Лапу́х, лапухалопух, Arctium L.’ (Сцяшк., Яўс.; гродз., Кіс., Сл. паўн.-зах.), ’капытнік, Calla palustris L.’ (Сл. паўн.-зах.), ’лотаць, Caltha palustris L.’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.), ’дурань’, ’неразвіты чалавек’ (Яўс., Шатал.). Да лопух (гл.). Сюды ж лапушнік ’лотаць’ (Сл. паўн.-зах., Кіс.), віц. лапуха ’тс’ (Касп.; лепел., КЭС), лапушчік ’зараснік лопуху’, лапушны, лапушысты ’шыракалісты, падобны на лісце лопуху’, лапушыцца ’пышна разрастацца, выпускаць многа лісця’ (Сцяшк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), лыпуховы ’мізэрны, пусцяковы’, лы‑ пуховіча ’пусцяковіна’ (Яўс.), лапушьісты ’пульхны, лапушысты (аб снезе)’ (Бяльк.), лапушнік ’лешч, які нерастуе першым’ (Лаўмане, Zivju, 170). Да лопух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лопухі ’нераўнамерна адцягнутае ў час кляпання вастрыё касы’ (лун., Мат. ЛАБНГ). Да лопух (гл.). Гэта лексема пацвярджае меркаванне аб паходжанні лапату́ха, лопаўка, лопацень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапяхі́ мн. л. ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (жлоб., Шатал.). Відаць, да рэ́пехлопух’ (гл.), вобразны перанос учэпістых калючак лопуху або дзядоўніку на рэшткі кастрыцы, што трапляюцца ў недастаткова вычасаным ільне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лопуценьлопух павуціністы, Arctium (L.) tomentosum Mill.’ (брэсц., Кіс.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ень ад ⁺лопут‑, якое, магчыма, генетычна суадносіцца з літ. lapúotas ’ліставы’, ’пакрыты лістамі’ — менавіта так выглядаюць учэпістыя калючкі лопуху.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапе́й, рапе́ньлопух’, ’лісце лопуху, Lappa tomentosa’ (Сцяшк.; шчуч., воран., Сл. ПЗБ), рапе́й, рапе́йнік ’шышка лопуху і расліна’ (Скарбы), рапе́шнік (Мат. Гом.), рапяшні́к (Ян.), рапо́ўнік (Сл. ПЗБ), параўн. укр. дыял. репі́й ’тс’, ст.-укр. рѣпѣи ’асот’, рус. репе́йлопух’, ст.-рус. рѣпьи ’рапей, калючка’, ст.-чэш. řépí ’плод лопуху’, славен. repje зборн. ’лопух’, балг. ре́пей ’назва розных раслін, калючыя плады якіх чапляюцца за воўну і адзенне’. Прасл. *rěpьjь, вытворнае ад *rěpъ ’тс’, параўн. польск. rzep ’расліна Arctium lappa’, харв. rijep ’расліны Arctium lappa, Petasites officinalis і інш.’, што выводзяць з прасл. *rěpiti ’схапіць, учапіцца’, захаванага ў польск. дыял. rzepić się ’зліпацца’, славац. дыял. repiť sa ’схопліваць, прычапляцца’, што суадносяцца з літ. ap‑rė́pti ’схапіць’ (Брукнер, 475; Шустар-Шэўц, 2, 1215; БЕР, 6, 226; Бязлай, 3, 172). У беларускай мове названая форма захавалася пераважна ў прыставачных утварэннях, параўн. зрэ́піцца ’счапіцца, схапіцца’ (Скарбы), урэ́піцца ’учапіцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэпіх ’аер, Acorus calamus L.’ (Бейл.). Укр. лепеха́ ’тс’, польск. вілен. lepiech, рус. лепех, лепешник ’тс’, лепёшник ’падбел, Tussilago farfara L.’, серб.-харв. ле̏пух, славен. lepuh. Міждыялектныя адносіны спрыялі мене карэннай галоснай у ‑э‑. Да лопух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́пнік1 ’бацвінне рэпы’ (ТСБМ), рэпнік ’страва з бульбы, морквы, бручкі, забеленая малаком’ (З нар. сл.; гродз., Сл. ПЗБ), рэ́пнык ’тс’ (Сл. Брэс.). Ад рэпа1 (гл.).

Рэ́пнік2 ’Rapistrum’ (ЭПБ, 4), ’лопух’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. рэпік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рахава́ць, рахую, рахуеш, рахуе; незак.

Разм.

1. Рабіць разлікі, падлікі. — Ну, як жа, рахубу ад свайго інтэрасу маеш? — запытаўся .. [Кірыла] у Красуцкага. — Ды як вам Сказаць, дзядзька Кірыла, не рахаваў яшчэ. Скрыган.

2. Узважваць, прыкідваць, разлічваць. — Я думаю, таварышы ўпаўнаважаныя, што сёння мы не пойдзем ужо нікуды, а размяркуем нашы сілы, прыкінем, як і што будзем рабіць заўтра, — рахаваў гарбузаваты старшыня Лапухоўскага сельсавета Свірыд Лопух. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэпаве́нялопух’ (воран., Сл. ПЗБ). У выразе: наламаў рэпавеня. Хутчэй за ўсё, гэта форма роднага склону ад *рэпавенне/*рэпавенё < рэпа (гл.), аналагічна як буракавене/буракавенё (ДАБМ, камент., 867) < бурак. Магчыма, такая форма ўтварыліся ў выніку кандэнсацыі састаўной назвы рэпавае націнне (Сцяцко, Афікс. наз., 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капялю́шніклопух, Arctium L.’ (Жыв. сл., Кіс.). Ад капялюш. Параўн. іншую назву той самай расліны: брылёўнік (форма і велічыня ліста). Другое значэнне капялюшнікʼгарлачык жоўты. Nuphar smith’ (Жыв. сл., Кіс.), ’ліст белага гарлачыка, Nymphaca alba L.’ (Нар. словатв.). Назва згодна з тымі ж характарыстыкамі толькі для формы і велічыні кветкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)