Разм. Цягаць некаторы час. Усю зіму працягаў боты. □ — Я амаль усю вайну працягаў «максіма».Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЛАВА́ЦКАЯ Лідзія Рыгораўна (н. 1.5.1936, в. Падыгрушша Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. майстар пляцення маст. вырабаў з саломкі. Вучаніца Т.Агафоненка. У творчасці пераважаюць работы анімалістычнага жанру (фігуркі коней, аленяў, пеўняў, паваў і інш.). Дамагаецца надзвычайнага дэкар. эфекту, чаргуючы тонка апрацаваныя рэльефныя саломінкі з гладкімі, збіраючы іх у пучкі ці асобныя дэталі. Стварае таксама творы манум.-дэкар. характару (удзельнічала ў афармленні інтэр’ераў музея Максіма Багдановіча ў Мінску, 1991, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адаро́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць адаронага; даравітасць, здольнасць. Характар Максіма Астаповіча яскрава адбівае ў сабе некаторыя істотныя рысы працоўнага беларуса — яго адаронасць, працавітасць, высакароднасць.Луфераў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЧЫРКО́Ў Барыс Пятровіч (13.8.1901, с. Лазавая-Паўлаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 28.5.1982),
расійскі акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1950). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскі ін-тсцэн. мастацтва (1926). З 1925 акцёр ленінградскіх т-ра юнага гледача, з 1931 Новага т-ра юнага гледача. З 1945 у маскоўскіх т-ры-студыі кінаакцёра (і маст. кіраўнік), драм. т-рах імя А.Пушкіна, з 1966 імя М.Гогаля. Выкладаў ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (праф.). Яго выканальніцтва вылучалася прастатой, характарнасцю, гумарам. Сярод роляў: Тыль Уленшпігель («Тыль Уленшпігель» паводле Ш. дэ Кастэра), Сямён («Плады асветы» Л.Талстога), Самазванец («Барыс Гадуноў» Пушкіна), Кузаўкін («Нахлебнік» І.Тургенева), Лебедзеў («Іванаў» А.Чэхава), Распуцін («Змова імператрыцы» А.Талстога і П.Шчогалева), Мурамскі («Справа» А.Сухаво-Кабыліна) і інш. З 1928 здымаўся ў кіно: трылогія «Юнацтва Максіма», «Вяртанне Максіма», «Выбаргская старана» (1935—39); «Глінка» (1947), «Суд гонару» (1949), «Данецкія шахцёры» (1952), «Верныя сябры» (1954), «Жывыя і мёртвыя» (1964), «Мяцежная застава» (1967), «Гараджане» (1976) і інш. Аўтар успамінаў. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1949, 1952. Дзярж. прэмія Расіі 1979. Творчасці Ч. прысвечаны фільм «Наш сябар Максім» (1972).
Тв.:
Опыт и раздумья: Об искусстве актера. М., 1964;
Рассказы о творческом пути. М., 1965;
Про нас, про актеров. 2 изд. М., 1970;
...Азорские острова. 2 изд. М., 1982.
Літ.:
Жежеленко М. Борис Чирков // Актеры советского кино. Л., 1974. Вып. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕС-І-БА́ЭС (Gómez y Báez) Максіма (18.11.1836, г. Бані, Дамініканская Рэспубліка — 17.6.1905),
адзін з кіраўнікоў нац.-вызв. руху кубінскага народа. У 1861—65 удзельнічаў у вайне за незалежнасць Дамініканскай Рэспублікі ад Іспаніі. У час нац.-вызв. вайны 1868—78 на Кубе стаў генералам арміі паўстанцаў, на чале якіх разбіў ісп. войскі каля Пала-Сека (1873), Наранха (1874), Гуасімаса (1874) і інш. Пазней у эміграцыі. З крас. 1895 зноў на Кубе, галоўнакаманд. арміяй паўстанцаў. Пасля ісп.-амер. вайны 1898 і акупацыі Кубы войскамі ЗША (студз. 1899) быў вымушаны распусціць сваю армію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лагадне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца лагодным, лагаднейшым. — Дык сядай у машыну, паедзем, — лагаднее трактарыст Мікалай.Бялевіч.Успаміны крыху размякчалі Максіма Сцяпанавіча, ён лагаднеў.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верш, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Невялікі мастацкі твор, напісаны рытмізаванай мовай.
Зборнік вершаў.
Вершы Максіма Багдановіча.
2. Адзінка рытмічна арганізаванай мовы, вершаваны радок.
Памер верша.
Раман у вершах.
3. Рытмізаваная мова.
Гаварыць вершам.
○
Белы верш — верш без рыфмы.
Вольны верш — верш, які не мае рыфмы і характарызуецца няпэўнай колькасцю стоп у радку.
Верш у прозе — невялікі эмацыянальна насычаны твор у празаічнай форме.
|| прым.ве́ршавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трагеды́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць трагедыйнага. Трагедыйнасць сюжэта. □ Адцяняючы трагічныя інтанацыі і матывы, гэта «светлая падзея» як быццам «знімае», пераадольвае самую трагедыйнасць давераснёўскай лірыкі Максіма Танка.Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЯКІМО́ВІЧ Аляксей Мікалаевіч (н. 15.10.1949, в. Парэчча Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1972). Настаўнічае. Піша пераважна для дзяцей. Друкуецца з 1967. Аўтар аповесці «Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі» (1983), кн. фантастычна-прыгодніцкіх аповесцей «Эльдарада просіць дапамогі» (1989), п’ес «Чарадзейныя суніцы» (паст. 1993), «Хітрыкі бабы Ягі» (паст. 1994), «Апошні дыназаўрык» (паст. 1995), «Добры змей» (паст. 1997), «Маўглі» (паст. 1999), апавяданняў і інш. Творчасці Я. ўласціва тонкае адчуванне духоўнага свету і псіхалогіі дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пасла́біцца, ‑біцца; зак.
Зрабіцца больш слабым. Спружына паслабілася. □ Але ж метафарычнасць, насычанасць вершаў Максіма Танка тропамі к канцу 30‑х гадоў.. некалькі паслабілася, набыўшы разумныя граніцы.Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)