бяссе́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца без прымянення сеткавых прылад. Бяссеткавая лоўля рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыба́цтва, ‑а, н.

Лоўля рыбы, занятак рыбака. Андрэй і Янка захапіліся рыбацтвам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́йнерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сейнера. Сейнерная лябёдка. // Які ажыццяўляецца з дапамогай сейнера. Сейнерная лоўля рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

whaling

[ˈhweɪlɪŋ]

n.

1) ло́ўля кіто́ў

2) кітабо́йны про́мысел

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ры́бный ры́бны;

ры́бная ло́вля ры́бная ло́ўля;

ры́бный суп ры́бны суп.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nit-picking [ˈnɪtpɪkɪŋ] n. infml шука́нне недахо́паў, прыдзі́ркі з-за дро́бязей; ≅ ло́ўля блох

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

łowienie

н. лоўля;

łowienie ryb w mętnej wodzie — лоўля рыбы ў каламутнай вадзе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

РЫБАЛО́ЎНЫ СПОРТ, спартыўнае рыбалоўства,

здабыча рыб з вадаёмаў рыбалоўнымі прыладамі, выкарыстанне якіх патрабуе непасрэднага ўдзелу рыбалова ў працэсе лоўлі і выключае масавы адлоў рыбы; адзін з відаў рыбалоўства і рэкрэацыйнай дзейнасці. Найб. развіты: кастынг (кіданне грузіла і мушкі на далёкасць і трапнасць з дапамогай вудзільна, аснашчанага мультыплікатарнай або безынерцыйнай катушкай з тормазам), лоўля на вуду і на спінінг, лоўля на блешню і мармышку.

Спаборніцтвы (сусв., міжнар. і клубныя турніры) праводзяцца сярод прафесіяналаў і аматараў. Пераможца вызначаецца па сумарнай масе ўлову. Лоўля вядзецца адной вудай на адзін кручок, дазваляецца прыкормка. Рыбу пасля ўзважвання выпускаюць. Кубкавыя спаборніцтвы звычайна маюць камерцыйны характар (напр., па лоўлі меч-рыбы на Кубак Хемінгуэя).

На Беларусі Р.с. культывуецца т-вамі рыбаловаў і спарт. т-вамі. Рэсп. т-ва паляўнічых і рыбаловаў штогод праводзіць турнірныя спаборніцтвы.

А.​У.​Зубей.

т. 13, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

fishing [ˈfɪʃɪŋ] n.

1. ры́бная ло́ўля, рыба́лка;

go fishing ісці́ на рыба́лку

2. рыбало́ўства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Wéidwerk n -(e)s палява́нне, ло́ўля

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)