МАЦЬЁ ((Mathieu) Мірэй) (н. 22.7.1946, г. Авіньён, Францыя),

французская спявачка-шансанье. Вучылася ў прыватных педагогаў. У пач. творчай дзейнасці пераймала манеру выканання Э.Піяф. Стварыла індывід. выканальніцкі стыль, які вылучаецца яскравай экспрэсіяй. У рэпертуары (спявае на многіх мовах) творы П.​Марыа, Ф.​Лея і інш. (сярод найб. вядомых — «Маё крэда», «Чаму, маё каханне?», «Апошні вальс», «Парыжскае танга» і інш.). Акрамя канцэртаў, удзельнічае ў тэлевізійных шоу і інш.

Літ.:

Бутковская Т. Новое амплуа М. Матье // Муз. жизнь. 1984. № 5.

т. 10, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ле́и мн., спец. ле́і, род. ле́яў, ед. ле́я, род. ле́і ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́і, леяў; адз. лея, ‑і ж.

Нашыўкі з моцнай тканіны ці скуры на кавалерыйскіх штанах у тых мясцінах, якія датыкаюцца да сядла пры яздзе. Харчаў сядзеў каля ўслона босы, у галіфэ з леямі і прапаленай на локці сарочцы. Мележ.

[Ад фр. lé — палатно, шырыня тканіны паміж двума пругамі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́яць ’ліць’ (чэрв., пух., бярэз., рагач., Сл. паўн.-зах.; кіраў., Нар. сл., ТС), смарг. лёіць (там жа). Укр. ліяти, ст.-рус. лѣхлти ’тс’, балг. леяй ’(ад)літы’ — з прасл. lejati — другасны дзеяслоў, утвораны пад уплывам формы цяперашняга часу leję ад першаснага Ibi̯ati, Ibję/ liti (Слаўскі, 4, 121). Сюды ж лея ’лівень’ (слуц., лельч., Сл. паўн.-зах., ТС), ’праліўны дождж’ (Сцяшк. Сл.; браг., Мат. Гом., Ян.) < прасл. leja, утворанае, як вея (гл.), і пераноснае ўздз. лея ’тоўстая жанчына’ (Жд. 2) у сэнсе ’залітая тлушчам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ўны ’дажджлівы’ (ТС), як і лёўка, лёвачка ’кубак’ (Касп.), ’чарпак з кароткай ручкай, якім выліваюць ваду з лодкі’ (Касп.; полац., З нар. сл.), адносіцца генетычна да прасл. levati — дзеяслова шматразовага дзеяння ад Ibjati ’ліць’ > напр., укр. льляти, польск. lać. Гл. таксама лея.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ецца ’ліцца’ (пух., З нар. сл.), укр. леліти ’ціха цячы, ліцца’, ’струменіцца пераліваючыся’. Да ліць (гл.), якому ў і.-е. адпавядае корань *lei‑/*lēi > прасл. liti, lьjo//lьjati, lějǫ. Бел. форма інфінітыва па аналогіі з 1‑ай ас. адз. л. атрымала падаўжэнне асновы lьj‑ > lěj‑ > леяцца, якое паводле бел. арфаграфіі перадаецца як лаецца. Ва ўкр. дзеяслове ‑л‑ замест ‑й‑ параўн. таксама чарніг. лелялея. Магчыма, што леліти ўтворана ад леля ’праліўны дождж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)