Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́Н,
горад на Пд Рэспублікі Карэя. Адм. ц. правінцыі Кёнсан-Намдо. Порт у зал. Чынхэман (Карэйскі праліў). 497 тыс.ж. (1990). Прам-сць: суднабудаванне, эл.-тэхн., сталеліцейная, тэкст., харчовая. ГЭС. Лоўля і перапрацоўка рыбы. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЯ́ЧА (Ajaccio),
горад і порт на в-ве Корсіка (Францыя). Адм. ц. дэпартамента Паўд. Корсіка. Засн. ў 1492. 54 тыс.ж. (1990). Аэрапорт, вузел мясцовых чыгунак. Паромная сувязь з Марселем, Ніццай і Тулонам. Рыбная лоўля. Прыморскі курорт і цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАХЛА́К,
архіпелаг у паўд.-зах.ч. Чырвонага м., належыць Эфіопіі. Буйныя а-вы: Д. (750 км²), Нора (130 км²); больш за 130 дробных астравоў. Абкружаны каралавымі рыфамі. Пальмавыя гаі. Лоўля чарапах, акул, здабыча жэмчугу і перламутру. Гал. горад і порт — Нокра (на в-ве Дахлак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІРА́НЦКІЯ АСТРАВЫ́ (Amirantes Islands),
архіпелаг нізінных каралавых а-воў (каля 150) у Індыйскім ак., на ПнУ ад в-ва Мадагаскар, тэр. дзяржавы Сейшэльскія Астравы. Пл. каля 85 км². Плантацыі какосавых пальмаў. Лоўля рыбы і чарапах. Адкрыты ў 1502 партугальцамі, названы ў гонар мараплаўца адмірала Васка да Гамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЖУМБУ́РА (Bujumbura),
Усумбура, горад, сталіца Бурундзі. Адм. ц. прэфектуры Бужумбура. Засн. ў 1897. 300 тыс.ж. (1993). Порт на паўн.-зах. беразе воз. Танганьіка. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. і эканам. цэнтр краіны. Цэм., металарамонтная, піваварная, шкларобная, рыса- і бавоўнаачышчальная, швейная, абутковая, цыгарэтная, мылаварная, тэкст.прам-сць. Пачатковая апрацоўка кавы. Лоўля і перапрацоўка рыбы. Сеткавязальная ф-ка. Ун-т. Музей афрыканскай цывілізацыі. Паблізу Бужумбуры 2 ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́СЦІ,
старадаўняя рыбалоўная прылада беларусаў; дрэўка з металічным наканечнікам, які меў ад 2 да 10 зубоў з завусеніцамі. Наканечнік насаджваўся на дрэўка пры дапамозе ўтулкі, перавязаныя паміж сабой зубы ўбіваліся ў канец палкі ці ў драўляную пласцінку і дадаткова мацаваліся дротам. Рыбачылі восцямі зімой у час прыдух, вясной на нерасцілішчах, летам ноччу з агнём (гарэў у спец. прыстасаванні, гл.Каза). Былі пашыраны па ўсёй Беларусі; у наш час лоўля восцямі забаронена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАФУ́РСКАЕ МО́РА (англ. Arafura Sea),
у Індыйскім ак., паміж Аўстраліяй, Новай Гвінеяй і а-вамі Танімбар і Кай (Інданезія). Пл. 1017 тыс.км². Сярэдняя глыб. каля 200 м, найб. 3680 м. Утварае вялікі зал. Карпентарыя. У паўн. частцы Арафурскага мора — а-вы Ару і інш. Клімат субэкватарыяльны. Сярэдняя т-ра вады ад 25 да 28 °C. Салёнасць 34—35‰. Прылівы паўсутачныя, выш. 2,5—7,5 м. Здабыча жэмчугу, лоўля крабаў. Порт Дарвін (Аўстралія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМАВА́ЛЬНАЯ Я́МА,
месца масавай зімоўкі рыб у рэках і азёрах. У стаячых вадаёмах З.я. найчасцей размяшчаюцца насупраць або ніжэй вусцяў рэк і ручаёў, што ўпадаюць у вадаёмы, у месцах выхаду падводных крыніц; у праточных — рыбы зімуюць на глыбокіх месцах з павольным цячэннем. На Беларусі ахоўваюцца 215 З.я., збор у якіх найбольш уласцівы рыбам сям. карпавых (лешч, гусцяра, плотка і інш.). У вызначаных З.я. штогод з 1 кастр. да 15 крас. забараняецца рыбная лоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКО́ЎСКІ (Дунін Альфонс) (1850, в. Плянта, Брэсцкая вобласць — 1905),
бел. жывапісец. Вучыўся ў Варшаўскай рысавальнай школе, у Кракаўскай майстэрні Я.Матэйкі (1882—85). З 1888 жыў на радзіме, стварыў шэраг пейзажаў. У 1896—98 працаваў у вёсках Быкавізна, Свілы Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл., пісаў партрэты і карціны на рэліг. сюжэты для пахавальні сям’і Козел-Паклеўскіх. Найб. вядомы як аўтар жанравых карцін «Хворая жанчына» (1893), «Мыта на Беларусі» (1899), «Паляванне на мядзведзя», «Лоўля рыбы восцямі».