прайсці па слядах юнацтва.Русецкі.
2. Выкарыстаны для стральбы. Калі манеўры скончыліся, Слабодка хадзіла збіраць на балота стрэляныя патроны.Навуменка.
•••
Стрэляны верабей (стрэляная птушка)гл. верабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
манеўрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Рабіць манеўр, манеўры (у 1, 3 і 4 знач.). Манеўраваць у гэтым лесе не было як, і Андрэю прыйшлося адыходзіць проста да Дняпра па .. прырэчнай нізіне.Няхай.На станцыі манеўруе паравоз, перацягвае вагоны.Шамякін.
2. Лавіраваць, абыходзіць перашкоду. Шафёр пачаў манеўраваць, каб зручней пад’ехаць да месца.Хадкевіч.Людзей было столькі, што, каб прайсці, неяк трэба было абходзіць, манеўраваць, выкручвацца.Сабаленка.
3.перан. Дзейнічаць так, каб ашукаць каго‑н.; хітрыць.
4.перан.; чым. Перасоўваць, пераразмяркоўваць што‑н. для лепшага выкарыстання. Веданне тэхнікі, уменне правільна ёю манеўраваць забяспечылі.. механізатару поспех.«Звязда».
[Ад фр. manoeuvrer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)